• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

  

МІХАЙЛА АЛЯКСАНДРАВІЧ ГРАМЫКА


(12.11.1885-30.06.1969)

 

         Пра гэтага чалавека да гэтага часу ходзяць легенды. Ды іх і не магло не быць. Міхайла Грамыка сваёй паставай, акладзістай барадою, упэўненасцю ў сваіх сілах, інтэлігентнасцю заўсёды прыцягваў увагу нават незнаёмых людзей. Акрамя таго, у ім арганічна спалучыўся лірык і фізік, ці хутчэй, геолаг і паэт. Ён напісаў шэраг падручнікаў — «Пачатковая геаграфія»(1923), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч.1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926). Міхайла Грамыка як геолаг аглядаў выхады палеазоя каля Раванічаў (на усход ад Мінска), шукаў граніт для Маўзалея Леніна, даследаваў Рэчыцкі раён. Лічыцца, што менавіта ён паказаў, дзе трэба шукаць нафту, бо здолеў паэтычна прачытаць назву вёскі Гарывада і ўбачыць спрадвечныя скарбы, схаваныя ў роднай зямлі. Як згадвае сам аўтар, «у раёне Рэчыцы пачалі доследы — Азбукін і я. Ён — геаграфічныя, я — геалагічныя. Калі б не спынілі нашу работу ў той час, то, можа быць, нафта была б вядома ў гэтым раёне з 1930 г.».
Пісьменнік быў надзвычай адукаваны — ён скончыў Маскоўскі універсітэт (1911), працаваў настаўнікам у Адэсе, Інбелкульце, выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ, затым, не па сваёй ахвоце, вымушаны быў працаваць у ВНУ Расіі (1931 — 1952). Вандраваў па Еўропе перад першай сусветнай вайной. Апошнія гады жыцця правёў у Хімках пад Масквою.
А пачынаўся даволі пакручасты жыццёвы шлях Міхаіла Аляксандравіча ў вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна.
Жывучы на гэтай маляўнічай рэчыцкай зямлі, маленькі Міхалка разам з малаком маці ўспрыняў у сябе родную мову, гукі гэтага чароўнага краю. Менавіта вобразы мілыя і ўстануць перад яго вачыма, калі ён адчуе пад сэрцам дар паэта. Асабліва гэта пачнецца з той пары, калі звернецца да роднай мовы напярэдадні рэвалюцыі. (Да гэтага ў 1907— 1908 гадах ён будзе публікаваць свае вершы і допісы на рускай мове ў часопісах «Самообразованне», «Белый камень», «Пробужденне».)

Як згадае сам у «Аўтабіяграфіі», спрабаваць сябе ў літаратуры пачаў яшчэ студэнтам. Пісаў вершы, невялікія навелы. У 1913—1914 гг. задумаў вершаваны раман, які так і не скончыў. Поўны разварот некаторых літаратурных здольнасцей праявіўся толькі тады, як перайшоў у творчай працы на мову сваіх дзядоў.
У нечым у сваіх першых вершах будзе падобным да Якуба Коласа. Творчая манера народнага паэта паўплывае на змест і форму многіх ягоных вершаў, а натхняць паэта будзе родная зямля. Вось як у вершы «Беларусь»:

 

Любы край мой, родны край,
Лес, пясок, суглінкі,
На палосках, так і знай,
Вецер гне былінкі.
Ўсё знаёмае датла,
Ельнік ды асіны,
На балоце, ля жытла,
Спеюць журавіны.
Мілы сэрцу ты майму,
Родны край убогі...
Сам не ведаю чаму
Я люблю дарогі.
Ўздоўж дарог пайшлі шляхі
Аж да павароту.
Скрозь лясы, лугі, імхі,
Дываны-балоты.
Вунь алея стромкіх ліп, .
Адалей — таполя.
Чуцен колаў нудны скрып,
Жыта звозяць з поля.

Пэўна, скончылі жніво,
Вунь ідуць дзяўчаты.
3 песняй ціхай і жывой

Цягнуцца да хаты.

 

Як геолаг і географ гледзячы на адвечны кругазварот з'яў прыроды, ён усё ж заставаўся паэтам. Так, харошым лірыкам паказаў сябе М. Грамыка ў вершы «Восень»: цяжка сказаць, калі напісаны гэты твор, бо ён мог узнікнуць як на пачатку, так і напрыканцы веку. Тут поруч са звыклымі вобразамі сустракаюцца і адметныя, аўтарскія.
А вось згадка пра родныя зорачкі, што так яскрава гарэлі некалі над роднай старонкай (верш «Зоркі»). Класічныя вобразы дазваляюць павесці гаворку аб самым дарагім для чалавека, высокім ідэале, да якога трэба заўсёды імкнуцца. Зоры павінны клікаць да вышэйшых сфер, куды ўзлятае душа:

 

Над домам, над лесам
Сузор'і, як вочы, гараць.
Пад гэным бязмоўным навесам
I тыя, ўначы што не спяць,
I тыя, што спяць непадобна,
Што рвуцца, што ходзяць марудна,
Сузор'і гараць і гараць!
Пад імі гумно і прысады,
I гэны пануючы дом,
I пекны франтон, каланады,
I снег за пабітым акном,
I гэтае белае поле,
I гэтая снежная воля,
I коней далёкіх — бом-бом!..
Пад імі, што тут панавалі,
Пад імі, што верх узялі,
Што ў пекнай асвечанай залі
Віншуюць свае мазалі.
Ўсё крыюць спрадвеку сузор'і:
I могілак цьмяныя ўзгор'і
I наспы на белай раллі.
Гарыце, сузор'і, гарыце
У гэты таемнасці час!
Аб лепшым аб чымсь варажыце,
Каб злучнасці вугаль не згас,
Каб бубны аб вольнасці білі,
Каб сцягі трымалі, насілі,
Каб людзі цягнулісь да вас!

 

А яшчэ лепшыя зорачкі зямныя, кветачкі родныя. Аднак і тут М. Грамыка застаецца філосафам, бо глядзіць на свет вачыма філосафа. А жыццёвы цыкл кветачкі нагадвае аб няўлоўных законах жыцця, бо заўсёды пасля квецені вясны і лета наступае восень. I нічога не паробіш...

 

Кветачкі белыя, кветачкі кволыя
Яблыньку гэтую крыюць да ног.
Любасці голыя, вусны змярцвелыя,
Небам прыгрэтыя шэпты вакол яе, —
Ветрык сплятае каханай вянок.
Летам угрэюцца, знікнуць пялёстачкі,
Завязі дзень у дзень выйдуць у плод;
Родзяцца костачкі, хутка наспеюцца,
Сокам нацягнуцца ў жніўні ў роспачы
Дзеткі паўдзённых санлівых пагод...

 

Маючы сур'ёзную навуковую падрыхтоўку, якой далёка не магла пахваліцца большасць беларускіх пісьменнікаў таго складанага перыяду, добра ведаючы традыцыі класічнай паэзіі і роднай беларускай, М. Грамыка так і застаўся ў гісторыі прыгожага пісьменства як паэт-наватар.
У гісторыю беларускай драматургіі Міхайла Грамыка ўвайшоў як аўтар цікавых драматычных твораў. Ён аўтар адной з першых п'ес пра вялікага асветніка — гістарычнай драмы «Скарынін сын з Полацка»; гісторыка-рэвалюцыйных «Змітрок з Высокай Буды», «Каля тэрасы»; героіка-рамантычнай «Над Нёманам», камедыі «Віно бушуе»; аванцюрна-прыгодніцкай «Воўк». Усе творы былі даволі арыгінальнымі, многія з іх ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў, некаторыя, праўда, прапалі бясследна. Напісаў шэраг успамінаў пра сям'ю і тагачасныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам.
Як згадвае сам аўтар, улетку 1917 года ў Адэсе ён пачаў спрабаваць сябе як беларускі пісьменнік. Першай такой спробай, калі не лічыць некалькіх прымітыўных (па ўласнаму прызнанню) вершаў, была п'еса «Змітрок з Высокай Буды”, якая потым друкавалася ў газеце «Вольная Беларусь» за 1918 год. Як сцвярджае аўтар, п'еса з драматычным уздымам, але наогул досыць слабенькая па структуры і моўным афармленні. У 1929 годзе была надрукавана асобнай кніжкай драма «Каля тэрасы», якая з поспехам ішла цэлы сезон на сцэне 2-га Беларускага дзяржаўнага тэатра. Галоўную ролю — матроса Барыкі — іграў вядомы артыст і тэарэтык тэатра К. Саннікаў. Аўтар добра бачыў, што п'еса яшчэ выразна «сырая», мае за ўважныя недахопы, хоць яе дынаміка, экспрэсія адпавядала рэвалюцыйнаму ўздыму Кастрычніка. Ужо ў 60-я гады ён кардынальна перарабіў твор і хацеў зацікавіць ім калектывы народных тэатраў.
Найбольш творчых і фізічных сіл забрала ў аўтара гістарычная драма «Скарынаў сын з Полацка». М. Грамыка лічыў яе і больш апрацаванай, бо вытрымана была ў памеры пушкінскага «Барыса Гадунова». П'еса была пастаўлена ў 1-м Беларускім дзяржаўным тэатры да 400-гадовага юбілею скарынаўскіх выданняў. На афіцыйным тэатральным экземпляры п'есы стаяў штамп: «Дазваляецца да пастаноўкі на адзін раз». Так узнік жарт, што п'есу будуць ставіць кожныя 400 гадоў. Рукапіс п'есы быў перададзены ў Акадэмію навук, дзе ён і загінуў. Аўтар памятаў толькі пачатак, калі адданая жонка скардзіцца служанцы: «На вежы выбіла чатыры, а доктара ўсё няма з друкарні... I ўчора так, і сёння — кожны дзень!».
Апошняя п'еса — «Воўк» — рыхтавалася да пастаноўкі ў сезон 1930 — 1931 гг. Па горадзе былі ўжо расклеены афішы, але спектакля ніхто не ўбачыў, бо ўжо з 1931 года драматург жыў у Івана-Вазнясенску.
Але раней Міхайла Грамыка меў дачыненне да тэатральнага жыцця не толькі як драматург. Ён уваходзіў у склад дырэкцыі 1 -га Беларускага дзяржаўнага тэатра. Таму яго можна было бачыць на генеральных рэпетыцыях не радзей, чым у геалагічным кабінеце універсітэта. Ды і працаваў ён даволі адмыслова: узімку са студэнтамі, зрэдку некалькі вершаў, а п'есы пісаў у летні адпачынак, на ўлонні прыроды.
I ў галіне драматургіі ён застаўся наватарам, бо смела ідзе на творчы эксперымент: робіць фабулу сваіх твораў у большасці выпадкаў надзвычай займальнай, дынамічнай, напружанай, нават звяртаецца да дэтэктыўных элементаў. Але не толькі вастрынёй калізій прыцягвала ўвагу драматургія М. Грамыкі. У першую чаргу — актуальнасцю праблемы, асэнсаваннем шляхоў рэвалюцыі, разлому свету ў гады вялікіх выпрабаванняў.
Вандруючы па свеце, Міхайла Грамыка ніколі не забываў родную зямлю:

 

Мой родны край мяне гукнуў да працы,
Як шмат каго з раскіданых сыноў,
Каб з крыўдаю старой ды цемраю змагацца,
Каб край ажыў, расквеціўся зноў.

 

Так пісаў паэт, калі ў 1921 годзе атрымаў запрашэнне вярнуцца на Радзіму.

 

Іду ў край далёкі, родны,
Бо кліча ён да працы ўсіх сыноў...
Каб толькі мне пачуць і там твой спеў лагодны,
Твой вольны спеў — у гомане лясоў!

 

Родны край не забыў свайго адданага сына, які вярнуўся да землякоў у кнізе выбранага «Родная пушча», Мн., 1987. (Прадмову да яе напісаў вядомы даследчык літаратуры Сцяпан Лаўшук, які нарадзіўся ў Васілевічах).

 

Бібліяграфія жыцця і творчасці:

 

Базарэвіч, М. Шчодры талент / М. Базарэвіч // Дняпровец. – 1990. – 27 лістапада.

Бысянкова, Н. У гасцях у земляка / Н. Бысянкова // Дняпровец. – 1966. – 26 жніўня.

Бысянкова, Н. Успамін аб сустрэчы з пісьменнікам / Н.Бысянкова // Дняпровец. – 1995. – 11 лістапада.

Грамыка, М. Менская вежа : верш у прозе / М.Грамыка // Бацькаўшчына : зб. гіст. л-ры. – Мн.: Юнацтва, 1996. – С. 138-141.

Грамыка, М. Наша кроў : верш / М.Грамыка // Бацькаўшчына : зб. гіст. л-ры. – Мн.: Юнацтва, 1996. – С. 141-142.

Грамыка Міхайла // Беларуская савецкая энцыклапедыя : У 18 т. Т. 5. – Мн.: БелЭн, 1997. – С. 403-404.

Грамыка Міхайла // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : У 6 т. Т. 2. – Мн.: БелЭН, 1993. – С. 241-243.

Грамыка Міхайла // Пісьменнікі савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мн.: Маст. літ., 1981. – С. 100-101.

Грамыка Міхайла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. Т. 2. – Мн.: БелЭн, 1985. – С. 164-165.

Зеленкова, А. Учёный-геолог, поэт, драматург / А.Зеленкова // Нефтяник. – 2005. – 28 октября. – С. 3.

І пісьменнік і вучоны // Літаратура і мастацтва. – 1995 – 17 лістапада. – С. 14.

Каратаева, Т. Спрабаваў, эксперыментаваў, вынаходзіў // Дняпровец. – 1995. – 11 лістапада.

Карнялюк, К. Творца з Чорнага / К. Карнялюк // Дняпровец. – 1999. – 2 ліпеня.

Лаўшук, С. Светлы талент з вёскі Чорнае : старонкі жыццяпісу М.Грамыкі / С.Лаўшук // Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 5-9.Марціновіч, А. Каб нашчадкі ведалі / А.Марціновіч // Дняпровец. – 1987. – 26 жніўня.

Мельнікава, З. Адметны мастак : [аб кнізе М.Грамыкі “Родная пушча”] / З.Мельнікава // Настаўніцкая газета. – 1988. – 10 лютага.

Міхайла Грамыка // Речица. Литературно-духовное наследие региона : В 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И.Ф. Штейнер, С.И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 8-14.

“Мой родны край мяне гукнуў…” // Казека, Я. Падарожжа ў маладосць. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. – С. 79-85.

Пяткевіч, А. Светлы талент з вёскі Чорнае : [старонкі жыццяпісу М.Грамыкі] // Роднае слова. – 2005. - № 11. – С. 5.

Рабянок, П. Міхайла з-пад Рэчыцы / П.Рабянок // Дняпровец. – 1996. – 8 жніўня.

Шушкевіч, С. Драматург, паэт, вучоны / С.Шушкевіч // Дняпровец. – 1986. – 4 студзеня.

Шушкевіч, С. Яго творчасць хвалюе і сёння / С. Шушкевіч // Дняпровец. – 1980. – 14 лістапада.

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019