• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   
 
НЭЛІ ТУЛУПАВА

(01.02.1938 - 30.07.2001)
 
 
 
tulupova     Нэлі Тулупава нарадзілася ў вёсцы Капань, любоў і захапленне якой пранесла праз усё жыццё, нават жартаўліва называла сябе «Анэля з Капані». Вучылася ў розных школах, у 1955 годзе скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча, а ў 1969 — завочна факультэт журналістыкі БДУ. Працавала пэўны час у медыцынскіх установах Віцебшчыны і Магілёўшчыны, была дырэктарам Віцебскага абласнога тэлебачання, рэдактарам газеты «Советский студент» (Горацкая сельгас. акадэмія), загадчыкам рзпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая література», у рэдакцыях перыядычных выданняў («Вожык» і інш.). Па сутнасці, толькі дзяцінства правила на маленькай Радзіме, аднак да апошніх дзён была верная і адданая роднай рэчыцкай зямлі. Можа таму, што менавіта тут атрымала першыя ўрокі жыцця, якія засталіся з ёю назаўсёды.
     Выключны ўплыў на станаўленне Нэлі Іванаўны як паэтэсы і беларускі аказаў яе бацька, Янка Тулупаў' — настаўнік роднай мовы, актыўны селькор раённай газеты «Дняпровец» і абласной «Гомельскай праўды», асветнік, паэт, фалькларыст, які часта друкаваўся ў мясцовай і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках, анталогіях вуснай народнай паэзіі. Як згадвала сама Нэлі Іванаўна, яе родная хата вельмі часта ператваралася ў бібліятэку ці паэтычны клуб, бо ў ёй збіраліся не толькі мясцовыя аматары роднага слова, але і прафесійныя літаратары з Гомеля і сталіцы. Дзеці не толькі маглі ўбачыць на ўласныя вочы паэтаў, вершы якіх вывучалі ў школе, але і пагаманіць з імі, прачытаць свае першыя ўласныя спробы. У звычайнай вясковай хаце гучэла сапраўднае мастацкае слова, спяваліся родныя песні, згадваліся праблемы, што стаялі перад тагачасным грамадствам. Усё тэта не магло не паўплываць на станаўленне і творчую эвалюцыю будучай паэтэсы і грамадзянкі Беларусі. Настаўнік Іван Тулупаў быў сапраўдным педагогам не толькі для вясковых дзетак, але і, у першую чаргу, для роднай дачкі. Ён, захоплены прыгажосцю сусветнай класічнай паэзіі, імкнуўся перадаць гэтую любоў усім і, зразумела, сваім дзецям. Але перш за ўсё ён прывучыў любіць родны край, мясцовы люд і ягоныя песні і казкі, паэтычнасць і вобразнасць якіх роўнавялікія сусветным скарбам душы чалавечай.
     Былы партызан, якога катавалі ў гестапа; нястомны праўдашукальнік, што зведаў непрыемнасці за тое, што адстойваў уласны погляд на жыццё і сваё разумение мастацтва, асабістым прыкладам паказваў, як неабходна застацца верным вялікім запаветам і ідэалам і ўмець пастаяць за іх. Светлую любоў да бацькі, асвечаную гонарам за ягоную асобу, Нэлі Іванаўна пранясла праз усё жыццё:
Казалі старыя: — Дачка ўся ў тату. Будзе шчаслівай, Будзе багатай.
     Пісаць Нэлі пачала, як і ўсе паэты, даволі рана, яшчэ ў школьныя гады. Як згадвала сама, гэта былі казкі і нават спроба рамана . А першым друкаваным творам стала, як гэта ні дзіўна на першы погляд, байка «Певень кудлаты». Затым выйшлі арыгінальныя зборнікі «Станцыя надзей», «Дабрадзея», «Босая цішыня», «Сонца ў хату», «Скажыце ўсім», кніга выбраных твораў «Мой сад»; яна аўтарка цікавых паэм «Марэна», «Дабрадзея» «Гарывада», «Быццам страла, быстрая ластаўка». Для дзетак выдала кнігі паэзіі і прозы «Дожджык Мікіта», «Бізоны-рабінзоны», «Пра што думає кіт». На яе вершы напісаны шэраг меладычных песняў.
     Спадчына Нэлі Тулупавай — прыкметная з'ява ў нацыянальным прыгожым пісьменстве, у беларускай жаночай лірыцы. Яе паэзія, шчырая, душэўная, мяккая, лірычная, меладычная, яшчэ раз сцвердзіла аб вялікай душы беларускай жанчыны, што так абвострана і паэтычна ўспрымае гэты свет. Нэлі Тулупава ў першую чаргу працягвала ў новых умовах класічныя нацыянальныя традыцыі (невыпадкова яна прысвячае творы Цётцы і Еўдакіі Лось), у тым ліку і фальклорныя, бо народная паэзія, як і дзеці, нараджаецца жанчынай. Шэраг вершаў, як сведчаць эпіграфы да іх ці спасылкі аўтаркі, вырастаюць з народных прыказак, казак, уяўленняў, прыкмет, павер'яў. Зразумела, тут нельга гаварыць аб літаральнай запазычанасці, хутчэй — аб творчым засваенні некаторых важнейшых элементаў паэтыкі суровай прастаты народнай песні, балады, пгго значна ўзбагачае аўтарскі погляд на свет і ягонае адлюстраванне ў мастацтве. Усё гэта дазваляе яе лірычнай гераіні ўяўляць сябе бярозкай, якая, калі яе адцураюцца людзі, прыйдзе на суд бяроз, на лясной паляне распляце свае косы дзявочыя і стане сястрыцай белым бярозам. I верыцца ў падобную метамарфозу, як верылася, што ў мінулым у сусветнай паэзіі дзяўчаты ператвараліся ў лаўравае дрэва, у маліны, у вярбу. Тым болей у нашым чароўным краі, дзе спрэс «салаўіныя ночы», а ў небе «спеюць васількі», у тым ліку і белыя, ляцяць коні белагрывыя, хмялее зямля ад вясны, капытамі б'е вечнасць, і які такі прыгожы ва ўсе поры году і часы сутак. Гэтая прыгажосць і зачароўвае ўсіх назаўсёды.
     Свой талент А.Тулупава параўноўвае з плачам Маўкі (лясной русалкі са славутай «Лісовой пісні» Л. Украінкі), бо доўгі час спала без сноў у старэнькай рыпучай вярбе, якую зрэзалі разам з галінкай, а таму яна плача з гэтага часу жалейкай. У цэлым Нэлі Тулупава здолела яскрава і маляўніча паказаць вялікую таленавітую душу маладзенькай дзяўчыны і жанчыны, што ўваходзіць у гэты такі няпросты, жорсткі, але разам з тым прывабны і такі прыгожа-загадкавы свет. Іскрынкамі радасці быцця рассыпаецца верш «Лета»:

          Паплыве зноў насустрач яснавокая раніца.
          Я сустрэнуся з ёю ў росных лугах.
          Зноў з-пад рук маіх выпырхне няўрымслівы вецер
          I рассыпле пялёсткі зары на стагах.
          Зноў у травы ўпаду, перавітая кветкамі,
          Зноў збягу ад сябе і згублюся ў лясах.
          Перад тым, як вярнуцца мне з лета дадому,
          Ціхі роздум дуброў папрашу я ў пасат.

 

     Яна выдатны майстра жывапісу словам, пад яе пяром знаёмая, такая, здавалася б, някідкая прырода Усходняга Палесся набывае выключныя фарбы. Яе гераіня ідзе басанож разораю — каб даспявалі зоры, а самой зямлі так усцешна дакранацца да яе ног.
    Ва ўласнай лірыцы Нэлі Тулупавай перш за ўсё жанчына з яе непасрэдна-жаночым успрыняццем свету і спрадвечным жаданнем любіць і быць каханай. Яе лірычная гераіня не ўспрымае сябе Данаяй, якой дадзена на чаканне абран-ніка бясконцая вечнасць. У ейным арсенале — толькі ж імгненне, бо крыніца адструменіць, вочы выцвітуць і былую прыгажуню не пазнаюць. Тым болей, што пад сціплай знешнасцю хаваюцца не звыклыя і традыцыйныя, як у бе-ларускай літаратуры, лагоднасць, сарамяжлівасць, а бунт і сіла Везувія, што можа імгненна спапяліць Пампеі. Яна хоча самастойна, без усялякай падказкі, літаратурнай ці жыццёвай, спазнаць, што ж такое — КАХАННЕ. Дзеля гэтага гатова перакінуцца галубіцай, каб біцца ў вакно каханага; перабегчы ля ягоных ног дарогай; упасці каля вербаў рэчанькай, каб знайсці да яго рэчышча. Яна засыпле адчаем сцежкі, каб ён не пайшоў да другой, каб яму не хадзілася, не спалася, не спявалася, не кахалася з іншай, няхай самай прыгожай. Перад намі паўстае не звыклы вобраз беларусачкі, што маўкліва і з пакорай чакае ўласнай долі, а ведзьма, варожка, знахарка, якая ведае і выкарыстоўвае таям-ніцу замоўнага слова. Сама сябе цяпер ужо лічыць Агнявіцай, з сіламі якой каханаму не здужаць:

 

          Ты гары, гары
          На крутой гары,
          На лясной гары,
          Ды над кручаю.
          Ты шугай, агонь,
          За лясы-бары,
          Хай душа твая,
          Як мая гарыць —
          Так любоў мяне
          Перамучыла.
          Праз агонь скачу,
          Да цябе лячу,
          Прыварот шапчу,
          Сэрцу горача!
          Не бываць журбе!
          Быць маім табе!

 

      Не святая, але і не грэшная, зямная, што значна ўзмацняе знахарскі пачатак, бо ў рэальным свеце салаўі рассыпаюць прысуху, а каханне, крылатае, нібыта песня, нібыта свята, можа прайсці скразной ранаю праз юнае сэрца:
          Мо і добра, што выплыў ты
          З акіяна майго кахання...
          Расплываюцца тры кіты.
          Застаецца — тваё дыхание.
          Як салодка, бяздумна спіш,
          Белы ветразь — узлёт фіранак.
          Сумнай кнігаўкай просіць «піць»
          Мой нязбыўны, салёны ранак.

 

      Вось чаму, не баючыся, што можна прайсці міма сонца, міма каханага, яна кліча любоў:
          Прычарую цябе,
          Я твая чараўніца.
          Прысушу да сябе,
          Будзеш ціха журыцца.
          Будзеш помніць, як я
          На цябе паглядзела,
          Я прыйду да цябе
          Да відна ў панядзелак!
          У бары на гары Кветкі-чары збірала.

 

          На зыходзе да зар
          Я цябе чаравала.
          То не дождж,
          То не гром —
          Завітала надзея.
          Панядзелак ты мой,
          Стань маёю Нядзеляй.
          Песняй над табою закружу,
          Перавяслам рук прываражу.
          Прыгарну пяшчотай,
          Абаўю люботай,
          Нам з табой сустрэцца па вясне.
     Бадай што самае магутнае пачуццё, што апладняе ліру Нэлі Тулупавай, і ёсць любоў — вялікі, магутны пачатак, што аб'ядноўвае і каханне, і замілаванне ўсім на свеце:
            Вы ахвяруеце дзеля другіх
            Сабою.
            Люблю да скону вас,
            Люблю да болю.
            Люблю і веру, што ўзаемнасць будзе.
            Скажыце ўсім,
            Што я люблю вас,
            Людзі.
     Гэты верш, напісаны ў далёкім 1958 годзе, стаўся, па сутнасці, маніфестам, творчым credo паэтэсы. З асаблівай сілай любоў да роднай зямлі і яе цудоўных людзей раскрылася ў ліра-эпасе Нэлі Тулупавай. Так, ужо ў першай паэме «Дабрадзея» паказаны не толькі маляўнічыя замалёўкі Дняпра, лугоў і паплавоў, буслоў над рэчкай, што вучаць лятаць буслянятак, але і зроблены экскурс у далёкую даўніну, у сферу міфалагічных уяўленняў, што яшчэ на той час жылі ў свядомасці капанскіх бабуль. Яны вераць, што «і ў чалавека душа, і ў звера, і ў кожнай расліны», а ў кастра — душа лёну; вераць у Чура-дамавіка, вясёлага, калматага, хітрага.
     Яны, носьбіты спрадвечнай народнай мудрасці, замыкаюць граблямі хату, сыплюць перац пад пяты, шукаюць дзівасіл, корань гарлачыка, лісце трыпутніку, каб адпусціць людзям нялюдскі боль, і моляцца выразна па-свойму:

 

          — Дзякуй богу, што сонца ўстала,
          Што реіка ў берагах і луті ў стагах.
          Згіньце, усе людскія хваробы,
          I пакуты, і войны.
          Няхай дзеткі будуць здаровымі,
          Няхай хлеба будзе даволі...
          Сонца ў хаце ўсё болей, болей.
      Н.Тулупава добра разумее, пгго асабістае шчасце немажліва без агульнага шчасця ўсіх людзей. Яна надзвычай тонка ўспрымае і дзіцячы крык, і мацярынскі ўсхліп, і таму няма спакою для душы. Выразна мяняецца яе голас, калі яна згадвае падзеі мінулай вайны, апісвае магілы загінуўшых салдат, трагедыю дзяцей Саласпілса, выключна па-свойму ўспрымае Чернобыльскую катастрофу. Так, у прадмове да аднаго са сваіх праграмных вершаў «Скажыце ўсім» яна згадвае, што «вясной 1986 года ў маю вёску маленства, што пад Рэчыцай, не вярнуліся ластаўкі». I цяпер яна ў чаканні гэтай няўрымслівай птушачкі, што так часта натхняла яе на лірычныя фантазіі. Але не мінорныя ноткі вызначалі сутнасць спадчыны Нэлі Тулупавай. Яна не аднойчы звернецца да ўвасаблення трагедый, што выпалі на долю людзям і ластаўкам Капані і рэчыцкай зямлі. Але следам за У. Караткевічам сцвердзіць, што тут Бог жыве, а таму ўсё будзе так, як трэба. А вызначальным стрыжнем лірыкі застанецца любоў. Невыпадкова кніга яе выбранага называлася «Мой сад». У старажытныя часы сад атаясамліваўся з раем, Эдэмам. Сапраўдным раем для нашай зямлячкі, садам жыцця, садам душы сталіся родная Капань, рэчыцкі край, якія яна любіла ўсё жыццё і апявала. Сама паэтэса пакінула гэты турботны свет у 2001 годзе, а слова яе, песня, жывуць на роднай зямлі.

 

 
Творы Н.Тулупавай.

 

Тулупава, А. Артыстка : апавяданне / А.Тулупава // Маладосць. – 2008. - № 2. – С. 84-88.


Тулупава, Н.І. Бізоны-рабінзоны : вясёлыя, крыху фантастычныя гісторыі-казкі для малодшага школьнага ўзросту / Н.І.Тулупава. – Мн. : Юнацтва, 1983. – 104 с.


Тулупава, Н.І. Босая цішыня : вершы і паэма / Н.І.Тулупава. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 110 с.


Тулупава Н. Вершы / Н.Тулупава // Полымя. – 2003. - № 3. – С. 162-164.


Тулупава, Н. Вершы з новай кнігі «Я чакаю цябе» / Н.Тулупава // Беларусь. – 1993. - № 9. – С. 11.


Тулупава Н. Гарывада : паэма – бая / Н.Тулупава . – Мн.: Маст.літ., 1984. – 95 с.
Тулупава, Н. Дабрадзея : вершы і паэмы / Н.Тулупава. – Мн.: Маст.літ., 1977. – 112 с.


Тулупава, Н. Дожджык Мікіта : вершы, небыліцы, казка / Н.Тулупава. – Мінск : Маст.літ., 1978. – 25 с.


Тулупава, А. Жытнікі : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 22 лютага. – С. 9.


Тулупава, А. Лазар Канцавейка з Пірачыч : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 12 сакавіка. – С. 6.


Тулупава, А. Ледзь субота... . Чаромха. Старая пласцінка : вершы / А.Тулупава // Работніца і сялянка. – 1993. - № 9. – С. 15.


Тулупава, Н.І. Пра што думае кіт : аповесць / Н.І.Тулупава . Мн.: Юнацтва, 1986. – 86 с.


Тулупава, Н. Пралескі сорак пятага. Начная размова. Сарочына вока. Ягадка. Бліны : вершы / Н.Тулупава // Работніца і сялянка. – 1988. - № 1. – С. 18.


Тулупава, А. Рэха ў калысцы : драматычная паэма ў прозе / А.Тулупава // Полымя. – 2008. - № 10. – С. 10-30.


Тулупава, Н. Салаўі Хатыні : верш / Н.Тулупава // Белорусская нива. – 2010. – 23 марта. – С. 1.


Тулупава, Н.І. Скажыце ўсім : лірыка і гумар / Н.І.Тулупава. – Мн. : Маст.літ., 1988. – 118 с.


Тулупава, Н.І. Сонца ў хату : вершы і паэмы / Н.І.Тулупава. – Мн.: Маст.літ., 1986. – 174 с.


Тулупава, Н. Станцыя надзей / Н.Тулупава. – Мн.: Беларусь, 1971. – 56 с.


Тулупава, Н. Трансмутацыя альбо Падарунак лёсу / Н.Тулупава // Вожык. – 1993. - № 19. – С. 13.


Тулупава, А.І. "Я за вас памалюся" : вершы / А.І.Тулупава // Алеся. – 2003. - № 6. – С. 9.


Тулупава, А.І. Я чакаю цябе : лірыка / А.І.Тулупава. – Мн.: Маст.літ., 1993. –
156 с.


Тулупава, Н.І. Як павезлі мяне сватаць : гумарэскі, батлейкі, казаніцы, кепікі / Н.І.Тулупава. – Мн.: Выд-ва ЦК КПБ, 1987. – 47 с.

 

 
Аб жыцці і творчасці Н.Тулупавай.
 
Была вясёлая, узнёслая і трапяткая : [вечар памяці паэтэсы А.Тулупавай] // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 7 сакавіка.

«Быццам страла, быстрая ластаўка». Нэлі Тулупава // Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / І.Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 233-241.

Бярозка, У. Свет думак людскіх і трывог : [аб творчасці Н.Тулупавай] / У. Бярозка / Віцебскі рабочы. – 1991. – 12 чэрвеня.

Вярцінскі, А. "Я – з Капані, я – з Беларусі" / А.Вярцінскі // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 31 студзеня.

Гаўрон, Л. "Я – з Капані, я – з Беларусі" / Л.Гаўрон // Дняпровец. – 2004. – 21 жніўня.
Ефимов, Ф. Верность и постоянство : [о сборнике Н.Тулуповой «Скажыце ўсім»] / Ф.Ефимов // Неман. – 1988. - № 12. – С. 151-153.

Загорскі, А. Цяпло жывога сэрца : [аб кнізе Н.Тулупавай «Бізоны-рабінзоны»] / А.Загорскі // Чырвоная змена. – 1987. – 24 сакавіка.

Закірава, А. Дакранаючыся душой... / А.Закірава // Літаратура і мастацтва. – 1981. – 22 мая. – С. 7.

Канапелька, А. "Далёкім, як да неба, быў мой шлях" : [творчасць А.Тулупавай] // Полымя. – 2003. - № 3. – С. 158-161.

Карачун, В. Да людзей прыйсці дабрадзеяй : агляд творчасці Нэлі Тулупавай / В. Карачун // Роднае слова. – 1998. - № 2. – С. 20.

Карнялюк, К. Віцябляне помняць абаяльнага дыктара... : [жыццёвы і творчы шлях Н.Тулупавай] / К.Карнялюк // Дняпровец. – 1997. – 27 верасня.

Кучар, А. Шукаюць сонца ў небе журавы... : [паэма Н.Тулупавай «Гарывадв»] / А.Кучар // Літаратура і мастацтва. – 1984. – 21 верасня. - С. 5-6.

Лічылі яе сваёю : успаміны пра А.Тулупаву // Оршанская газета. – 2003. - № 18-19.

Марчанка, С. «І мне няма спакою» : [аб паэме Н.Тулупавай «Гарывада»] / С. Марчанка // Полымя. – 1985. - № 3. – С. 213-215.

Місько, П. "І сэрца рвецца з-пад рукі..." / П.Місько // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 11 сакавіка.

Нэлі Тулупава : [біяграфія, творы] // Анталогія беларускай паэзіі : Т. 3. Вершы і паэмы. – Мн. : Маст. літ., 1993. – С. 269-273.

Нэлі Тулупава : [творчасць паэткі] // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 3 жніўня. – С. 13.
 
Нэлі Тулупава // Речица. Литературно-духовное наследие региона: В 2 т. Т.1. Речицкая лирическая / И.Ф.Штейнер, С.И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 55-63.

Нэлі Тулупавай – 60 // Пралеска. – 1998. - № 3. – С. 47.

Нэлі Тулупава : [памяці паэткі] // Беларусачка. – 2001. - № 4-5.

Нячосава, С.І. "Дабрадзея з Капані" / С.І.Нячосава // Дняпровец. – 2008. – 2 лютага.

Пайна, С. Поэма Н.Тулуповой «Гарывада» / С.Пайна // Литературное обозрение. – 1985. - № 8. – С. 75-76.

Памяці Нэлі Тулупавай // Дняпровец. – 2001. – 18 жніўня.

Рабянок, П. Другі зборнік паэтэсы : [творчасць нашай зямлячкі Н.Тулупавай] / П.Рабянок // Дняпровец. – 1977. – 6 ліпеня.

Рабянок, П. Памяці Нэлі Тулупавай // Дняпровец. – 2001. – 18 жніўня.

Сынцарова, Л. Паэтку помняць і любяць / Л.Сынцарова // Оршанская газета. – 2003. - № 18-19.

Сыс, Т. Калыска таленту – Капань / Т.Сыс // Дняпровец. – 1998. – 10 лютага.

Фёдарава, Л. Чаму людзям сняцца крылы? : [творчасць Н.Тулупавай] / Л.Фёдарава // Маладосць. – 1989. - № 4.

Яе вершы кранаюць і сёння : [творчасць А.Тулупавай] // Алеся. – 2008. - № 2. – С. 10.

Яскевіч, А. Дабрадзея : [жыццё і творчасць Н.Тулупавай] / А.Яскевіч // Голас Радзімы. – 2002. - № 5. – С. 2.

Яскевіч, А. У чаканні ластавак : [жыццё і творчасць Н.Тулупавай] / А.Яскевіч // Полымя. – 1998. - № 5. – С. 292.
   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019