• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

 

 
Ліпскі
Уладзімір Сцяпанавіч
(06.05.1940)
 
         Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна. Бацькі яго былі працавітымі сялянамі, Уладзімір быў шосты ў сям'і. На яго дзяцінства прыпалі вайна, акупацыя, напаўгалодныя пасляваенныя гады. Пасля заканчэння Вузнажскай сярэдняй школы вучыўся ў Мінску, у тэхнікуме харчовай прамысловасці, потым завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён адзіны з братоў і сясцёр атрымаў вышэйшую адукацыю.
Шлях у вялікую літаратуру для яго пачаўся ў 1953 годзе з невялікіх замалёвак на старонках былой Васілевіцкай раёнкі (тады гэта быў раённы цэнтр), а потым і "Дняпроўца". Мала сёння ў Беларусі пісьменнікаў, якія працуюць так плённа, як Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Штогод з-пад пяра нашага зямляка выходзяць кнігі, вартыя і сур'ёзнай гаворкі, і ўдумлівага чытання. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі, а за кніжку "Вясёлая азбука" пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію імя Янкі Маўра. Па кнізе "Аўцюкоўцы" праведзены першы ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна.
Уладзімір Ліпскі першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод. "Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод" – першае ў беларускай літаратуры падарожжа ў часе, у асобах і лёсах. Змест гэтай кніжкі немагчыма пераказаць сваімі словамі. Тут тысячы падзей, прозвішчаў, гістарычных дат. Зараз гэтая кніга выдадзена пад новай назвай "Усе мы – радня". Апошняя прэзентацыя кнігі "Мы.Аповесць пра нашы прозвішчы" адбылася ў Школе мастацтваў, дзе прысутнічалі дзеці амаль з усіх школ горада Рэчыцы. Кожная яго кніга, кожны твор – гэта сповядзь сэрца, сваімі творамі ён штодня падцвярджае ганаровае званне пісьменніка.
Сённяшні творчы набытак пісьменніка Уладзіміра Ліпскага – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.



Творы Уладзіміра Ліпскага :

 

Адпяванне жывых : Аповесць пра адну вёску / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1993. – 237 с. : 8 л. іл.

Азбука жыцця : кн. для дзяцей / У. Ліпскі. - Мн. Адукацыя і выхаванне, 2010. - 208 с. : іл.

Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць / Уладзімір Ліпскі. – 2-е выд., дап. – Мн.: Беларускае выдавецкае Таварыства "Хата", 2000. – 308 с.

Басанож па зорках : Пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 2000. – 198 с.

Бацька / Уладзімір Ліпскі // Маладосць. – 2004. - №5. – С. 38-47.

Бацькі і дзеці : Дзеннікі / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: Беллітфонд, 2002. – 327 с. : іл.

Дзіцячы пісьменнік Уладзімір Паўлаў / Уладзімір Ліпскі // Звязда. — 2020. — 22 снежня (№ 249). — С. 9.

Жыві сёння : пакаянне, малітвы / У. Ліпскі. - Мн. : УП " Мінская фабрыка каляровага друку", 2004. - 384 с. : іл.

Жыткавічы жывуць у вяках / Уладзімір Ліпскі // Вясёлка. - 2011. - № 12. - С. 6-9.

Залатые мае... : Старонкі з новай кнігі "Я тут жыву" / Уладзімір Ліпскі // ЛіМ. – 2004. - 30 красавіка. – С. 19.

Золотые мои... / Владимир Липский // За мостом моего детства. - Минск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - С. 99-103.

Игорь Лученок : Мелодия Души / В. Липский. - Мн. : Беларусь, 2008. - 302 с. : ил., ноты.

Каралева белых прынцэс : Аповесці. Казкі. Апавяданні / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Юнацтва, 2000. – 335 с.

Каранацыя душы. Споведзі / Уладзімір Ліпскі // Дзеяслоў. — 2021. — № 2. — С. 241—248. — Заканчэнне будзе.

Колька : споведзь апошняга жыхара вёскі Шоўкавічы / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2021. — 23 января (№ 8). — С. 31.

Колька / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2021. — 21 января (№ 7). — С. 15. — Заканчэнне ў наступным нумары.

Крутыя вёрсты : дакументальная аповесць / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1980. – 128 с.

Мама (Малітва сына) / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: ЛМФ "Нёман",1999. – 288 с. : іл.

Марина : роман / Владимир Липский // Нёман. — 2019. — № 11. — С. 83—128. — Отрывок.

Мой Караткевіч / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2020. — 25 июля (№ 84). — С. 30—31. — Артыкул пра беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Не уцякайце ад радасці і хвалявання : старонкі з дзённіка "Усякі апошні дзень" / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2020. — 29 февраля (№ 24). — С. 31.

Наш корань жыцця : старонкі з дзённіка "Усякі дзень апошні" / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2019. — 17 декабря (№ 146). — С. 15.

Падкідыш : нарысы, публіцыстыка, дзённік / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1992. – 208 с.

Пакланіся травінцы : экспедыцыя ў жыццё акадэміка Парфёнава. - Мн. : Беларуская навука, 2009. - 192 с.

Писатель и читатель: [статья] / Владимир Липский // Советская Белоруссия. - 2011. - 10 ноября. - С. 12-13.

Прыгоды Нуліка : аповесць-казка / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2007. - 70 с.: іл.

Падорым дзецям радасць! / Уладзімір Ліпскі // Звязда. — 2020. — 24 чэрвеня (№121). — С. 5. — Артыкул пра дзіцячыя часопісы "Вясёлка" і "Буся".

Стрэлы над старым акопам : дакументальная аповесць / Мн. : Кнігазбор, 2008. - 232 с.

Усякі дзень апошні : дзённік / Уладзімір Ліпскі // Дзеяслоў. — 2020. — № 3. — С. 235—247.

Усякі дзень першы : старонкі з дзённіка / Уладзімір Ліпскі // Сельская газета. — 2020. — 20 августа (№ 95). — С. 15.

Усе мы - радня : Аповесць. Апавяданні / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2010. - 350 с.

Цімох Вохвох : аповесць-казка / Уладзімір Ліпскі // Вясёлка. — 2020. —№ 7. — С. 12—13. — Працяг у № 8.

Цялец : урывак з рамана / Уладзімір Ліпскі // Дзеяслоў. — 2019. — № 6. — С. 100—111.

Шоўкавічы: Дак. аповесць/Уладзімір Ліпскі, Георгій Сытко. – Рэчыца, 2004. – 130с.

Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1998. – 318 с. : іл.

Я тут жыву : дзецям пра Беларусь / У. Ліпскі. - Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2008. - 128 с. : іл.

Як Бог стварыў Свет : пераказ біблейскіх гісторый / У. Ліпскі. - Мн. : Беларусь, 1993. - 79 с.

Янкаў вянок : Дзецям пра Янку Купалу / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2009. - 222 с.

 

Літаратура аб жыцці і творчасці:

 

Алексеев, Ю. Презентация новой книги : [презентация новой книги В.Липского «Шоўкавічы» в Речицкой центральной районной б-ке ] / Ю. Алексеев // Телевид. – 2004. – 17 июня. – С. 1,11.

Балуева, Л. М. Родам з дзяцінства, абпаленага вайной : літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Ліпскага (ІХ—ХІ класы) / Л. М. Балуева // Беларуская мова і літаратура. — 2020. — № 6. — С. 54—59. — Бібліягр.: с. 59.

Богдевич, И. «Что хорошо – спать тепло...» : [о жизни и т-ве В.Липского] / И.Богдевич // Рэспубліка. – 2002. - 3 студз. – С. 3.

Буторына, І. Свой у краіне дзяцінства : сустрэчы з творамі Уладзіміра Ліпскага / І. Буторына. - Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2010. - 120 с.

Каляндар знамянальных і памятных дат : 80 гадоў з дня нараджэння У. Ліпскага // Бібліятэка прапануе. — 2019. - № 6. - С. 14-32.

Камейша, К. Вярнуцца ў вясну : пра жыццё і дзейнасць У.Ліпскага] / К. Камейша // Маладосць. – 2000. - №5. – С. 241 – 245.

Карлюкевіч, А. Гуслям, княжа, не пішуць законаў : [аб кнізе У. Ліпскага "Басанож па зорках" ] / А.Карлюкевіч/ / Кн. мір. – 2002. - № 1. – С. 1.

Кісель, І. Чараўнік з вялікім сэрцам : да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага // Бібліятэка прапануе. — 2020. — № 4. — С. 21—24. — Бібліягр.: 4 назв.

Кручэнка, Т. Як Каласок стаў Рыцарам / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. — 2020. — 12 мая (№ 52). — С. 10. — Грамадскі тытул "Рыцар дзяцінства" прысуджаны нашаму земляку-пісьменніку Уладзіміру Ліпскаму.

Ліпскі, У. С. Галоўныя лекі — пазітыўны настрой / гутарыла Людміла Рублеўская // СБ. Беларусь сегодня. — 2020. — 6 мая (№ 86). — С. 9. — Галоўнаму рэдактару часопісаў "Вясёлка" і "Буся", старшыні Беларускага дзіцячага фонду, ураджэнцу Рэчыцкага раёна Уладзіміру Ліпскаму спаўняецца 80 гадоў.

Ліпскі, У. С. "Калі хочаш пазнаць народ - пачні з гісторыі" / У. С. Ліпскі ; запісаў Сяргей Шычко // Журналист. — 2019. — № 2. — С. 46—48. — Інтэрвью з Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім, пісьменнікам і журналістам, галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса "Вясёлка", ураджэнцам Рэчыцкага раёна.

Ліпскі, У. С. Слынны юбіляр Уладзімір Ліпскі / гутарыў Пятро Рабянок // Дняпровец. — 2020. — 7 мая (№ 51). — С. 10. — Інтэрвью з вядомым беларускім пісьменнікам У. Ліпскім.

Марціновіч, А. Аповесць аднаго жыцця: [аб кнізе У.Ліпскага "Сын дня"] / А. Марціновіч // ЛіМ. – 2003. – 25 ліп. – С. 8.

Мілаш, Л. Мае сустрэчы з Уладзімірам Ліпскім / Л. Мілаш // Пачатк. шк.– 2000. - № 5. – С. 36.

Платонаў, Г. Неўміручыя Шоўкавічы: [пра кнігу У.Ліпскага "Шоўкавічы"] / Г. Платонаў // Нар. газета. – 2004. – 1 ліп. – С. 4.

Рабянок, П. Да шырокага супрацоўніцтва: [У.С.Ліпскі ў чарговы раз наведаў г. Рэчыцу і Рэчыцкі раён ] / П.Рабянок // Дняпровец. - 2002. – 30 сак. – С. 3.

Рыцар добрага сэрца // Звязда. — 2020. — 7 мая (№ 87). — С. 3. — Вядомы беларускі пісьменнік, рэдактар, грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі ўганараваны тытулам "Рыцар дзяцінства".

Сліва, М. Голас яго душы / Міхась Сліва // Краязнаўчая газета. — 2020. — № 34. — С. 6. — Выйшла новая кнгіа Уладзіміра Ліпскага "Памілуй і ўзвысь" ("Малітвы").

 Трефилов, С. Писатель Владимир Липский: в 75 лет стал чемпионом Беларуси по плаванию и сегодня каждый день проплываю полтора километра / Сергей Трефилов // Комсомольская правда. — 2020. — 19 февраля (№ 33). — С. 28.

Шичко, С. "Мы братья... с хорошей исторической общностью..." : беседа с писателем В. Липским / С. Шичко // Звязда. — 2019. - 11 июня (№ 107). - С. 5.

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019