• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

З добрай навіны пачаўся Год Культуры для супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі. На абласным аглядзе-конкурсе «Бібліятэка, неабходная грамадству», біблятэка выйшла пераможцам і атрымала Дыплом II ступені за пошукавую і даследчую працу “Літаратурны гонар Рэчыцкага раёна”.

Рэчыцкая зямля багатая на таленты. Гэта маленькая радзіма выдатных мастакоў Аляксандра Шмідта, Аляксандра Ісачова, Яўгена Шаціхіна;  народнага артыста СССР Яфіма Капеляна; таленавітых кампазітараў Генадзя Ермачэнкава, Вячаслава Шарапава; спартсменаў Васіля Кірыенкі, Наталлі Марчанка, Сяргея Смаля, Анжэлы Атрошчанка, Радзівона Абрамава. Наша зямля падарыла Расійскай імперыі навукоўца, дыпламата, лінгвіста Іосіфа Гашкевіча. Гэта Радзіма гісторыка, этнографа Мітрафана Доўнара-Запольскага, вучонага - геолага Міхайлы Грамыкі, скульптара Эдуарда Агуновіча.

Літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна арганічна ўпісваецца ў гісторыю беларускай літаратуры. І гэта тым больш цікава, бо славутыя імёны нашых землякоў даўно ўваходзяць у яе залаты фонд.  Сярод  іх – Іван Навуменка, Анатоль Сыс, Уладзімір Ліпскі, Віктар Ярац, Валянціна Коўтун, Анэля Тулупава, Аркадзь Пінчук, Уладзімір Верамейчык.

Гордасцю краязнаўчага фонду бібліятэкі з’яўляюцца кнігі з аўтографамі і дароўнымі надпісамі аўтараў, рукапісы, фотаздымкі, дакументы.  У выніку пошукавай работы, сустрэч з пісьменнікамі, перапіскі з імі, размоў   з   іх   роднымі  быў сабраны багаты матэрыял.   Як   вынік   –   найбольш  змястоўнае  напаўненне матэрыяламі літаратурнага раздзелу краязнаўчага цэнтра   «Рэчыца і раён».   З густам   аформлены   стэнд   “Дай сілы, родны   кут”  з фотаздымкамі   пісьменнікаў-землякоў, створана карта-схема раёна з адзнакамі мясцін, дзе нарадзіліся пісьменнікі. Пры ўваходзе ў чытальную залу аформлена галерэя  “Літаратурны гонар раёна”, у якой налічваецца 12 партрэтаў пісьменнікаў-землякоў.

Каштоўным дапаўненнем да кніжнага фонду з’яўляюцца альбомы “Літаратурнае жыццё Рэчыцкага раёна”, якія вядуцца ў бібліятэцы з 1952 года і ўтрымліваюць матэрыялы з перыядычных выданняў. Калекцыя налічвае 15 асобнікаў, гартаючы іх, наведвальнік можна ўявіць карціну літаратурнага жыцця за пэўны гістарычны адрэзак часу. Тут і першыя спробы пяра Уладзіміра Верамейчыка, Анатоля Караленкі, Уладзіміра Ліпскага, Анатоля Сыса, Віктара Ярца. Прыцягваюць увагу чытачоў дзевяць унікальных альбомаў з фотаздымкамі, аўтографамі, рукапісамі, перададзенымі на захаванне пісьменнікамі ці іх роднымі.

Значная колькасць краязнаўчых матэрыялаў у выглядзе артыкулаў змешчана ў перыядычным друку, таму бібліятэкары штодзённа аналізуюць рэспубліканскія, абласныя і мясцовыя сродкі друку, папаўняюць бібліяграфічнымі апісаннямі артыкулаў краязнаўчую картатэку, якая, дарэчы, вядзецца з 1950 года. Адзін з самых змястоўных яе раздзелаў – “Літаратурнае жыццё” – з максімальна вычарпальнай паўнатой адлюстроўвае літаратурнае краязнаўства. У раздзеле кожнаму пісьменніку прысвечана асобная рубрыка, дзе змешчаны бібліяграфічныя апісанні твораў і матэрылаў аб жыцці і творчасці. Краязнаўчая картатэка артыкулаў вядзецца і ў электронным варыянце. Створана аўтаматызаваная база дадзеных “Спадчына Рэчыцкага раёна”, дзе сабраны фактаграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб пісьменніках-земляках.

Супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца забяспечыць паўнату дакументаў, якія маюць дачыненне да творчасці кожнага пісьменніка-земляка. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца розныя каналы і крыніцы: пастаянна працуюць з бібліяграфічнымі інфармацыйнымі выданнямі, уважліва прачытваюць перыёдыку, вядуць рэтраспектыўны пошук беларускай літаратуры. Па кожнаму пісьменніку аформлены краязнаўчыя полкі, дзе размешчаны кнігі, рукапісы і іншыя матэрыялы.

Таму так высока ацэнена пошукавая дзейнасць Рэчыцкай раённай бібліятэкі па папулярызацыі творчасці пісьменікаў-землякоў. Бібліятэкары не прыпыняюцца на дасягнутым, таму што яны адчуваюць адказназць за стан культурнай, літаратурнай і гістарычнай спадчыны, жадаюць унесці свой асабісты уклад у павышэнне прэстыжу роднага слова. Кожны з нас любіць Беларусь і трэба не толькі любіць Бацькаўшчыну, але і працаваць на карысць яе дабрабыту.

 

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019