• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

 

        Hарадзіўся 24.03.1931 г. у м. Васілевічы. Гісторык, доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1993).

        У 1948 г. з медалём скончыў Васілевіцкую СШ. Працаваў інструктарам раённага Дома культуры. У 1949 г. паступіў вучыцца на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які з адзнакай скончыў у 1954 г. Са жніўня 1954 г. па красавік 1957 г.— выкладчык гісторыі рускай СШ у г. Петрыкаў. Адначасова працаваў (студзень 1956 — красавік 1957) загадчыкам Петрыкаўскага раённага педкабінета.

       У 1957 г. пераехаў працаваць выкладчыкам гісторыі ў Васілевіцкую СШ. У 1959 г. паступіў вучыцца ў завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. 3 верасня 1966 г. — завуч Васілевіцкай СШ. У студзені 1969 г. абараніў дысертацыю «Аграрны крызіс канца XIX ст. і ягоны ўплыў на сельскую гаспадарку Беларусі». X. Ю. Бейлькіну была прысвоена навуковая ступень кандыдата гістарычных на­вук. 3 верасня 1969 г. працаваў на кафедры грамадскіх навук Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута. Спачатку асістэнтам, затым — старшым выкладчыкам, дацэнтам.

       3 1978 г. і да апошняга часу працуе ў Гомельскім кааператыўным інстытуце. Спачатку дацэнтам, а з 1993 г. прафесарам кафедры філасофіі і гісторыі. Чытае курс гісторыі Рэспублікі Беларусь. X. Ю. Бейлькін аўтар каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. Аснову ягоных даследаванняў складаюць аграрныя адносіны ў Беларусі ў час капіталізму. Гэтай тэме прысвечана каля 40 прац.

       Значнае месца ў навуковай дзейнасці вучонага займаюць таксама пытанні краязнаўства гісторыі гарадоў і вёсак Гомельшчыны.

 

 

 

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019