• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

Юбиляры  

   

Авторизация  

   

Счётчик посещений  

Яндекс.Метрика

 

   
Бесплатные шаблоны Joomla
УЛАДЗІМІР ВЕРАМЕЙЧЫК

(01.11.1937-26.12.1999)
 
 
 
 
 
veremeitik     Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся ў в. Петрыцкае Брагінскага раёна. Скончыў у 1955 годдзе Рэчыцкае педвучылішча. З 1966 года працаваў дырэктарам Ведрыцкай сярэдняй школы Рэчыцкага раёна.
     Друкуецца з 1955 года. Выдаў зборнікі вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), «Ліхаўня» (1997); аўтар паэм «Родны дом» (1961), «Выклікаю вясну Перамогі» (1975), «Педвучылішча» (1979), «НашаЧырвонка» (1981).
    Уладзімір Міхайлавіч — таленавіты лірык, які нават на фоне традыцыйнай маляўнічай беларускай паэзіі вылучаецца сваёй апантанасцю, захопленасцю красой роднага краю. Усё ягонае жыццё непарыўна звязана з Радзімай, маленькай і вялікай.
                              Я іду ў блакітнае ранне жыцця,
                              У дзяцінства сваё залатое.
                              Пахне пожняй гарэлай глухая ралля,
                              Пахне поле крутым сырадоем.
                              Я іду ў ружовае ранне жыцця,
                              У дзяцінства сваё залатое.
                              Пахне ступай кляновай у лыжцы куцця,
                              І буквар пахне фарбаю новай.
                              Я іду ў шчаслівае ранне жыцця,
                              У дзяцінства сваё залатое.
                              Пахне сенам духмяным падушка мая,
                              Пахне матчына хата спакоем.
                              Я іду ў далёкае ранне жыцця,
                              У дзяцінства сваё залатое...
                              З Васілевіч ірвецца цягнік у прасцяг,
                              А юнацтва ўжо за спіною.

     Мастацкая спадчына пісьменніка багатая і разнастайная: лірыка, ліра-эпас, проза, публіцыстыка, гумар і сатыра.
     Паэзія У. Верамейчыка надзвычай маляўнічая, ягоныя пейзажы палескай зямлі — сапраўдныя жывапісныя палотны, з яскравымі фарбамі, здаецца, што мы адчуваем, як пахнуць травы, як запаўняе ўсё ранішні туман, як гучыць ціхая музыка быцця. Фантазія паэта, акрыленая любоўю да роднай зямлі, стварае выключна каларытныя карціны.
     Невыпадкова адзін са сборнікаў так і называецца — «Люблю». Ён любіць і палескія рэкі і крыніцы, балоты і азёры, што дораць спеў і ласку дзень і сярод ночы. Але ён не толькі захоплены ідыліяй роднага краю. Бо адчувае выключную адказнасць за ўсё, што тут здараецца ці можа здарыцца. Так, сцвярджаючы, што «На Палессі стала менш бярозы», ён там самым зрабіў экалагічным вымяральнікам чароўнае дрэва паэзіі. Асабліва трывожнае гучанне набывае ягоная паэзія пасля Чарнобыльскай трагедыі (перш за ўсё паэма «Ліхаўня»).
     Так, у вершы «Палескі трохкутнік» ён згадвае, што самыя галоўныя мясціны ягонага прыватнага жыцця звязаны геаграфічна з Нароўляй (там нарадзілася маці), Брагінам (тут ён сам убачыў свет), Хойнікамі (дзе быў зачаты сын). Лічба тры будзе дамінантнай у паэтычным вобразе — мір, чысціня і святлынь панавалі ў гэтым кутку. Стронцый, Плутоній, Цэзій упалі з нябёсаў і засыпа-лі Прыпяць, Славечну, Брагінку. Гэтыя ж лічбы злавесна паўторацца ў вершы «Зона». Ствараючы трагічную карціну спаганенай зямлі, паэт узмацняе адчу-ванне катастрофы незвычайным паэтычным прыёмам:

 

                        К Богу праб'юсь праз кардоны ўсіх сакратарак
                        I на каленях скрываўленых буду ў Бога прасіць:
                        Хойнікі,
                                   Брагін,
                                              Нароўлю
                                                            вярні безадкладна,
                         Чыстымі,
                                      чыстымі,
                                                  чыстымі
                                                               мне
                                                                  і народу вярні!

 

     Гучанне паэмы «Ліхаўня» яшчэ болей узмоцнена асабістым горам, бо яна мае эпіграф «Светлай памяці маёй маці Соф'і Данілаўны Збароўскай, ураджэнкі в. Ліхаўня Нараўлянскага раёна, прысвячаю».
     Уладзімір Верамейчык добра разумеў грамадзянскае і маральнае прызначэнне паэта, які стала жыве не ў сталіцы, а ў вёсцы . Так, у вершы «Мясцовы паэт» ён адважна сцвярджае, што жыццё чалавека, які носіць гэтае высокае імя — сапраўдны, штодзённы бой, хай і мясцовага значэння. Жартаўліва абыгрываючы вобраз лірычнага героя, што працуе на мясцовым агародзе, ён паступова пераходзіць на трыбунны лад, заклікаючы майстроў пяра («Паэтам») не толькі ўзвышана апісваць зоркі, а спусціцца з неба, бо ўжо хутка згаданым зоркам не будзе ў чым адбівацца. Вось чаму трэба ратаваць рэчкі маленства, дзеля чаго грымець на сходах, біць у дзверы начальнікаў розных узроўняў, закрыць воды маленства як зборам твораў, так і маленечкі тоненькім першым зборнічкам лірыкі. Толькі тады народ табе паверыць. Менавіта такім і быў У. Верамейчык, якому ўсё балела: і школа з яе адвечнымі праблемамі, і вучні, якіх ён так любіў, і іхнія не заўсёды ўзорныя бацькі. Вось чаму выразна мянялася і вобразна-выяўленчая палітра спадчыны нашага слыннага земляка. Паэзія, дзе былі цікавыя вобразы і знаходкі — «удовін сад цвіце халодным цветам», «Я Прыпяці выток і вусце», «На ўзбярэжжах нашага кахання Гараць агнём блакітным верасы», «А першы снег як першае каханне», «Вечназялёны падрадкоўнік лёс».
     У. Верамейчык займеў славу і на ніве сатыры і гумару. На старонках «Дняпроўца», «Гомельскай праўды», «Полымя» і «Вожыка» рэгулярна друкаваліся ягоныя гумарэскі, байкі, сатырычныя вершы. Заканамерна, што яму паследавалі і многія суседзі (Ф. Рэпіч, М. Мяшэчак, М. Чырык). Сам Уладзімір Міхайлавіч так тлумачыў сваю эвалюцыю: «З радасцю адчуваю, што паціху скідаю з плячэй набітыя воўнаю лірыкі клункі і з натугаю падымаю мяхі з камянямі сатыры і вострым шчэбнем гумару».
     Выдаў У. Верамечык і два зборнікі гумарэсак, «Карчы Гіменея»(1991) і «Местачковы sex» (1994), у бібліятэцы «Вожыка», дзе з сапраўдным непадобным гумарам, падчас нават грубавата-фрывольным, салёным, паказаў пэўныя адмоўныя з'явы ў быце жыхароў рэгіёну і, асабліва, розных дробных і не вельмі начальнікаў.
      Уся спадчына У. Верамейчыка — гэта гімн Прыпяці, Палессю, роднаму краю. Гімн узнёслы, велічны, урачысты, як сам горад. Гімн, які спявае чалавек, што добра ведае гэты сусвет і цудоўна разумев сутнасць радаснага і прыгожага ў жыцці на гэтай зямлі, дзе ўсё спалучылася, з'ядналася ў нешта адзінае, непадзельнае, дарагое. Улюбёны ў настаўніцкую працу, на ўсё жыццё заставаўся верны вёсцы, дзецям, якіх вучыў у Ведрыцкай школе Рэчыцкага раёна трыццаць пяць гадоў.
                          Пабываўшы на Неўскім, Крашчаціку,
                          Да цябе прылятаю я.
                          І лічу за вялікае шчасце я,
                          Што сышлася тут клінам зямля.

 

     Лірыка песняра Палесся шматстайная, політэматычная, шматвобразная, якая нагадвае не адзін інструмент, а шматгалосы хор ці аркестр. Як сапраўдны рэквіем гучаць у ім згадкі пра страшэнную вайну, якая забрала жыццё ягонага бацькі, а кастлявы голад амаль не забраў яго самога. I толькі клопаты бабулі дазволілі вярнуцца маленькаму хлопчыку да жыцця.
      Але ў асноўным песні У. Верамейчыка, прысвечаныя Палессю, вытрыманы ў зусім іншым ключы. Яны выключна лірычныя, напоўненыя пяшчотай і светлым ціхім сумам.
     Так, у песні «Мазырскім медсёстрам» падбор адметных слоў стварае пяшчотную, светлую ауру, таму што прысвечаны медсёстрам: цалую, жанчын, аблачын, прыгожых, хараство, мяккасць, душа, святыня, цяпло, святлынь, зоры. У. Верамейчык запамінальны менавіта тым, што ён шчыра любіў усіх людзей, цёпла да іх адносіўся і прызнаваўся ім у гэтым сваімі творамі.
     Заўсёды ў народных казках сустракаюцца звесткі пра жывую ваду, якая можа ажывіць нават мёртвага. Але не трэба жывая вада, бо рукі самых прыгожых у свеце жанчын могуць зрабіць не меншы за казачны цуд. I не здзіўляешся, калі паэт прызнаецца, што рукі медсястры могуць залячыць любую рану.
Нельга абыйсці ўвагай спецыфіку песеннай лірыкі паэта. Інтанацыйная шматстайнасць ягонага радка тлумачыцца адметнасцю паэтычнага дару паэта, бо характарызуецца надзвычайнай меладычнасцю, напеўнасцю, дакладнымі абрысамі рытмічнага малюнка, багаццем фонікі і сродкаў паэтычнага сінтаксісу. Песня, як паэзія ўвогуле, для У. Верамейчыка пачынаецца з музыкі, якую ствараюць хвалі Прыпяці, што могуць быць далікатна пяшчотнымі і гнеўна-рыклівымі, і вецер на стромах Палескіх прастораў, і шэпт закаханых. Кожная з'ява быцця — пейзажны малюнак, бытавы прадмет, рух інтымнага пачуцця — мае сваю непаўторную музыку, якую трэба ўлавіць, выявіць у найтанчэйшых нюансах.
     У песеннай лірыцы У. Верамейчыка адчуваецца выразная пераклічка з фальклорнай традыцыяй. Іншы раз нават не зусім прыкметная, не на ўзроўні запазычанняў, а ўнутраная, генетичная, што больш важна і істотна за вобразна-тэматычныя супадзенні ці запазычванні. Як і ў народнай традыцыі, дзеянне ўсіх песняў адбываецца на фоне прыроды, якая ўжо не проста знешняе афарм-ленне, а таямнічая з'ява, што суперажывае галоўнаму герою ва ўсіх ягоных пачуццях. Калі ёсць каханне, спадзяванне на сустрэчу, душа і наваколле поўняцца радасцю, спяваюць. У фальклоры вельмі часта героі любоўных песняў марылі або пераўтвараліся ў кветачкі, вярбу, дубочак, бярозку, сокала, зязюльку, каб пабыць з каханым, пабачыць яго яшчэ раз. Гатовы рассыпацца на дробныя кавалкі лірычны герой песні «Жаданне», каб заўсёды быць ля ног каханай:
                                 Хачу быць снегам на тваім двары,
                                 А восенню — лістотай на парозе:
                                 Бялець да самай весняе пары,
                                 Шумець ля ног у маладой знямозе.
                                 Быць майскай песняй ля тваіх акон
                                 Хачу нясцерпна, радасна жадаю,
                                 То здасца, я, нібы пагодны клён,
                                 Твой сон вартую, твой спакой люляю.
      Але з'явы прыроды не такія вечныя, як каханне героя. Бо ўсё праходзіць, усё знікае, «становятся пылью, и снова встают города, и только любовь, если это любовь настоящая, всему вопреки будет с ними всегда».
      Закаханы лірычны герой песні «Я так люблю» не саромеецца сказаць усяму свету, што любіць ён дачку Аксінні і Лявона. Гэта споведзь-прызнанне аб тым, што «шчасце льецца цераз край», «аж супыняецца зямля». У гэтым творы яшчэ не прабіваецца магутны тэмперамент Уладзіміра Верамейчыка. Тут герой яшчэ надзелены традыцыйным беларускім менталітэтам, ён не столькі дзейнічае, колькі сузірае. Закаханы, як звычайна, сціплы, нясмелы, ён больш марыць, згадвае мінулае, мроіцьу снах мілы вобраз. I толькі паступова сіла кахання перамагае ўсё. У свеце застаюцца толькі ён і яна, і магутнае каханне, якое і тут роўнавялікае значным з'явам прыроды. Сіла кахання сваімі ўсплёскамі хваль Прыпяці — ціхмянае, сціплае прызнанне, узмоцненае замовамі, перарастае ў песню-апафеоз пачуцця, якое ўжо немажліва стрымаць.
     Вобразна-выяўленчая сістэма песняў У. Верамейчыка не гоніцца за яркай, вонкавай абалонкай, а канцэнтруе вакол сябе дадатковыя штрыхі, дэталі, па-раўнанні, у выніку разгортваецца складаны вобразны комплекс. Дзеяслоўная метафарызацыя садзейнічае таму, што дзеясловы выступаюць у пераносным значэнні, адцяняючы адпаведньм пачуцці, настроі, эмацыянальны стан.
        Патрыёт Беларусі, змагар за захаванне роднай мовы У. Верамейчык свае творы прысвячаў простаму селяніну, хлебаробу, роднаму Палессю, настаўнікам, вядомым і мала вядомым работнікам асветы. Шмат вершаў напісаў паэт пра родны край, пра наш горад.
       26 снежня 1999 года пісьменніка не стала. У.Верамейчык пакінуў свой след на зямлі, які застанецца назаўсёды. Няхай людзі захапляюцца яго творамі. Няхай добрым словам успомняць чалавека, які жыў адкрытай душой, жыў Беларуссю, яе пакутамі і надзеямі.

 

Абраннік Палесся: УЛАДЗІМІР ВЕРАМЕЙЧЫК.

 
Творы У. Верамейчыка.

Кнігі:

1. Гарызонты сельскіх педагогаў : запіскі дырэктара школы. – Мн. : Нар. асвета, 1984. – 112 с.

2. Клянуся Прыпяццю : паэзія. – Мн. : Маст. літ., 1988. – 191 с., 1л. парт.

3. Люблю! : лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 78 с.

4. Магарыч : сатырычныя вершы і байкі. – Мн. : Маст. літ., 1994. – 94 с. : іл.

5. Местачковы секс : апавяданні і гумарэскі / Уладзiмiр Верамейчык ; маст. афармленне А. Гармазы. - Мн. : Бел. Дом печати, 1994. - 31 с. : іл . (Бібліятэка "Вожыка" ; 1 (223).

6. Сталасць : вершы. – Мн. : Маст. літ., 1978. – 58 с.

 

Вершы, байкі, гумарэскі:

1. Абмежаванне хуткасці: байка // Дняпровец. – 1983. – 5 кастр.

2. Адкладзіце, мужчыны, мясцовыя справы // Дняпровец. – 1981. – 7 сак.

3. Аловак: верш // Гом. Праўда. – 1987. – 4 вер.

4. Анекдот пра Брэжнева: верш // Дняпровец. – 1992. – 5 снежн.

5. Анкета: байка // Дняпровец. – 1984. – 9 чэрв.

6. Арміі : верш // Гом. Праўда. – 1986. – 21 лют.

7. "Астраномы" : верш // Дняпровец. – 1977. 15 чэрв.

8. Беларусі : верш // Дняпровец. – 1995. – 25 ліп.

9. Беларуская мова : верш // Роднае слова. – 1988. – № 2. – С. 75 – 76.

10. Беларускія франты : верш // Дняпровец. – 1999. 2 ліп.

11. Беларусы ў Ялце : верш // Дняпровец. – 1978. – 21 кастр.

12. Белые стены : стихи // Нёман. – 1997. - № 7. - С. 136.

13. Блат : байка // Дняпровец. – 1971. – 27 жніўн.

14. Брат Грым : гумарэска // Вожык. – 1993. - № 20. – С. 10.

15. Бюракрат // Дняпровец. – 1984. – 22 лют.

16. Васілевічы : верш // Дняпровец. – 1986. – 13 вер.

17. "Васілевічы - горад вясковы..." : верш // Дняпровец. – 1999. – 4 мая.

18. "Ведрыч" : паэма // Дняпровец. – 1990. – 8 снежн.

19. Вершаванае пасланне У. Р. Шаугеню напярэдадні выбараў // Дняпровец. – 1990. – 3 сак.

20. Верамейчык, У. Вершы / У. Верамейчык // Анталогія беларускай паэзіі : Т. 3. Вершы і паэмы. – Мн. : Маст. літ., 1993. – С. 251-253.

21. Вершы // Дняпровец. – 1997. – 21 студ.

22. Вершы // Дняпровец. – 1995. – 6 мая.

23. Ветэран : верш // Дняпровец. – 1976. – 21 лют.

24. Выклікаю вясну Перамогі : урывак з паэмы // Дняпровец. – 1978. – 9 мая.

25. Выпадак у садзе : замалёўка // Дняпровец. – 1999. - 17 жніўн.

26. Выпісвайце газету "Дняпровец" : верш // Дняпровец. – 1987. – 12 вер.

27. Гарвасёва "педагогіка": байка // Дняпровец. – 1970. – 13 мая.

28. Грузінка : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

29. "Дзярэўня" горад вучыць?! : гумарэска // Дняпровец. – 1999. – 27 ліп.

30. "Дзярэўня" горад вучыць?! : гумарэска // Вожык. – 1999. – № 10. – С. 12.

31. 9 мая 1945 года : верш // Гом. праўда. – 1986.. – 1 мая.

32. Домік в январе : песня // Дняпровец. – 1981. – 28 янв.

33. Дрывяных спраў майстры : верш // Дняпровец. – 1988. – 8 чэрв.

34. Жаданне : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

35. Жанчына : верш // Дняпровец. – 1978. – 8 сак.

36. Жанчынам на 8-га сакавіка : верш // Дняпровец. – 1992. – 7 сак.

37. Жылося добра мне на свеце гэтым... : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

38. З юбілеем Іван Мікалаевіч : верш // Дняпровец. – 1993. – 28 жніўн.

39. Званок у юнацтва : верш // Дняпровец. – 1979. – 3 сак.

40. Змены : верш // Дняпровец. – 1975. – 22 кастр.

41. Зона : верш // Роднае слова. – 1996. – № 4. – С. 58 – 59.

42. Кабан і пракурор : байка // Дняпровец. – 1986. – 5 ліп.

43. Калінавы водсвет : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

44. Кандрат, Халімон і Гаўрыла : сатырычны верш // Дняпровец. – 1988. – 13 лют.

45. Каралева Палесся : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

46. Карове з занапалага калгаса : верш // Дняпровец. – 1997. – 25 кастр.

47. Карчавік : гумарэска // Вожык. – 1995. - № 9. С. 11.

48. Карыфей акраверша : гумарэска // Вожык. – 1996. - № 11. – С. 8.

49. Касманаўту-беларусу : верш // Бел. нива. – 2001. - № 67.

50. Ключ 5х100 : гумарэска // Дняпровец. – 1997. – 1 крас.

51. Клянуся Прыпяццю // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

52. Клянуся Прыпяццю : верш // Гом. праўда. – 1986. – 1 мая.

53. Ленін з намі : верш // Дняпровец. – 1978. – 22 крас.

54. Лірычны рэпартаж з семінара дырэктараў у Новабарсуцкай СШ : верш // Дняпровец. – 1987. – 7 сак.

55. Ліхаўня : раздзел з паэмы // Лім. – 1996. - № 4. - С. 9.

56. Любовь моя – Припять : стихи // Нёман. – 1986. - № 8 – С. 55-56.

57. Людзі ў белых халатах : верш // Дняпровец. – 1977. – 18 чэрв.

58. Ля гэтай сіненькай чайной : байка // Дняпровец. – 1974. – 31 ліп.

59. Магарыч // Дняпровец. – 1970. – 26 вер.

60. Мазыр, Прыпяць, ты і я : вершы // Полымя. – 1997. - № 11. – С. 108.

61. Майстар партыйнага "суліко" : гумарэска // Дняпровец. – 1994. – 17 вер.

62. Малітва : верш // Дняпровец. – 1996. – 31 жніўн.

63. Маналог ляшча : байка // Дняпровец. – 1975. – 5 вер.

64. "Марская" бухгалтэрыя : верш // Дняпровец. – 1968. – 23 ліст.

65. "Мерседэс" і часнок : верш // Вожык. – 1999. - № 5. – С. 11.

66. Мускатны арэх : байка // Дняпровец. – 1983. – 23 ліп.

67. Мы жывем ва ўсмешцы : верш // Дняпровец. – 1994. – 12 ліп.

68. Мы звалі фізіка Кулонам... // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

69. На аўцюкоўскай хвалі : верш // Дняпровец. – 1997. – 10 ліп.

70. На возеры : верш // Дняпровец. – 1988. – 17 чэрв.

71. Навагодняе : верш // Дняпровец. – 1993. – 14 студз.

72. Навагодняе пасланне рэчыцкім паэтам : верш // Дняпровец. – 1983. – 1 студз.

73. Навагодняе-юбілейнае : верш // Дняпровец. – 1979. – 1 студз.

74. Навагодняя малітва : верш // Дняпровец. – 1996. – 31 снеж.

75. Навальніца : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

76. Наравісты зяць : байка // Дняпровец. – 1981. – 21 сак.

77. Настаўнік : верш // Дняпровец. – 1976. – 2 кастр.

78. Начны гандаль : сучасная быль // Дняпровец. – 1992. – 18 студз.

79. Наш Ведрыч : верш // Дняпровец. – 1980. – 29 ліст.

80. Не буду піць ларыйскага віна... // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

81. Не забудзь зоркі светлай кахання : верш // Дняпровец. – 1984. – 1 студз.

82. Ода Рэчыцкаму піву // Дняпровец. – 1995. – 3 студз.

83. Падпольны алкаголік : байка // Дняпровец. – 1985. – 7 снеж.

84. Пенсія і сон : байка // Дняпровец. – 1975. – 6 жніўн.

85. Пераборлівыя куры : байка // Дняпровец. – 1976. – 2 крас.

86. Полесский треугольник : стихи // Нёман. – 1992. - № 9. С. 37.

87. Помнік невядомаму мазыраніну : верш // Гом. праўда. – 1989. – 26 жніўн.

88. Пра апошняе : верш // Гом. праўда. – 1989. – 1 студз.

89. Пра сарамлівасць і фосфар : байка // Дняпровец. – 1983. – 7 снеж.

90. Пра фізіку : верш // Дняпровец. – 1966. – 19 сак.

91. Прыпяць : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

92. Прысвячэнні : вершы // Лім. – 1995. – 28 ліп. – С. 6.

93. Размова з Рэчыцай : верш // Дняпровец. – 1988. – 1 каст.

94. Размова з Рэчыцай пад Новы год : верш // Дняпровец. – 1985. – 1 студз.

95. Рамесніку беларускай мовы // Роднае слова. – 1988. – № 2. – С. 75 – 76.

96. Растрэл бюракрата : верш // Дняпровец. – 1992. – 19 ліп.

97. Родная мова : верш // Наст. газета. – 1994. – 21 вер.

98. Родны дом : верш // Роднае слова . – 2001. – № 10. – С. 8.

99. Рэчыцкай міліцыі : верш // Дняпровец. – 1995. – 4 сак.

100. Рэчыцы : верш // Дняпровец. – 1998. – 8 снеж.

101. Рэчыцы навагодняй // Дняпровец. – 1981. – 1 студз.

102. Сакрэтная фарба : гумарэска // Вожык. – 1993. – № 21. – С. 6-7.

103. "Сардэчнік" : верш // Дняпровец. – 1971. – 13 кастр.

104. Святло тваіх акон : верш // Гом. праўда. – 1986. – 29 сак.

105. Святочнае : верш // Дняпровец. – 1977. – 1 кастр.

106. Смех скрозь слёзы, або Made in Reschica : фельетон // Дняпровец. – 1992. – 2 крас.

107. Смоўж і электралічыльнік // Дняпровец. – 1970. – 7 лют.

108. Снягі, снягі... На Прыпяці снягі... : вершы // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

109. Сон. У дзяцінстве ўсё смачней. Восеньскі лес. Фотакартачка : вершы // Дняпровец. – 1976. – 7 ліст.

110. Сорак радкоў – у сорак гадкоў : верш // Дняпровец. – 1994. – 8 кастр.

111. Спроба белага верша аб Прыпяці : верш // Дняпровец. – 1978. – 30 вер.

112. Сталасць : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

113. Суд над Халімонам : байка // Дняпровец. – 1987. – 24 чэрв.

114. "Сухая" размова : верш // Дняпровец. – 1976. – 25 вер.

115. Сын Дняпра і Рэчыцы : паэма // Дняпровец. – 1997. – 31 кастр.

116. Сэрца : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

117. Табе, мая вёска : верш // Бел. нива. – 1995. – 20 янв.

118. Таварыскі суд : гумарэска // Вожык. – 1998. – № 5. – С. 8.

119. Талон предупреждений : юмореска // Вираж. – 1994. – № 5-6. – С. 30.

120. Твой мерыдыан : верш // Дняпровец. – 1987. – 18 вер.

121. Тёмные травы : стихи // Нёман. – 2000. - № 10. – С. 3.

122. Торт : байка-быль // Дняпровец. – 1999. – 3 крас.

123. Тры жаданні : верш // Лім. – 1994. – 2 вер. – С. 9.

124. Тры прысвячэнні : вершы // Дняпровец. – 1992. – 27 чэрв.

125. Тры рэчкі, тры плыні : верш // Гом. праўда. – 1986. – 4 студз.

126. Трэскі : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

127. Тунель : верш // Дняпровец. – 1990. – 24 ліп.

128. Упаўнаважаны па бартэру : гумарэска // Дняпровец. – 1992. – 31 кастр.

129. Успаміны пра вайну : верш // Дняпровец. – 1994. – 30 чэрв.

130. Футбольная гавань : верш // Дзень паэзіі 93-94. – Мн. : Маст. літ., 1993. – С. 24.

131. Хакей і Анікей : байка // Дняпровец. – 1971. – 5 лют.

132. Халімон "перабудаваўся" : байка // Чыр. Змена. – 1991. – 1 крас.

133. Я іду ў блакітнае ранне жыцця... : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

134. Я ў дзесяць год... : верш // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 8.

 

Публіцыстыка:

1. Кнігі, пісьменнікі,аўтографы... // Дняпровец. – 1999. – 4 вер.

2. Ратуйце нашы душы// Дняпровец. – 1999. – 18 сак.

3. Сорак радкоў – усорак гадкоў : [пра журналіста Г.А. Дзенісенка] // Дняпровец. – 1999. – 25 вер.

4. У якім рамане выпра гэта чыталі? Альбо куды "газуе" з газам "Ведрыч"? // Дняпровец. – 1999. –13 лют.

5. Аўцюкі смяюцца : [знагоды закрыцця ІІ Усебеларускага фестывалю народнага гумару] // Дняпровец. –1997. – 29 ліп.

6. Сервіс па-ведрыцку,або з Годам Чорнага Мазуту, ведрычане! // Дняпровец. – 1997. – 16 студз.

7. На аўцюкоўскайхвалі // Дняпровец. – 1995. – 20 ліп.

8. Мазырскамупедінстытуту з нагоды 50-годдзя // Наст. газета. – 1994. – 21 вер.

9. Реформа в школе и около // Нёман. – 1986. - № 6. –С. 120-136.

10. Дзесяцітысячнаму :з нагоды выхаду ў свет 10-тысячнага нумара "Дняпроўца" // Дняпровец. – 1984. –14 жніўня.

11. «Счастливой жизни миг на белом свете". Учитель // Нёман. – 1983. - № 8.

12. Прапісаны на Палессі: [пра галоўнага ўрача Увленскай участковай бальніцы Жыткавіцкага раёна А.М. Сівуха] // Гом. праўда. –1981. – 31 кастр.

 

 

Аб жыцці і творчасці У. Верамейчыка.

 

 

1. Партрэт Уладзіміра Верамейчыка // Роднае слова. – 2001. – № 10. – Ніжняя вокладка.

 

2. Акулін, Э. Як іменем любімай : [пра зборнік вершаў "Клянуся Прыпяццю" У. Верамейчыка] / Э Акулін // Наст. газета. – 1989. – 16 жніўня.

 

3. Бароўская, І. Песня пра Мазыр : [песенная лірыка У. Верамейчыка] // Пад зоркаю кахання і любові / І. Бароўская. – Мн. : Кнігазбор, 2008. – С. 64-72.

 

4. Ваньковіч, А. І сам ускаласіўся верш : Палесскія матывы ў творчасці У. Верамейчыка / А. Ваньковіч // Полымя. – 2004. - № 1. – С. 199-203.

 

5. Ваньковіч, А. "Мой край – надпрыпяцкія выспы" : [тэма Палеся ў творчасці У. Верамейчыка] / А. Ваньковіч // Роднае слова. – 2003. - № 7. – С. 27.

 

6. Ваньковіч, А. Сплыла на Прыпяці ў вечнасць маладосць..." / А. Ваньковіч // ЛіМ. – 2003.- 18 ліп. – С. 7.

 

7. Ваньковіч, А. М. Творчасць Уладзіміра Верамейчыка : (матэрыялы да ўрока пазакласнага чытання ў ХІ класе) / А.М. Ваньковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2003. № 6. – С. 65-71.

 

8. Дашкевіч, Г. Ён – Палесся абраннік / Г. Дашкевіч // ЛіМ. – 2008. – 4 студз. – С. 15.

 

9. Дзенісенка, Г. Ведрыч, мой Ведрыч / Г. Дзенісенка // Дняпровец. – 1994. – 16 жніўня.

 

10. Короленко, А. «На крыльях журавлей» / А. Короленко // Дняпровец. – 2000. – 18 студз.

 

11. Кудровец, А. Я Припяти исток и устье : слова прощания с В. Веремейчиком / А. Кудровец // Нёман. – 2000. - № 5-6. – С. 272.

 

12. Кудравец, А. Я Прыпяці і вусьце і выток // За дальнім прычалам / А. Кудравец. – Мн. : Медісонт, 2007. – С. 151-164.

 

13. Лиходеев, А. Светлой памяти В.М. Веремейчика : стихотворение / А. Лиходеев. // Дняпровец. – 2000. – 18 студз.

 

14. Макарэвіч, В. Пад сяміколернай вясёлкай : нататкі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Верамейчыка / В. Макарэвіч // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 4.

 

15. Маркевіч, В. Жыў і тварыў для людзей / В. Маркевіч // Гом. праўда. – 2001. – 9 студз.

 

16. Назараў, У. За табой, Беларусь, неадольна іду / У. Назараў // Наст. газета. – 1998. – 23 крас.

 

17. Назараў, У. Уладзіміру Верамейчыку – паэту, чалавеку : верш / У. Назараў // Гом. праўда. – 2001. – 9 студз.

 

18. Нікалайчык, В. Чалавек з творчым сэрцам : [пра кнігу "Ліхаўня" У. Верамейчыка] / В. Нікалайчык // Дняпровец. – 1997. – 18 снежн.

 

19. Паэт і настаўнік // ЛіМ. – 1997. - № 44. – С. 12.

 

20. Пра добрае і дрэннае // Дняпровец. – 1997. – 26 ліп.

 

21. Рабянок, П. Кніга шчырая, патрэбная / П. Рабянок // Дняпровец. – 1984. – 23 чэрв.
22.

 

23. Рабянок, П. Вернасць тэме : водгук на кнігу У. Верамейчыка "Яснасць" / П. Рабянок // Дняпровец. – 1978. – 21 ліп.

 

24. Санрос, І. "Я Прыпяці выток і вусце" : [пра зборнік вершаў "Клянуся Прыпяццю" У. Верамейчыка] / І. Санрос // Дняпровец. – 1988. – 9 вер.

 

25. Сорак дзён смутку і памяці // Дняпровец. – 2000. – 3 лют.

 

26. Стрэляны, В. Прэмія ад працоўных Беларусі : [У. Верамейчык стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі] / В. Стрэляны // Дняпровец. – 1999. – 26 чэрв.

 

27. Сыс, А. Пара сталення : [пра паэтычны зборнік "Люблю" У. Верамейчыка] / А. Сыс // Гом. праўда. – 1981. – 21 кастр.

 

28. Ткачоў, В. Верамейчык мае "Магарыч" / В. Ткачоў // Гом. праўда. – 1994. – 3 снеж.

 

29. Ткачоў, В. Не толькі пра секс... : [гумарэскі У. Верамейчыка] / В. Ткачоў // Гом. праўда. – 1994. – 20 крас.

 

30. Ткачоў, В. Паэт, настаўнік, грамадзянін / В. Ткачоў // Гом. праўда. – 1997. – № 163. – С. 3.

 

31. Уладзімір Верамейчык // Речица. Литературно-духовное наследие региона : в 2 т. Т.1. Речицкая лирическая / И.Ф. Штейнер, С.И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 44-54.

 

32. Шур, В. Анамастыкон Палесся ў паэтычных творах У. Верамейчыка / В. Шур // Маладосць. – 2008. - № 3. – С. 115-125.

 

33. Шур, В. Анамастыкон Палесся ў паэзіі У. Верамейчыка / В. Шур // Роднае слова. – 2007. - № 11. – С. 26-30.

 

34. Ярац, В. Сталасць думкі і пачуцця : [пра кнігу У. Верамейчыка "Яснасць"] / В. Ярац // Гом. праўда. – 1978. – 25 ліп.

   
   

Snowflakes

MBPCMBPC
   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© RCBS@MAIL.ru