• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

God maloy Rodini

   

КНИГОМИР  

  • Braun_-_Pohititel_udachi.jpg
  • Chboski_-_Horosho_bittihoney.jpeg
  • Dj._Moes_-_Dve_vstrechi.jpg
  • Emis_-_informaciya.jpg
  • Forbs_-_led_bobeya.jpeg
  • French_-_Rassvetnaya_buhta.jpg
  • Koelio_-_Mata_Hari.jpg
  • Lavkraft_-_Inie_bogi.jpg
  • Polyakov_-_Mistichkovaya_istoriya.jpeg
  • Sanders_-_Jimmy_Choo.jpeg
  • Zjdan_-_Geniy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

Читаем по беларуски4Камейша, К. В. Гордзіеў вузел : вершы і паэма, лірычныя мініяцюры. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. - 292 с. - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)

 

У цэнтры новай кнігі Казіміра Камейшы «Гордзіеў вузел» — чалавек, які стаіць перад тварам жыцця, востра адчувае час, жыве яго трывогамі, радасцямі і бедамі, а яшчэ задумваецца над яго хуткацечнасцю. Шмат цёплых і шчырых радкоў прысвяціў паэт роднай Налібоцкай пушчы, яе непаўторным краявідам і людзям свайго краю. Паэма «Няміга» звернута да гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Завяршаюць змест кнігі лірычныя мініяцюры «Паміж кубкам і вуснамі».

 


 

Читаем по беларуски5Мушынская, Т. М. Сад маіх успамінаў : проза, паэзія, падарожныя нататкі / Таццяна Мушынская. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. - 267 с.. - (Бібліятэка саюза пісьменнікаў Беларусі)

 

Аповесць «Сад маіх успамінаў» — пра жыццё нашых сучаснікаў у пасляваеннай і сённяшняй Грушаўцы, аднаго са старэйшых раёнаў Мінска. Музычныя згадкі «У прасторы сямі нот» распавядаюць пра асяроддзе беларускiх музыкантаў і спевакоў. Сярод уключаных у кнігу вершаў — і тыя, што сталі асновай вядомых рамансаў і песень. А ўражанні аўтара ад шматлікіх падарожжаў адлюстраваліся ў эсэ i абразках.

 

 


 

Читаем по беларуски6Шталенкова, К. І. Адваротны бок люстра : прыгодніцка-фантастычны раман / Ксенія Шталенкова. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. - 380, [2] с.. - (Clavisspeculari)

 

Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны ХVІ стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбары Радзівіл, а таксама апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.

 


 

Читаем по беларуски1Аблажэй, А.І. Красамоўнае сэрца: казка / Алег Аблажэй; іл. Алега Аблажэя. —Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.

Ці трэба слухацца голасу ўласнага сэрца? Як знайсці сапраўднае каханне? Чаму людзям патрэбныя прыгажосць, музыка і мастацтва? Гэтыя зусім сур’ёзныя, «дарослыя» пытанні разглядаюцца не ў філасофскім трактаце, а ў дзіцячай казцы «Красамоўнае сэрца», якую напісаў і праілюстраваў мастак Алег Аблажэй. Як і ў кожнай казцы, з героямі здараюцца неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра.

 

 

 


 

Читаем по беларуски2

Башлакоў, М. Музыка нязваная : лірыка кахання / Міхась Башлакоў ; [прадмова Т. Выскварка]. - Гомель : Барк, 2014. - 111 с.

Новую кнігу паэта склалі лірычныя вершы, напісаныя ім у розныя гады і прысвечаныя самаму пяшчотнаму і дзівоснаму, таемнаму і запаветнаму пачуццю — каханню

 

 

 


 

Читаем по беларуски3

Саламаха, У. П. І няма шляху чужога : аповесці / Уладзімір Саламаха. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 493, [2] с.. - (Беларуская проза XXI стагоддзя)

 

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.

 


 

brouka

Броўка, Пятрусь Пахне чабор.. : вершы, паэмы / Пятрусь Броўка. - Мн. : Маст. лiт., 2011. - 229 с. 

У кнігу народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі (1905-1980) увайшлі вершы і паэмы розных гадоў, якія адзначаюцца лірычнасцю, шчырасцю, раскрываюць гістарычную і філасофскую глыбіню светапогляду аўтара.

 

 

 


rarhuta 

Пархута, Я. Сонечныя борці: аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 463 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

У асобе Яраслава Пархуты (1930-1996) шчасліва злучыліся якасці, якія лічацца несумяшчальнымі: з аднаго боку – краязнаўца, публіцыст, прывязаны да фактаў, да канкрэтыкі, а з другога боку – вытанчаны паэт-імпрэсіяніст, падрабязны летапісец прыроды, майстар пейзажу. І ўсё гэта арганічна сплятаецца ў адным творы, у адной кнізе, нават у адным сказе. Кніга “Сонечныя борці” знаёміць з найлепшымі мастацкімі творамі пісьменніка: дакументальнай аповесцю пра “палескага рабінзона”, чалавека складанага лёсу, які пражыў у пушчы сорак гадоў, і непаўторнымі лірычнымі, філасофскімі навеламі.


generalsky2 

  Зэкаў, А.М. Генеральскі нумар : апавяданні, былі, абразкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011.  – 286 с. 

Героі апавяданняў Анатоля Зэкава зусім не прыдуманыя, а быццам бы выхапленыя з жыцця. Ды і зусім не героі яны ў сваіх штодзённых турботах, а звычайныя людзі, якія працуюць, кахаюць, здраджваюць, ненавідзяць, радуюцца, сумуюць, хварэюць, паміраюць. Многія творы прасякнуты тонкім гумарам, уласцівым пісьменніку, які шырока вядомы ў краіне як паэт-парадыст. У кнігу «Генеральскі нумар» уключаны таксама згадкі пра сябра – беларускага паэта Алеся Пісьмянкова.


generalsky 

 Мінск: падарожжа па горадзе: гістарычныя даведкі / аўт. тэксту Л. Рублеўская, П. Грынчанка; мастак У. Карман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с.

    У выданні папулярна расказваецца пра гісторыю і сучаснасць сталіцы нашай рэспублікі. Кніга, дзе ў займальнай форме даюцца кароткія гістарычныя звесткі пра знакавыя мясціны горада, знаёміць дзяцей і дарослых са сталіцай Беларусі. Дзеці могуць гуляць самастойна ці разам з бацькамі і праз гульню трывала замацоўваць свае веды. Кніга дае магчымасць стаць знаўцам сваёй сталіцы. 

     Гэтае выданне – цудоўны дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў па вывучэнні гісторыі Мінска, адметных архітэктурных помнікаў, мясцін, славутых асоб і арыгінальны падарунак першакласнікам на Дзень ведаў, выпускнікам дзіцячых садоў і ўсім, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй сталіцы нашай      радзімы з дапамогай займальнай кнігі-гульні.

 


juk

Жук, А.А. Паляванне на Апошняга Жураўля : аповесць, апавяданні / А.А.Жук. -  Мінск : Маст. літ., 2009. – 254 с. - (Школьная бібліятэка).

   Алесь Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, з'яўляюцца роздумамі над жыццём. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды. 

     Галоўны герой аповесці А. Жука "Паляванне на Апошняга Жураўля" - былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумленна працуе на зямлі і  змагаецца за прыроду, за лясы і рэчкі, за палі і лугі. Аўтар твора вельмі добра паказвае сувязь чалавека з зямлёй, жыццё беларускай вёскі, яе побыт.

    Творы А. Жука, якія ўвайшлі ў кнігу “Паляванне на Апошняга Жураўля”– гэта зрэз жыцця такога, якое ёсць у сапраўднасці, ці такога, якім яно можа быць.  Таму А.Жук вельмі добра малюе душэўны стан гяроеў, іх перажыванні, думкі, трывогі. Вядзецца спакойная бяседа пра жыццё людзей, яго складанасць і непаўторнасць, пра прыгажосць гэтых людзей, хто б яны ні былі.


kazloyКазлоў, А.С. Горад у нябёсах : аповесці, апавяданні / А.С.Казлоў. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 224 с. – (Лімаўскі фальварак).

     Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна. Закончыў Наваельненскую сярэднюю школу і Гомельскі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў у раённых газетах,  у часопісах "Полымя" і "Маладосць", галоўным рэдактарам тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Выдаў кнігі прозы "Міражы ценяў", "...І тады я памёр", "Незламаная свечка", "Юргон". 

      Кніга Анатоля Казлова “Горад у нябёсах” — другая ў серыі “Лімаўскі фальварак”. У цэнтры ўвагі аўтара — моладзь са сваімі праблемамі: цяжкімі і пакутлівымі пошукамі свайго месца ў жыцці. Аповесці і апавяданні празаіка створаны на няпростым сённяшнім жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. Містычнае і рэальнае ствараюць непаўторны каларыт твораў.


poplavskiПаплаўскі, А. Пастка для рэха : аповесці / А. Паплаўскі. - Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. - 224 с. - (Лімаўскі фальварак).

       Алесь Паплаўскі нарадзіўся ў 1958 годзе   ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна. Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: "Спынены лістапад" (І997) і "Незваротнасць" (2001) – а таксама кніжкі прозы "Тэрыторыя скразнякоў" (2004). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы: "Першацвет", "Маладосць", "Тэрмапілы". Жыве і працуе ў Брэсце. 

       Любая выпадковасць, любая неістотная дробязь можа цалкам перайначыцьчалавека . Прайсці праз цяжкія выпрабаванні, дакапацца да свайго існага "Я" і паверыць у сябе – вось якія задачы стаяць перад лірычнымі героямі прапанаваных чытачу твораў. Шукаць, каб размінуцца , з найсці, каб не зразумець…Жыццё шматграннае і шматколернае, поўнае складанасцяў .


 

2 kn 20

Баравікова, Р.А.   Дрэва для райскай птушкі : лірыка / Раіса Баравікова; прадм. І. Штэйнера. - Мн. : Маст. літ., 2007. - 270 с. - (Залатое пяро). 

 

Паэзія Раісы Баравіковай, як  і наогул усякая таленавітая творчасць, пазначана адметнай уласцівасцю: яна адразу забірае ў палон, ёй верыш, бо за радкамі ў трапяткім вобразным выяўленні радасці і беды, надзеі і трывогі, - адным словам, агромністы мастацкі свет творцы, сугучны нашым настроям і перажыванням. 

Зборнік паэткі “Дрэва для райскай птушкі” дае адчуванне прысутнасці побач з лірычнай гераіняй, гука яе неспакойнага ўнутранага голаса, хвалявання - такая сіла мастацкага слова. 

Гэта кніга – сплаў лірыкі, часцей за ўсё інтымнай, і публіцыстычнай завостранасці, выразнае стаўленне лірычнай гераіні да сацыяльна-побытавых праяў жыцця, да паваротаў лёсу.


1 kn 20 

Ягоўдзік, У.І.   Шчыраю ноччу : проза / У. Ягоўдзік ; маст. П. Ю. Татарнікаў. - Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 272 с. - (Лімаўскі фальварак).

Імя празаіка і драматурга Уладзіміра Ягоўдзіка даўно вядомае і прызнанае ў сучасных беларускіх чытачоў – як дарослых, так і дзяцей. Кніга “Шчыраю ноччу” уключае выбраныя творы пісьменніка розных гадоў напісання, рознай тэматыкі і жанраў. Яна складзена ў моднай сёння эсэістычнай манеры спалучэння розных жанраў і нават стыляў – мастацка-апавядальнага, пранікнёна-лірычнага, публіцыстычнага, па-навуковаму дакладнага.  Вот сижу и думаю… и чего он прилип к моим мозгам?)) этот дев младше 

Зборнік не стамляе аднастайнасцю, а дае самую разнастайную, багатую інфармацыю – як для розуму, так і для душы, даруе эстэтычнае задавальненне, падставы для філасофскага роздуму.


3 kn 20

Шніп, В.А.   Страла кахання, любові крыж : паэзія і проза / Віктар Шніп ; прадм. У. Гніламёдава. - Мн. : Маст. літ., 2008. - 270 с. - (Залатое пяро).

Творы, уключаныя ў гэту кнігу, наскрозь пранізаны аўтарскім светаадчуваннем, ды і пэўныя жыццёвыя калізіі герояў пераклікаюцца з аўтарскімі. Адметнасць прозы Віктара Шніпа яшчэ ў тым, што яна вельмі своеасаблівым чынам падключаецца да яго паэзі, уліваецца ў лірычную плынь.

Асобныя творы ў "Страле кахання, любові крыжы" спалучаюцца па жанрава-тэматычных прыкметах, таму рассеяныя між вершаў дзённікавыя запісы хоць і пазначаны адпаведнымі гадамі, але не змацаваны жорсткімі храналагічнымі повязямі. І гэта надае як бы своеасаблівую надчасавасць зместу кнігі, дзе выразна адчуваецца дыханне самой гісторыі - і агульнанацыянальнай , і асабістай, радавой.


 

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019