• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

God maloy Rodini

   

КНИГОМИР  

  • Braun_-_Pohititel_udachi.jpg
  • Chboski_-_Horosho_bittihoney.jpeg
  • Dj._Moes_-_Dve_vstrechi.jpg
  • Emis_-_informaciya.jpg
  • Forbs_-_led_bobeya.jpeg
  • French_-_Rassvetnaya_buhta.jpg
  • Koelio_-_Mata_Hari.jpg
  • Lavkraft_-_Inie_bogi.jpg
  • Polyakov_-_Mistichkovaya_istoriya.jpeg
  • Sanders_-_Jimmy_Choo.jpeg
  • Zjdan_-_Geniy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

          dovnar0

   14 чэрвеня спаўняецца 150 год з дня нараджэння М.В. Доўнара-Запольскага (1867-1934), гісторыка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, педагога і  эканаміста. Яго па праву лічаць заснавальнікам беларускай гістарычнай навукі.

    Выдатны беларускі вучоны і даследчык, грамадскі і палітычны дзеяч, Доўнар-Запольскі займае пачэснае месца сярод лепшых сыноў сваёй бацькаўшчыны. Паходзіць Мітрафан Віктаравіч з вядомага яшчэ ў XVI ст. шляхецкага роду Доўнар-Запольскіх. Нарадзіўся ён у г. Рэчыца Мінскай губерні. Бацька  працаваў сталаначальнікам Рэчыцкай уезднай паліцэйскай управы. Маці – Аляксандра Станіславаўна (у дзявоцтве Ліндахер) – займалася выхаваннем дзяцей, якіх, акрамя Мітрафана, было яшчэ чацвёра.  

   Беднасць сям’і вымушала падлетка жыць са сваёй працы – урокамі і літаратурнымі заробкамі. За ўдзел у тайных гуртках моладзі і захоўванне нелегальнай літаратуры ён быў выключаны з 8-га класа гімназіі, але ўсё ж паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага ўнівесітэта. У маі 1893 года ён атрымаў дыплом 1 ступені і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Але паколькі паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у межах Кіеўскай акругі, малады гісторык пераехаў у Маскву.

    Яшчэ да паступлення М. Доўнар-Запольскі сур’ёзна вывучаў гістрыю сваіх родных мясцін, а ва ўніверсітэце беларуская тэматыка набывае востры палітычны і сацыяльны характар. Як патрыёт сваёй Радзімы ўжо ў першых сваіх працах Доўнар-Запольскі настойліва патрабаваў ажыццяўляць навучанне на роднай мове, шырока і падрабязна вывучаць беларускі фальклор, мову беларусаў, сістэматызаваць этнаграфічныя матэрыялы. Акрамя роднай мовы Доўнар-Запольскі гаварыў і пісаў на французкай, нямецкай, італьянскай і лацінскай, рускай і польскай мовах.

     Ён увесь час займаўся навуковай і літаратурнай дзейнасцю, вывучаў гісторыю, сацыяльна-эканамічны лад, культуру Беларусі. Захапляўся вучоны і фальклорам, збіраючы матэрыялы ў час сваіх вандровак па Беларусі: апісваў побыт беларусаў, вясельныя абрады, песні. Усе гэтыя тэмы адлюстраваны ў шматлікіх манаграфіях, дысертацыях, этнаграфічных зборніках, артыкулах. 

      У час грамадзянскай вайны Доўнар-Запольскі лекцый практычна не чытаў. Вайна разарвала сямю на часткі. Два  сыны яго загінулі на франтах у радах Чырвонай Арміі.

     У першай палове 1920-х на Беларусі разгарнулася шырокая кампанія па адраджэнні нацыянальнай культуры – так званая “беларусізацыя”. Пачалі вяртацца вядомыя навукоўцы, літаратары, музыканты. Найбольш вядомыя з іх запрашаліся персанальна. Атрымаў такое запрашэнне і М. Доўнар-Запольскі. Летам 1925 г. Доўнар-Запольскі пераехаў у  Мінск. Гэта быў мужны крок: яго, як аднаго з актыўнейшых дзеячаў нацыянальнага руху на Беларусі маглі чакаць не толькі лаўры.

    Пераехаўшы ў Мінск, М. Доўнар-Запольскі заняў пасады прафесара кафедры гісторыі Беларусі на педагагічным факультэце і прафесара кафедры гісторыі Расіі на факультэце права і гаспадаркі Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта, быў правадзейным членам Інбелкульта, узначальваў гісторыка-археаграфічную камісію, некаторы час працаваў у Дзяржплане БССР.

     Чытаў лекцыі па гістрыі гаспадаркі ў Беларусі. На яго лекцыі прыходзілі нават студэнты медфака. Прафесар дасканала валодаў беларускай мовай. У Мінску вучоны марыў выдаць сваю кнігу “Гісторыя Беларусі”. Але рукапіс кнігі быў забаронены і надоўга пахаваны ў спецыяльных фондах . А фіналам навуковай і палітычнай дзейнасці Доўнар-Запольскага ў Беларусі стала пазбаўленне яго пасады прафесара гістарычнай кафедры БДУ і яго вымушаны пераезд з радзімы ў Маскву у 1926 годзе.  Перад ад’ездам Мітрафан Віктаравіч пакідае сваю бібліятэку (каля 15 тыс. тамоў) Інбенкульту.

    У Маскве вучоны выкладаў эканамічную геаграфію. З 1929 года з пачаткам шумнай кампаніі барацьбы з ворагамі народа, ярлык “ворага” не абмінуў і яго. Мітрафан Віктаравіч амаль зусім адышоў ад грамадскай дзейнасці, апошнія гады жыцця займаўся здзяйсненнем навуковых планаў. Смерць ад сардэчнага прыступу 30 верасня 1934 года, верагодна, уратавала гісторыка ад пакут, якія несла машына тагачаснага палітычнага тэрору.

   На доўгія гады навуковыя і публітыстычныя творы М. Доўнар-Запольскага былі забытыя, а імя гісторыка аказалася фактычна выкрасленым з памяці некалькіх пакаленняў беларусаў.

   Сёння імя Доўнар-Запольскага, яго творчая спадчына вернута да чытача. Пяру вядомага вучонага належыць больш за 200 прац па этнаграфіі, сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

  М.В.Доўнар-Запольскі ўпершыню на навуковым грунце пачаў даследванне дзекабрысцкага руху. Вучоны стаяў каля вытокаў беларускай архіяграфіі і крыніцазнаўства. Выдадзенымі ім дакументальнымі зборнікамі гісторыкі карыстаюцца амаль цэлае стагоддзе. І ў цяперашні час работы гэтыя ўяўляюць вялікую каштоўнасць. Імя Доўнар-Запольскага занесена ў Вялікую Савецкую энцыклапедыю.

   Сведчаннем прызнання навуковых заслуг вучонага з'яўляюцца Міжнародныя Доўнарскія чытанні, якія праводзяцца на яго радзіме ў г. Рэчыца. Выдатнаму дзеячу навукі ў яго родным горадзе ўстаноўлены помнік.

dovnar1

 

 

Творы М.В. Доўнара-Запольскага:

Доўнар-Запольскі, М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах / М. В. Доўнар-Запольскі ; падрыхт. да друку А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч. - 2-е выд.. - Мн. : Беларуская навука, 2013. - 758. - (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі)

Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии / М.В. Довнар-Запольский ; [редкол. В.М. Лебедева (отв. ред.) и др.]. - 2-е изд. - Минск : Беларусь, 2005. - 679 с.
Перапіска М.В. Доўнар-Запольскага з дзеячамі навукі Украіны (1893-1908 гг.) / УА "Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны" [і інш. ;уклад.: В.М. Лебедзева (кіраўн.) і інш. ; рэдкал.: А.В. Баранаў і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2005. - 169 с.
М.В. Довнар-Запольский - Е.А. Ляцкому / публ., предисл. и примеч. С. Михальченко // Архівы і справаводства. - 1999. - № 4.- С. 37-46.

А б  ж ы ц ц і  і  д з е й н а с ц і  в у ч о н а г а:

dovnar2

 

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. - С. 189.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі :
у  6 т. Мінск, 1996. Т. 3. - С. 272-273.

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя, Мінск, 2005. Т. 1.- С. 433-434.

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя, Мінск, 1989. - С. 177.
Доўнар-Запольскі Мітрафан // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд.
А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. – С. 366-370.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Асветнікі зямлі Беларускай, X - пачатак XX ст. : энцыкл. давед. 2-е выд. Мінск, 2006. - С. 147-148.
Чацвёртыя Міжнародныя Доўнарскія чытанні, Рэчыца, 18-19 верас. 2003 г. У 2 ч. Ч. 1. М.В. Доўнар-Запольскі: жыццё і навуковая спадчына / НДІ гісторыі і культуры ўсходнеславян. народаў пры Гомел. дзярж. ун-це імя Ф. Скарыны, Рэчыц. раён. выканаўчы кам. ; [рэдкал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2004. - 226 с.
Пятыя Міжнародныя Доўнарскія чытанні, Рэчыца, 22-23 верас. 2005 г. / Рэчыц. раён. выканаўчы кам. [і інш. ; рэдкал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2005. - 399 с.
Даследчык гісторыі трох народаў: М.В. Доўнар-Запольскі : (зб. навук. арт. і дак.) / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны [і інш. ; адказ. рэд. Лебедзева В.М.]. - Гомель ; Рэчыца : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2000. - 293 с.
Ліс, А. Мітрафан Доўнар-Запольскі - гісторык, этнограф, эканаміст, літаратуразнаўца / Арсень Ліс // Роднае слова. - 2004. - № 2. - С. 9-11.
Лін, Дз. Шлях да Доўнара / Дзмітрый Лін, Валянціна Лебедзева // Крыніца. Славянскі свет, 2003. - № 5. - С. 73-78.
Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыі / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. - 2004. - № 9. - С. 53-59 ; №10. – С. 53-60.
Козлов, Д.Г. Проблемы внешнеэкономической политики во взглядах М.В. Довнар-Запольского / Д.Г. Козлов // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. - 2002. - № 2. - С. 136-141.
Марціновіч, А.А. Ва ўсім застаўся праведнікам : Мітрафан Доўнар-Запольскі / Алесь Марціновіч // Хто мы, адкуль мы… : гіст. эсэ, нарысы : у 2 кн. / Алесь Марціновіч. Мінск, 1998.
- Кн. 2. - С. 158-168.
Іофе, Э.Р. Таленавіты педагог, лектар і выхавацель / Э.Р. Іофе // Адукацыя і выхаванне.
- 1997. - № 6. - С. 112-118.
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліягр. паказ. / Гомел. Дзярж.. ун-т імя Ф. Скарыны [і інш. ; уклад.: В.У. Скалабан (кіраўн.) і інш.]. - Мінск : [Нацыянальная бібліятэка Беларусі], 2001. - 120 с.

Творы М.В. Доўнара-Запольскага:

Доўнар-Запольскі, М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры                    Ягелонах / М. В. Доўнар-Запольскі ; падрыхт. да друку А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч. - 2-е      выд.. - Мн. : Беларуская навука, 2013. - 758. - (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі)

Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии / М.В. Довнар-Запольский ; [редкол. В.М. Лебедева (отв. ред.) и др.]. - 2-е изд. - Минск : Беларусь, 2005. - 679 с.
Перапіска М.В. Доўнар-Запольскага з дзеячамі навукі Украіны (1893-1908 гг.) / УА "Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны" [і інш. ;уклад.: В.М. Лебедзева (кіраўн.) і інш. ; рэдкал.: А.В. Баранаў і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2005. - 169 с.
М.В. Довнар-Запольский - Е.А. Ляцкому / публ., предисл. и примеч. С. Михальченко // Архівы і справаводства.
- 1999. - № 4.- С. 37-46.

А б  ж ы ц ц і  і  д з е й н а с ц і  в у ч о н а г а:

 

http://www.rulex.ru/rpg/WebPict/fullpic/0092-103.jpg

 

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. - С. 189.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі :

у  6 т. Мінск, 1996. Т. 3. - С. 272-273.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя, Мінск, 2005. Т. 1.- С. 433-434.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя, Мінск, 1989. - С. 177.
Доўнар-Запольскі Мітрафан // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд.
А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. – С. 366-370.
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч // Асветнікі зямлі Беларускай, X - пачатак XX ст. : энцыкл. давед. 2-е выд. Мінск, 2006. - С. 147-148.
 Чацвёртыя Міжнародныя Доўнарскія чытанні, Рэчыца, 18-19 верас. 2003 г. У 2 ч. Ч. 1. М.В. Доўнар-Запольскі: жыццё і навуковая спадчына / НДІ гісторыі і культуры ўсходнеславян. народаў пры Гомел. дзярж. ун-це імя Ф. Скарыны, Рэчыц. раён. выканаўчы кам. ; [рэдкал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2004. - 226 с.
Пятыя Міжнародныя Доўнарскія чытанні, Рэчыца, 22-23 верас. 2005 г. / Рэчыц. раён. выканаўчы кам. [і інш. ; рэдкал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш.]. - Гомель : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2005. - 399 с.
Даследчык гісторыі трох народаў: М.В. Доўнар-Запольскі : (зб. навук. арт. і дак.) / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны [і інш. ; адказ. рэд. Лебедзева В.М.]. - Гомель ; Рэчыца : [ГДУ імя Ф. Скарыны], 2000. - 293 с.
Ліс, А. Мітрафан Доўнар-Запольскі - гісторык, этнограф, эканаміст, літаратуразнаўца / Арсень Ліс // Роднае слова. - 2004. - № 2. - С. 9-11.
Лін, Дз. Шлях да Доўнара / Дзмітрый Лін, Валянціна Лебедзева // Крыніца. Славянскі свет, 2003. - № 5. - С. 73-78.
Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыі / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. - 2004. - № 9. - С. 53-59 ; №10. – С. 53-60.
 Козлов, Д.Г. Проблемы внешнеэкономической политики во взглядах М.В. Довнар-Запольского / Д.Г. Козлов // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. - 2002. - № 2. - С. 136-141.
Марціновіч, А.А. Ва ўсім застаўся праведнікам : Мітрафан Доўнар-Запольскі / Алесь Марціновіч // Хто мы, адкуль мы… : гіст. эсэ, нарысы : у 2 кн. / Алесь Марціновіч. Мінск, 1998.
- Кн. 2. - С. 158-168.
 Іофе, Э.Р. Таленавіты педагог, лектар і выхавацель / Э.Р. Іофе // Адукацыя і выхаванне.
- 1997. - № 6. - С. 112-118.
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліягр. паказ. / Гомел. Дзярж.. ун-т імя Ф. Скарыны [і інш. ; уклад.: В.У. Скалабан (кіраўн.) і інш.]. - Мінск : [Нацыянальная бібліятэка Беларусі], 2001. - 120 с.

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019