• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   
sys
 
 
 
 
Анатоль Ціханавіч Сыс
(26.10.1959 – 04.05.2005)
 
 
 
 

        Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1959 годзе. Паэт пабачыў свет у сялянскай сям’і, дзе было пяцёра дзяцей, малодшым з якіх быў Анатоль. Ён надзвычай рана ўсвядоміў сябе як творчая натура. А.Ц.Сыс вельмі любіў сваю маленькую радзіму, заўсёды з гонарам гаварыў, што яго родная хата стаіць на гарадзішчы Зарубінецкай і Мілаградскай культур (III-IV стст. да нашай эры). Свой першы верш напісаў на роднай мове ў 9 гадоў, ужо тады быў упэўнены – надыйдзе час і яго творы будуць вывучаць у школе, што і здзейснілася.

Скончыў Броненскую сярэднюю школу ў 1977 г. і аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ў 1982 г. Адслужыў у Арміі, працаваў у рэдакцыях раенных і шматтыражных газет, на беларускім тэлебачанні. Жыў у Мінску, але заўседы меў перад вачыма родны Дняпро, на крутых берагах якога і стаіць Гарошкаў – прыстань ад жыццёвых няўдач і трагедый, дзе заўседы яго чакаў самы блізкі чалавек – маці.

Маці, Радзіма, мова – асноўныя зоркі паэзіі А.Сыса, натуры надзвычай адаронай, кіпучай, неўтаймаванай. Просты хлопец з вёскі Гарошкаў прыйшоў да славы паэта, здавалася, без асаблівага клопату, легка і натуральна. Дэбютаваў у “Гомельскай праўдзе” у 1981 годзе, а ў рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у часопісе “Маладосць” у 1986. У літаратуру А.Сыс увайшоў бурна і імкліва, як і належыць сапраўднаму таленту. Ужо самыя першыя публікацыі засведчылі выключную сталасць, разважлівасць, сапраўднае майстэрства.

Зборнікі “Агмень” (1988 г.), ”Пан Лес” (1989 г.), зрабілі яго вельмі папулярным творцам. Ён выдатна дыкламаваў свае вершы, паэта слухалі з заміраннем сэрца натоўпы людзей. А чытаў Сыс, як і пісаў - непаўторна. Праз хвіліну-другую ад першых прамоўленных слоў авалодваў аўдыторыяй, як маг - чарадзей. Адухоўлены твар,

бездакорная дыкцыя, вібрацыя голасу…

А зборнік “Пан Лес”, які выйшаў у 1989 годзе падкрэсліў, што ў літаратуру прыйшоў арыгінальны мастак са сваім уласным светаадчуваннем. Галоўная тэма гэтага зборніка - тэма Радзімы.

У 1991 годзе А.Сыс быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Анатоль Сыс валодаў вялікім творчым патэнцыялам, ён адбыўся як паэт, пра што сцвярджаў у вершы “Вечны жыд”. Сведчаннем таму і зборнік аўтара “Сыс” (2002). Ён пачынаецца з радкоў аб маці. Для паэта вобраз жанчыны і маці атаесамляецца з радзімай. Лірыка А.Сыса – не салодкае замілаванне светам. Яна перадае нам трывожны, трагедыйны стан яго душы, яго пакутлівы боль за кожнага чалавека. Зборнік стаў не толькі сапраўднай вехай у эвалюцыі аўтара, але і ўсёй беларускай паэзіі.

У канцы 2006 года ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла новая кніга вершаў А.Сыса пад назвай “Лён”. Яе можна лічыць найбольш поўным зборам спадчыны паэта, бо ў кнігу ўвайшлі і невядомыя вершы, артыкулы і інтэрв’ю. Чаму назва гэтай кніжкі “Лён”? Таго хацеў сам паэт. Тлумачыў у час аднаго інтэрв’ю: ”Мне падабаецца слова, услухайся, як гучыць. Да таго ж, лён цяжка браць, цяжка вырошчваць, цяжкая мазольная праца.

Аўтар знакамітых кніг “Агмень”, ”Пан Лес”, ”Сыс”, ”Лен”, трагічна сышоў у вечнасць у 2005 годзе. Чалавек жывы да таго, пакуль яго памятаюць. Анатоль Сыс верыў у жыццё на тым свеце, у неўміручасць душы.

Штогод пасля смерці паэта, у дзень яго нараджэння ў в. Гарошкаў адбываецца свята паэзіі. На “агмінь” да А. Сыса прыяджаюць людзі з усёй Беларусі, чытаюць вершы, спяваюць песні, прыходзяць з кветкамі на могілкі, дзе пахаваны паэт.

 

Бібліяграфія:

 

А.Сыс // Універсітэт літаратурны. – Гомель, 2005. – С. 307 – 311.

 

Анатоль Сыс : пра паэта і яго творы // Універсітэт літаратурны. – Гомель, 2005. –С.

145 – 156.

 

Анатоль Ціханавіч Сыс : біяграфічная даведка // Я хацеў вам сказаць… : вершы,

паэмы. –Мн.: Маст.літ., 2008. – С. 292.

 

Анатолю Сысу – у вянок памяці // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 12 мая. – С. 14.

 

Барсток, М. Уваходзіны : [зборнік вершаў “Пан Лес” А.Сыса] // Полымя. – 1990. –

№ 5. – С. 244 – 247.

 

Бельскі, А.І. Творчыя воблікі, штрыхі да партрэтаў / А.І.Бельскі. – Мн.: Народная

асвета, 1997. – С. 59.

 

Беляцкі, А. “Уздых паэзіі і стогн малітвы…” : [да 50-годдзя з дня нараджэння

А.Сыса] / А.Бяляцкі // Дзеяслоў. – 2009. - № 5. – С. 260 – 270.

 

Бывай паэт // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 20 мая. – С. 15.

 

Вельмі сумую па Беларусі : лісты А.Сыса да В.Шніпа // Дзеяслоў. – 2006. - № 2. –

С. 174 – 183.

 

Верш у камні : [Анатолю Сысу - 50] // Дняпровец. – 2009. – 3 лістапада. – С. 3.

 

Галубовіч, Л. Помнічкі : [анягдоты пра А.Сыса] / Л.Галубовіч // Літаратура і

матсацтва. – 2009. - № 41. – С. 14.

 

Гарадніцкі, Я. Лён радзімы і лёс паэта : над старонкамі выбраных твораў Анатоля

Сыса / Я.Гарадніцкі // Літаратура і мастацтва. – 2007. - № 43. – С. 7.

 

Гарадніцкі, Я. Голас паэта : [да 50-годдзя з дня нараджэння А.Сыса] / Я.Гарадніцкі

// Роднае слова. – 2009. - № 9. – С.18 – 21.

 

Гарачка, У. Пра Сыса / У.Гарачка // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 15 лістапада.

– С. 6 – 7.

 

Канановіч, А. Семантычныя асаблівасці лексем поле і лес у паэтычных тэкс тах

Анатоля Сыса / А.Канановіч // Роднае слова. – 2009. - № 6. – С. 47 – 49.

 

Карп, А. Тэма Радзімы ў паэзіі В.Стрыжака і А.Сыса / А.Карп // Полымя. – 2010. –

№ 6. – С. 123 – 129.

 

Касцючык, М. “Мая хата без сяброў не хата” : [пра выставу Алеся Квяткоўскага,

прысвечаную паэту А.Сысу] / М. Касцючык // Настаўніцкая газета. – 2009. – 29

кастрычніка. – С. 15.

 

Кісліцына, Г. Закратаванае сэрца / Г.Кісліцына // Літаратура і мастацтва. – 2002. –

15 лістапада. – С. 6 – 7. – Рэц. на кн.: Сыс, А. Сыс: вершы / А.Сыс. – Мн.:

Маст.літ., 2002. – 159 с.

 

Кустава, В. Апакаліпсіс Анатоля Сыса, альбо “Імпульс найвышэйшай прастаты” /

В.Кустава // Маладосць. – 2003. - № 6. – С. 144 – 149.

 

Лайкоў, Янка “Паэт – Боская птушка…” / Янка лайкоў // Літаратура і мастацтва. -

2009. - № 41. – С. 14.

 

Лельчыцкі, М. Другі зборнік А.Сыса / М.Лельчыцкі // Дняпровец. – 1989. – 25

ліпеня.

 

Макарэвіч, С. Памірай – а жыта сей! : [на магіле А.Сыса адбудзецца адкрыццё

помніка] / С.Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 8 жніўня. – С. 3.

 

Макарэвіч, С. Пісьменнікі асвойваюць Інтэрнэт : [сайты бел.пісьменнікаў, у тым

ліку, сайт А.Сыса] / С.Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2008. - № 31. – С. 5.

 

Малеева, В. “Дух – гэта, людзі, Я!” : [пра жыццё і творчасць А.Сыса] // Дняпровец.

– 2009. – 27 кастрычніка. – С. 3.

 

Не стала Анатоля Сыса // Маладосць. – 2005. - № 6. – С. 1.

 

“Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць” : [аб творчасці А.Сыса, В.Стрыжака,

В.Гадулькі, М.Купрэева] // Літаратура і мастацтва. – 2008. -№ 29. – С. 16.

 

Памяці Анатоля Сыса : [у Гарошкаве адкрыта мемарыяльная дошка на хаце, дзе

жыў А.Сыс] // Наша слова. – 2009. – 4 лістапада. – С. 3.

 

Патаранскі, С. Айчына – гэта мы! : [жыццё і творчасць А.Сыса] / С.Патаранскі //

Літаратура і мастацтва. – 2010. – 5 сакавіка. – С. 15.

 

Поэт Анатоль Сыс любил стричь друзей // Комсомольская правда. – 2008. – 27

февраля. – С. 17.

Проста Сыс // Культура. – 2003. - № 1. – С. 12.

 

Рабянок, П. І патухла ў Гарошкаве свечачка… : [памяці Анатоля Сыса] / П.Рабянок

// Дняпровец. – 2005. – 26 мая

 

Рабянок, П. У роднай хаце Анатоля Сыса : [літаратурныя чытанні, прысвечаныя

памяці паэта] / П.Рабянок // Дняпровец. – 2005. – 17 снежня

 

Раманава, Л. Святло паэзіі Анатоля Сыса / Л.Раманава // Голас Веткаўшчыны. –

2009. – 11 ліпеня. – С. 3.

 

Речицкая лирическая / И.Ф.Штейнер, С.И.Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 87 –

97.

 

Рублевская, Л. Две виноградинки и “белый бог” / Л.Рублевская // Советская

Белоруссия. – 2005. – 11 июня. – С. 14.

 

Рублевская, Л. Проўальные портреты ноября / Л.Рублевская // Советская

Белоруссия. – 2009. – 11 ноября. – С. 12.

 

Рудовіч, М. “Сыс” : [новы зборнік паэзіі А.Сыса] / М.Рудовіч // Літаратура і

мастацтва. – 2002. – 27 верасня. – С. 8.

 

“Самыя дарагія лісты для мяне вельмі рэдка прыходзяць ад вас…” : выбраныя

лісты з перапіскі А.Сыса з сябрамі // Дзеяслоў. – 2009. - № 5. – С. 271 – 289.

 

“Свае руны мне не вышыць” // Штэйнер, І. Ex promtu – ex proposito / І.Штэйнер. –

Гомель : Сож, 2008. – С.

 

Сыс Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. – Мн.:

“Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1995. – Т.5. – С. 466-467.

 

Туканаў, М. Як чыстая крыніца : [аб творчасці А.Сыса] / М.Туканаў // Дняпровец.

– 1988. – 10 снежня.

 

“У паганскія гукі складаюцца ў песні астральныя…” // Штэйнер, І. Дняпроўскія

матывы / І.Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 280 – 288.

 

Федарэнка, А. Пра Анатоля Сыса / А.Федарэнка // маладосць. – 2009. - № 10. – С.

112 – 115.

 

Цімошык, Л. “Выратуйце сэрца, вызвальце душу” / Л.Цімошык // Звязда. – 2005. –

27 верасня. – С. 6.

 

Цімошык, Л. У гонар хлопца ў вышыванцы / Л.Цімошык // Звязда. – 2008. – 25

кастрычніка. – С. 4.

 

Цімошык, Л. “Я тут нічога не знайшоў, хаця сваю і выпіў чашу” / Л.Цімошык //

Звязда. – 2009. – 24 кастрычніка. – С. 5.

 

Чумакова, А. Культ агню і яго сімволіка ў паэзіі А.Сыса / А.Чумакова // VII

навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу. – Гомель : ГДУ, 2005. –

С. 330 – 332.

 

Чэмер, М. Сыс і “Сыс” / М.Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2002. – 17 кастрычніка

 

Штэйнер, І. Гомельская школа нацыянальнай літаратуры / І.Штэйнер // Літаратура

і мастацтва. – 2009. – 12 чэрвеня. – С. 4.

 

Штэйнер, І. FECI QUOD POTUI… Спадчына Анатоля Сыса і паэзія XX стагоддзя / Іван Штэйнер. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2019. – 65 с.

 

 

“Я чую з неба сум ваш на зямлі” // Штэйнер, І.Ф. Alma mater universitatis /

І.Ф.Штэйнер. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2010. – С. 146 – 152.

 

Ягамосць : вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу / уклад. Сяржук Сыс. – Мінск :

Медысонт, 2009. – 80 с. – (Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”; вып. 11.

 

Творы:

 

Сыс, А. А мне не трэба шлях, дзе скрозь падковы…: вершы / А.Сыс // Дзеяслоў. –

2006. - № 2. – С. 184.

 

Сыс, А. Агмень : вершы, паэмы. – Мн.: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1988. – 48 с.

 

Сыс, А. Alaiza : выбранае / А.Сыс. – Менск, 2009. – 211 с.

 

Сыс, А. Вершы / А.Сыс // Полымя. – 2005. - № 7. – С. 114.

 

Сыс, А. Вершы / А.Сыс // Чырвоная змена. – 2001. - № 64. – С. 7.

 

Сыс, А. Вершы / А. Сыс // Палессе. – 1998. - № 1-2. – С. 121-125.

 

Сыс, А. И сквозь слёзы мы увидим мир : стихи / А.Сыс // Дружба народов. – 2006.

- № 1. – С. 99-102.

 

Сыс, А.Ц. Каля твайго парога : верш / А.Ц.Сыс // Літаратура і мастацтва. – 2009. –

26 чэрвеня. – С. 8.

 

Сыс, А. Кожнай хочацца раю… : верш / А.Сыс // Алеся. – 1996. - № 12. – С. 11.

 

Сыс, А. Мая белая лебедзь… : верш / А.Сыс // Алеся. – 1995. - № 10.

 

Сыс, А. Наступніку Уладзіміра Караткевіча : верш // “Тутэйшыя” : творчасць

сяброў таварыства. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. – С. 30.

 

Сыс, А. Память о яівягах : стіхі / А.Сыс // Неман. – 1993. - № 2. – С. 95.

 

Сыс, А. Пан Лес : верш / А.Сыс // Роднае слова. – 1992. - № 4. – С. 63.

Сыс, А. Пан Лес : вершы / А.Сыс. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 112 с.

 

Сыс, А. Лён : выбраныя творы / А.Сыс. – Мн.: “Кнігазбор”, 2006. – 436 с.

 

Сыс, А. Пацір / А. Сыс // Я хацеў вам сказаць… : вершы, паэмы / уклад. В.Шніпа.

– Мн.: Маст. літ., 2008. – С. 7-128.

 

Сыс, А. Песні пра каханне : вершы / А.Сыс // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 29

снежня. – С. 8.

 

Сыс, А. Песні пра сына : вершы / А.Сыс // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 10

лютага. – С. 8.

 

Сыс, А. Песня пра ўваскрашэнне вершніка : вершы / А.Сыс // Роднае слова. –

1993. - № 3. – С. 8.

 

Сыс, А. Стихи / А.Сыс // Неман. – 2006. - № 5. – С. 95-106.

 

Сыс, А. Стихи / А.Сыс // Неман. – 1993. - № 2. – С. 95.

 

Сыс, А. Сыс : вершы / А.Сыс. – Мн.: Маст. літ., 2002. – 159 с.

 

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019