• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

КОЎТУН ВАЛЯНЦІНА МІХАЙЛАЎНА

 
(06.04.1946 - 30.04.2011)
 
 
 
Kovtun Коўтун В. М. пісьменніца, літаратуразнаўца. Арыгінальная, самабытная, адметная сваім афарыстычным мысленнем і смелай запамінальнай вобразнасцю. Упершыню яе імя з'явілася ў друку ў сярэдзіне 1960-х гадоў, калі ў львоўскай газеце "Ленінська молодь" былі надрукаваны яе вершы ў перакладзе на ўкраінскую мову. Адначасова ў ліпені таго ж года газета "Чырвоная змена" змясціла яе верш "Зязюля недакукавала...", а пазней, у снежні, з'явілася ўжо нізка твораў маладой паэтэсы ў газеце "Літаратура і мастацтва".
Нарадзілася Валянціна Міхайлаўна ў вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1964 г. паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага універсітэта. 3 чацвёртага курса перавялася на рускае аддзяленне філфака БДУ. Пасля заканчэння вучобы (1969) настаўнічала на Гродзеншчыне, працавала літкансультантам "Сельскай газеты", літсупрацоўнікам і рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса "Полымя". З 1982 г. - загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей у выдавецтве "Юнацтва", з 1990 г. - зноў у "Полымi". Завочна скончыла аспірантуру пры БДУ. У інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: "Паэтычная структура беларускай пазаабрадавай песні пра каханне" (1979).
Ужо ў першай кнізе паэтэсы "Каляровыя вёслы" (1971) абазначылася тое асноўнае, што заўсёды вылучала вершы В. Коўтун і дзякуючы чаму іх не зблытаеш ні з чыім іншым. Яна валодае дзіўным і рэдкім дарам звычайнай зямной з'яве надаць глыбокі філасофскі сэнс, паэтычным зрокам ухапіць, высвеціць, здавалася б, нязначныя драбнічкі жыцця і ўзняць іх да сапраўднай вышыні. На прыёме паэтэсы ў Саюз пісьменнікаў Беларусі (1975) выдатны паэт П. Панчанка па памяці цытаваў верш са зборніка:
 
Сцяною лес... Гусцее вецце... I раптам - гэты, з трэскам, гук,
Як быццам напароўся вецер грудзьмі на самы востры сук,
I ўпаў у цень з глыбокай ранай... А лес трывожна анямеў.
Напэўна, гінуць ад маланак Найлепшыя з высокіх дрэў.
(Лес. Трыпціх)

Пачатак сапраўды быў яркі, запамінальны. Потым з'явіліся зборнікі паэзіі: "На ўзлёце дня" (1977), "На зломе маланкі" (1981), "Метраном" (1985; Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1986), "Лісты да цябе" (1988). Сутнасць лірычнай споведзі складаюць маральна-этычныя прынцыпы ўзаемаадносін у грамадстве, сувязь з духоўнымі традыцыямі народа. Фальклорныя элементы дазвалялі найбольш выявіцца асабоваму пачатку яе паэзіі, падкрэслівалі індывідуальнасць творчай манеры паэтэсы. Сувязь з вуснай народнай творчасцю ўзбагачала не толькі сты

лёвае афармленне гістарычнага матэрыялу, але і змястоўна ўплывала на паэтычнае адлюстраванне сучаснасці. У полі зроку В. Коўтун - тэма бацькаўшчыны і тэма гісторыі як катэгорыі месца і часу. Радзіма для паэтэсы - найперш куток дзяцінства, куды яна вяртаецца зноў і зноў. Любая сэрцу радзіма бачылася ў розных выявах: у вобразе поўні, зялёнага саду, лесу, чорнага бусла, таямнічай Ясельды, мужнай Прыпяці... Асаблівай любасцю да нацыянальнага, найпяшчотнай прыхільнасцю да спакутаванай сваёй старонкі, да сваіх продкаў прасякнуты верш "Трыпціх" - узор філасофскай лірыкі.

Адна з галоўных тэндэнцый творчасці В. Коўтун - імкненне да эпічнай шырыні, маштабнасці ў адлюстраванні гістарычных падзей. Паэма "А Прыпяць не спыніць..." прысвечана падзеям 1240 г., што адбыліся на Піншчыне. Паэма "Чарацінка чакання" - пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Багаты на стылёва - кампазіцыйныя вырашэнні твор "Балада чорнага хлеба". У сінтэзе лірыкі і эпікі, строгага рэалізму і фальклорных матываў выспявае галоўная ідэя - ідэя каштоўнасці хлеба, як жыцця. Дамінантнае месца ў зборніку "Метраном" займає грамадзянская лірыка В. Коўтун. Акцэнты болю паэтэсы сутнасна змяніліся. Адсюль і крытычны пачатак, абвостраная публіцыстычнасць, сацыяльнасць. Адна з галоўных тэм кнігі - вобраз Паэта.
Было відавочна, што В. Коўтун "цесна" ў межах ужо асвоеных вершаваных жанравых форм. Падступаўся час прозы. У 1988 г. пабачыў свет зборнік апавяданняў "Калінавая гронка залатая", у якім аўтар праявіла сябе як майстар псіхалагічна - побытавага, рэалістычна аб'ектываванага пісьма. Галоўная тэма яе першых апавяданняў - узаемаадносіны паміж тымі, хто толь¬кі стаіць на парозе вялікага жыцця і каго гэта жыццё паспела ўжо наспатоліць душэўным адчаем. Адначасова пісалася і галоўная кніга жыцця пісьменніцы - дылогія "Крыж міласэрнасці", якой яна аддала амаль пятнаццаць творчых гадоў. Постаць А. Пашкевіч (Цёткі) - цэнтральны вобраз усёй творчасці В. Коўтун. Да поўнага разумения і ўвасаблення гэтага вобраза пісьменніца ішла паступова. Спачатку былі вершы, потым паэмы "На зломе маланкі" (1979) і "Суд Алаізы" (1985). І, нарэшце, інтэлектуальна-філасофскі раман-дылогія. Праўда жыцця ў ім раскрываецца праз унутраны, лірычны свет гераіні, праз сістэму ўзаемазвязаных фабул навелістычнага тыпу, дзе значную змястоўную нагрузку нясуць на сабе вобразы, падзеі і ўчынкі, якія апрача свайго сюжэтнага значэння маюць яшчэ апасродкаваны, сімвалічны сэнс. "Крыж міласэрнасці" - кніга тэматычна багатая, аднолькава дакументальная і мастацкая. Твор незвычайны па жанры, наватарскі. У 1989-1990 гг. на экраны выйшаў аднайменны мастацкі фільм.
В. Коўтун - даследчыца беларускага фальклору. Глыбокай і цікавай з'яўляецца яе кніга "Святло народнага слова" (1984), "Кніга для настаўнікаў", прысвечаная беларускай баладзе, "Крыніца паэзіі" (1987). Асаблівай увагі патрабуюць яе цудоўныя пераклады выдатных украінскіх і рускіх паэтаў. На рахунку В. Коўтун ёсць і паэтычныя зборнікі для дзяцей: "Мы робім казку" (1983) і "Вясёлы заасад" (1986). Валянціна Міхайлаўна выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі па праблемах сучаснага літаратурнага жыцця, займає актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Творы В. М. К о ў т у н:

Ковтун, В. Крест милосердия : роман / В.Ковтун // Нёман. – 1999. - № 5. – С. 7-113.

Ковтун, В. Круговорот : стихи / В. Ковтун // Нёман. – 1989. - № 12. – С. 3-6.

Коўтун, В. Вясёлы заасад : вершы / В.Коўтун. – Мінск: “Юнацтва”, 1986. – 40 с.

Коўтун, В. “Зноў цвіце на ранах час” : вершы / В.Коўтун // Роднае слова. – 2006. - № 4. – С. 97.

Коўтун, В. Калінавая гронка залатая : апавяданні / В.Коўтун. – Мінск: “Юнацтва”, 1988. – 198 с.

Коўтун, В. Крыніца паэзіі: на шляхах эпізацыі : кніга для настаўніка / В.Коўтун. – Мінск: “Народная асвета”, 1987. – 206 с.

Коўтун,В. Крыж міласэрнасці : раман : у 2 кн. / В.Коўтун. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 493 с.

Коўтун, В. Лісты да цябе : вершы, паэмы / В. Коўтун. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 174 с.

Коўтун, В. Метраном : кніга паэзіі / В.Коўтун. – Мн.: Маст. літ., 1985. – 135 с.

Коўтун, В. Мы робім казку : вершы / В.Коўтун. – Мінск: “Юнацтва”, 1983. – 23 с.

Коўтун, В. На касмічнай карце Бацькаўшчыны : з радаводу Цёткі / В. Коўтун // Роднае слова. – 1998. - № 12. – С. 165-171.

Коўтун, В. Начная сустрэча : апавяданне / В. Коўтун // Работніца і сялянка. – 1991. - № 7. – С. 16-18.

Коўтун, В. Пакліканыя : раман-жыціе / В.Коўтун. – Мінск: Маст.літ., 2007. – 247 с.

Коўтун, В. Спасам пакліканыя : кінараман / В. Коўтун // Полымя. – 2007. - № 3. – С. 6-64.

Коўтун, В. Стала песняю ў народзе: асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі : дапаможнік для настаўніка / В.М.Коўтун. – Мн.: “Народная асвета”, 2000. – 143 с.

Нацыянальная святыня : (Ефрасіння Полацкая і жаночы рух на Беларусі) / В.Коўтун // Бацькаўшчына : зб. гіст. літ. / уклад. С.С. Панізнік. - Мінск, 1998. - С. 301-304.

Стала песняю ў народзе : асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі : дапам. для настаўніка / Валянціна Коўтун. - Мінск : Народная асвета, 2000. - 143 с.

Суд Алаізы : драмат. паэма / Валянціна Коўтун // Сучасная беларуская драматургія / рэд.-уклад. Д.А. Афяроўскі. - Мінск, 1999. - С. 197-238.
 
Аб жыцці і творчасці В.Коўтун:

Арочка, М. Адстуквае хвалі метраном / М.Арочка // Полымя. – 1986. - № 8. – С. 213-216
.
“Балада белай ліліі”. Валянціна Коўтун / Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / І.Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 251-258.

Валянціна Коўтун // Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. / под ред. И.Ф.Штейнера, С.И. Ханени. – Гомель: Сож, 2007. – Т.1: Речицкая лирическая. – С. 72-80.

Вялюгін, А. Вянцы верша : [кніга паэзіі В.Коўтун “Метраном”] / А.Вялюгін // Беларусь. – 1982. - № 2. – С. 32-33.

Вясною пакліканая : [творчасць В.Коўтун] // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 7 красавіка. – С. 3
.
Далідовіч, М. Крыж міласэрнасці / М.Далідовіч // Краязнаўчая газета. – 2006. - № 14. – С. 6.

Запрудскі, І. Партрэт асветніцы, народжаны на мяжы тысячагоддзяў : [новая кніга В.Коўтун “Пакліканыя”] / І.Запрудскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 11 студзеня. – С. 6.

Захарэвіч, М. Новая вясна Валянціны Коўтун / М.Захарэвіч // Роднае слова. – 2006. - № 4. – С. 97.

Кавалёў, С. Выспяванне думкі : [зборнік паэзіі В.Коўтун “Метраном”] // Маладосць. – 1986. - № 10. – С. 171-174.

Карнялюк, К. Валянціна пра Алаізу… / К.Карнялюк // Дняпровец. – 1997. – 16 снежня.
 
Киеня, В. За всех, как за себя : [кніга паэзіі В.Коўтун “Метраном”] // Неман. – 1986. - № 12. – С. 154-155.

Конан, У. Пачатак песні : [аб рамане В.Коўтун “Крыж міласэрнасці”] / У. Конан // Літаратура і мастацтва. – 1988. – 6 мая. – С. 6-7.

Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. - Мінск, 2005. - Т. 1. - С. 710-711.

Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Бел. энцыкл. : у 18 т. - Мінск, 1999. - Т. 8. - С. 437.

Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. - Мінск, 1997. - Т. 4. - С. 244-245.

Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік. : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1994. - Т. 3. - С. 388-391.

Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. - Мінск, 1994. - С. 297-298.

Локун, В. Выпрабаванне вернасцю : да літ. партр. В. Коўтун / В. Локун // Полымя. - 2000. - № 8. - С. 212-237.

Локун, В. Крыж праз усё жыццё : [аб рамане В.Коўтун “Крыж міласэрнасці”] / Літаратура і мастацтва. – 1996. – 13 снежня. – С. 6-7.

Локун, В. Крыж праз усё жыццё / В. Локун // Кругі жыцця - кругі літаратуры / В. Локун. - Мінск, 2002. - С. 228-238.

Лялько, X. "Вітаю зноў паэзіі бяссмерце..." : штрыхі да партрэта B.Коўтун / Хрысціна Лялько // Роднае слова. - 1996. - № 4. - C. 32-41.

Стральцоў, М. Пачуццё і мера : [кніга паэзіі В.Коўтун “Метраном”] // Беларусь. – 1987. - № 2. – С. 32-33.

Сямёнава, А. “Есць надзея і роспач…” : [аб жыцці і творчасці В.Коўтун] / А. Сямёнава // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 5 красавіка. – С. 7.

Фіцнер, Т.А. Вобраз Цёткі ў творчасці Валянціны Коўтун / Т.А. Фіцнер // Чацвёртыя навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу : матэрыялы навук. канф. / навук. рэд.: A.А. Станкевіч, І.Ф. Штэйнер. - Гомель, 1999. - С. 195-200.

Фіцнер, Т. Шлях да асобы / Т. Фіцнер // Полымя. - 2001. - № 7. - С. 246-262.

Шаўлякова, І. Таямніца кнігі – таямніца святасці : [аб творчасці В.Коўтун] / І.Шаўлякова // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 24 кастрычніка. – С. 12.

Шынкарэнка, В. Скрозь хмары прабіцца маланкаю : роздум над творчасцю В. Коўтун / В. Шынкарэнка // Полымя. - 1998. - № 3. - С. 289-294.

Янушкевіч, Я. Між слоў шукайце зерне : [творчасць В.Коўтун] / Я. Янушкевіч //Звязда. – 1996. – 6 красавіка.
   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019