• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

 ЯРАЦ

ВІКТАР УЛАДЗІМІРАВІЧ

 

yrec           Віктар Ярац нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў пасёлку Красны Мост. У гэты час бацька паэта служыў афіцэрам у Савецкай Арміі. Зімою 1955 года бацька дэмабілізаваўся з радоў арміі. Сям`я прыехала на радзіму, дзе бацькі і сталі калгаснікамі. Восенню гэтага ж года Віктар пайшоў у першы клас Заспенскай сярэдняй школы, якую закончыў у 1966 годзе. Асабліва блізкія былі такія прадметы, як геаграфія, гісторыя, астраномія, не кажучы пра літаратуру – рускую, беларускую.

           Яшчэ здаючы экзамены за сярэднюю школу, як дазні і актыўны селькор раённай газеты “Дняпровец”, паэт быў запрошаны на сталую работу ў рэдакцыю. У жніўні ж гэтага года паступіў у БДУ імя Леніна на філалагічны факультэт.

           На пачатку вясны 1969 года з-за любві да роднай мовы быў пераведзены ў Гомельскі педінстытут, які насіў імя легендарнага лётчыка Чкалава. Пасля яго заканчэння працаваў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўская райгазеты “Камунар”, служыў у радах СА ў Закаўказзі – у Грузіі і Азербайджане. Пасля – работа на Гомельскай студыі тэлебачання, вучоба ў аспірантуры, абарона кандыдацкай дысертацыі. Ужо больш за трыццаць гадоў звязаны з працай у гомельскім універсітэце, дзе шмат часу кіраваў літаб`яднаннем “Крыніца”.

           Свой першы верш “Мой край” надрукаваў у газеце “Піянер Беларусі”, калі вучыўся ў 5 класе, за які стаў лаўрэатам літаратурнага конкурсу, артымаў дыплом і бібліятэчку кніг: раман Івана Шамякіна “У добры час” і раманы Міхася Зарэцкага “Вязьмо” і Уладзіміра Карпава “Вясеннія ліўні”. Выдаў зборнікі паэзіі: “Уваходзіны” (1976), “Добрыца” (1989), “Дняпроўскі бакен” (1992), “Беражанкі” (1998). Друкаваў свае творы ў калектыўных зборніках “натхненне”, “Універсітэт паэтычны”, “Узоры дружбы”, альманаху “Дзень паэзіі”. Перакладчык з украінскай, рускай і балгарскай паэзіі. У навуковым актыве – звыш 130 артыкулаў, рэцэнзій, тэзісаў у часопісах, энцаклапедыях, газетах, зборніках як Беларусі, так і Расіі і Украіны.

           Улюбёны ў свой родны Дняпро, кнігаўку, “што кліча дзяцей за сабой”, “маленькія і вялікія травінкі роднага берага”, “чароды надрэчных бяроз”, “высокія аблокі і крыніцы з гаючай вадой”.Словы Ярца-паэта “пахнуць жытам, жывіцай баравой, усім, што жыта-перажыта – з вадой крынічнай і з лебядой-бядой”. Ён закаханы ў сваю маленькую радзіму, якой і прысвяціў самыя лепшыя свае вершы.

 

 

Бібліяграфія твораў:

 

Ярац, В. Адвечнасць запаветаў: [тэма мовы] / В. Ярац // Гомельскія ведамасці. – 1995. – красав. 

Ярац, В. Адкрытасць перад часам і жыццём / В. Ярац // Полымя. – 1996. - № 7. – С. 307. 

Ярац, В. Азбука вясны. Чыстазвон. Адлегласці. Вочы маўчання: вершы / В. Ярац // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 21 сакавіка. – С. 8. 

Ярац, В. Акіян роднага слова: [слоўнік мовы Янкі Купалы. У васьмі тамах. Т. 1. Мінск. 1997] / В. Ярац // Полымя. – 1998. - № 7. – С. 300-305. 

Ярац, В. Бабка Ліса. Сыну: вершы / В. Ярац // Полымя. – 1985. - № 6. – С. 102. 

Ярац, В. Бацькі. Красавік. Ручай Радзімы: верш / В. Ярац // ЛіМ. – 1985. – 20 верасня. – С. 9. 

Ярац, В. “Буржуазны нацыяналізм” у дзіравых туфлях / В. Ярац // Гомельскія ведамасці. – 1993. – 21 мая. 

Ярец, В. “В светлый мир пойду согреться светом…”: стихи / В. Ярец // Литературная газета. – 2006. - № 44. – С. 3. 

В. Вершы / В. Ярац // Полымя. – 2009. - № 10. – С. 3-7. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 17 кастрычніка. – С. 8. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Святло шчымлівай памяці: зборнік вершаў паэтаў Гомельшчыны. – Гомель: “Барк”, 2006. – С. 114-116. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Маладосць. – 2006. - № 4. – С. 50-54. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Полымя. – 2005. - № 12. – С. 85-90. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Маладосць. – 2005. - № 5. – С. 22-24. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Полымя. – 2004. - № 4. – с. 99-103. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Беларусь. – 1998. - № 10. – С. 21. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Полымя. - 1998. - № 10. – с. 98. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Полымя. - 1998. - № 3. – с. 107. 

Ярац, В. Вершы / В. Ярац // Маладосць. -  1993. - № 1. – с. 153. 

Ярац, В. Галубы; “Забыць пра няўдачы і боль…”; “У тых, хто плотам высокім жыве…”; “Трывогі камень…”: вершы / В. Ярац // Беларусь. – 1987. - № 7. – С. 8-9. 

Ярац, В. Гасцяванне ў небе: [вершы] / В. Ярац // Полымя. – 1996. - № 6. – С. 85. 

Ярац, В. Дзве згадкі: эсэ / В. Ярац // Полымя. – 2001. - № 11. – С. 212-219. 

Ярац, В. Дзяўчына пад сонцам: верш / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1979. – 28 лютага. 

Ярац, В. У. Дняпроўскі бакен: вершы / В. У. Ярац. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1992. – 126 с. 

Ярац, В. У. Добрыца: вершы. – Мінск: выд-ва ЦК КП Беларусі, 1989. – 48 с. – (Б-ка часоп. “Маладосць”). 

Ярац, В. “… Ёсць вернасць на свеце”: вершы / В. Ярац // ЛіМ. – 1996. – 23 жніўня. – С. 8. 

Ярац, В. Жаўранак Янкі Брыля: [вершы] / В. Ярац // Маладосць. – 2007. - № 3. – С. 65-69. 

Ярец, В. Живых веков орган: стихи / В. Ярец // Неман. – 2006. - № 3. – С. 123-126. 

Ярац, В. Жоўты жвір: верш / В. Ярац // Беларусь. – 1996. - № 4. – С. 1. 

Ярац, В. Знітаваны з Палессем: [крытыка] / В. Ярац // Полымя. – 2001. - № 8. – С. 232. 

Ярац, В. І ўваскрэсне свет: вершы / В. Ярац // ЛіМ. – 2001. – 11 мая. – С. 8. 

Ярац, В. Красны мост, зялёны бераг: [біяграфія, вершы пісьменніка] / В. Ярац // Магістраль. – 1992. – С. 38. 

Ярац, В. Мне сотні рэк нагадваюць адну / В. Ярац // Звязда. – 1985 г. – 14 красавіка. 

Ярац, В. На мяжы стагоддзяў: [рэцэнзія на кнігу М. М. Воінава “Плён супольнасці”] / В. Ярац // Пролымя. – 1999. - № 7. С. 215. 

Ярац, В. На новых рубяжах: верш / В. Ярац // Вожык. – 1994. - № 8. – С. 2. 

Ярац, В. “На роднай зямлі Прыдняпроўя…”: вершы / В. Ярац // Полымя. – 2008. - № 10. – С. 3-9. 

Ярац, В. Незабыты квартэт: [вершы] / В. Ярац // Дзень паэзіі. – 1994. – С. 116. 

Ярац, В. Незабыты квартэт; Сенакосны начлег: вершы / В. Ярац // Дзень паэзіі 93-94. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – С. 116-117. 

Ярац, В. Пад звонкім блакітам: вершы / В. Ярац // ЛіМ. – 1982. – 4 чэрвеня. 

Ярац, В. Падкову шчасця ці знайшаў хто…: вершы / В. Ярац // ЛіМ. – 1996. – 2 лютага. – С. 12. 

Ярац, В. Памяць. Вышыня. Жаўранкі: вершы / В. Ярац // звязда. – 1979. – 20 мая. 

Ярац, В. Пасёлак дзяцінства. Рэха вечнай памяці. Элегія: вершы / В. Ярац // Маладосць. – 1979. - № 4. – С. 4-5. 

Ярац, В. Пасляваенны хлеб салодкі…: верш / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1985. – 19 лютага. 

Ярац, В. Перад вечным агнём: верш // Гомельская праўда. – 1980-. – 26 верасня. 

Ярац, В. Песня пра Палессе / В. Ярац // ЛіМ. – 1988. – 11 снежня. 

Ярац, В. Песня пра Палессе / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1987. 13 мая. 

Ярец, В. Пора печалей: стихи / В. Ярец // Неман. 2000. – 3 4. – С. 151. 

Ярац, В. Прадстаўляем літаб`яднанне ГДУ / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1981. – 2 чэрвеня. 

Ярец, В. Прогулка па небу: [стихи] / В. Ярец // Неман. – 1999. - № 2. – С. 136. 

Ярац, В. Пустыя лавачкі ля хат пустых: верш / В. Ярац // Полымя. – 1989. - № 10. – С. 93. 

Ярац, В. Родны свет. Чарнігаўская ноч. Масты. Вершы / В. Ярац // Полымя. – 1982. - № 7. – С. 118-119. 

Ярац, В. Родны свет. Дзяўчына пад сонцам. Маці прысвячаю: вершы / В. Ярац // Звязда. – 1980. – 20 верасня. 

Ярац, В. Рукі каханыя вядуць нас па свеце… Ноч адзіноты: вершы / В. Ярац // Маладосць. – 1984. - № 4. – С. 32-33. 

Ярац, В. Святаслаў Рыхтэр у Гомелі; Апошні франтавік; Званец лугавы: вершы / В. Ярац // Гомельская праўда. – 2000. – 22 студзеня. 

Ярац, В. Спадчыне – клопат нашчадкаў: [аб адносінах да роднага слова] / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1986. – 4 кастрычніка. 

Ярац, В. Там, дзе сівізна нябёс: паэма / В. Ярац // Гомельская праўда. – 2001. – 24 ліпеня. – С. 3. 

Ярац, В. Тапаліны пух: верш / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1981. – 5 жніўня. 

Ярац, В. Толькі сінь: [вершы] / В. Ярац // маладосць. – 1998. - № 10. – С. 99. 

Ярац, В. Трыяды тваей таямніцы: вершы / В. Ярац // маладосць. – 1981. - № 8. – С. 4-6. 

Ярац, В. Тут жыццё прайшло: вершы / В. Ярац // ЛіМ. – 2000. – 17 лістапада. – С. 8. 

Ярац, В. Уверцюра прадвесня : вершы / Віктар Ярац // Дзеяслоў. — 2020. — № 6. — С. 142—151. 

Ярац, В. Цётка Соня: верш / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1985. – 1-2 кастрычніка. 

Ярац, В. Чарнігаўская ноч: верш / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1979. – 12 мая. 

Ярац, В. Што сніцца птушкам: вершы / В. Ярац // Маладосць. – 2008. - № 10. – С. 14-49. 

Ярац, В. Эскізы дзён: вершы / В. Ярац // Гомельская праўда. – 1985. – 1 лютага. 

 

Бібліяграфія жыцця і творчасці:

 

Виктор Ярец // Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. – Гомель: Сож, 2007. – С. 81-86. 

Віктар Ярац // Універсітэт літаратурны. – Гомель, 2005. – С. 226-230. 

Сальнікава, Ю. Паэт “з праменнямі ў вачах”: творчы партрэт Віктара Ярца / Ю. Сальнікава // Роднае слова. – 2004. - № 10. – С. 6-9. 

Віктару Ярцу – 50. На стыку вякоў // ЛіМ. – 1998. – 23 кастрычніка. 

Віктар Ярац: [біяграфія, вершы] // Анталогія беларускай паэзіі: Т. 3. Вершы і паэмы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – С. 485-487. 

Зялёны бераг маленства: Віктар Ярац // Штэйнер, І. Ф. Alma mater universitatis: навук.-папул. Выданне / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2010. – С. 75-77. 

Зялёны бераг маленства… . Віктар Ярац // Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / І. Штэйнер. – Гомель: Сож, 2009. – С. 259-261. 

Ненадавец, А. Шлях у дзесяць гадоў: [аб творчасці паэта В. Ярца] / А. Ненадавец // Гомельская праўда. – 1987. – 17 чэрвеня. 

Прыняты ў Саюз пісьменнікаў: [В. Ярац] // ЛіМ. – 1980. – 30 мая. 

Рабянок, П. П. І сустрэла Люба вызваліцеляў… [пра маці В. Ярца] / П. П. Рабянок // Дняпровец. – 2009. – 1 кастрычніка. – С. 3. 

Рабянок, П. “Уваходзіны” (першая кніжка вершаў земляка Ярца В.) – Дняпровец. -  1976. - 27 лістапада. 

Шчарбакова, К. “Шукаю рэха гусляў…”: [творчасць В. Ярца] / К. Шчарбакова // Дняпровец. – 1998. – 22 кастрычніка. 

Шынкарэнка, В. Мелодыя жывога слова: [пра паэта В. Ярца] / В. Шынкарэнка // Полымя. – 1999. - № 2. – С. 207-213. 

Шынкарэнка, В. Мелодыя вады святой: [аб паэзіі В. Ярца] / В. Шынкарэнка // Гомельская праўда. – 1998. - № 147 (кастр.). – С. 4.

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019