• rechica1.jpg
  • rechica2.jpg
  • rechica3.jpg
  • rechica5.JPG
  • rechica6.jpg
  • rechica7.jpg
  • rechica8.jpg
  • rechica9.jpg
  • rechica10.jpg
  • rechica11.jpg
  • rechica12.jpg
  • rechica13.jpg
  • rechica14.jpg
  • rechica15.jpg
  • rechica16.jpg
  • rechica17.jpg
  • rechica18.JPG
  • rechica19.JPG
   

elektronnyi katalog

   

Baner 2021 god

   
   
   

COVIDe-19

   

КНИГОМИР  

  • 61749139_amerikanskie-bogi-ast.jpg
  • boris shapiro.jpg
  • chasodei.jpg
  • diana lilit.jpg
  • domarenok.jpg
  • on ona i pushistiy.jpg
  • rubina dina.jpg
  • tamonnikov a.jpg
  • vishnevskiy.jpg
   

  Ubilyri

   

Авторизация  

   

Мая Радзіма — Беларусь

1

Александровіч, Р. Зямля з блакітнымі вачыма / Р. Александровіч, Т. Нескаромная. - 2-ое выд. - Мінск : Беларусь, 2001. - 83 с.

У дапамогу педагогам дашколных устаноў, а таксама бацькам аўтарамі створана кніга, тэксты, разнастайныя малюнкі і карты якой павядуць старэйшых дашкольнікаў у займальнае падарожжа па родным краі. Дзеці пазнаёмяцца са старажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі, пройдуць яе шляхамі-дарогамі, прачытаюць мову роднай зямлі, дадуць зямлі яскравыя і пяшточныя назвы. Кніга аб'яднае дзяцей і дарослых на агульным шляху да ведаў аб сваёй Радзіме, а значыць, і да пазнання сябе.


 

 

2Вялічка, У. П. Зямля любові нашай : нарысы, эсэ. У 2 т. Т. 1 / Уладзімір Вялічка. - Мінск : Парадокс, 2006. - 399 c.

Зямля любові нашай – свайго роду мініпартрэт сучаснай Беларусі. Аўтары, якія праехалі краіну ўздоўж і ўпоперак, публіцыстычна-узнёсла расказваюць пра тых, хто сваёй самаадданай працай клапоціцца аб тым, каб наша Айчына быля яшчэ больш заможнай і квітнеючай. Героі кнігі – кіраўнікі раённай і гарадской вертыкалі, перадавікі вытворчасці з горада і вёскі. 

 

 


 

 

3

Гомельшчына ўнікальная [Выяўленчы матэрыял] = Гомельщина уникальная = Unique Gomel region : фотаальбом / [рэдкал. : В. П. Мінкоў і інш. ; пад агульн. рэд. У. А. Дворніка ; фота: А. У. Белавусаў і інш.]. - Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2015. - 207 с. 

Фотаальбом «Гомельшчына ўнікальная» выдадзены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Гэта (а яшчэ мастацкія фотаздымкі фотакарэспандэнтаў газеты) дае магчымасць раскрыць прыгажосць паўднёвай вобласці Беларусі для самага шырокага кола чытачоў. Журналісты збіралі матэрыялы не толькі ў вядомых установах культуры. Яны паехалі ў глыбінку, пабывалі ў музеях школьных, вясковых... Гомельшчыне ёсць чым ганарыцца. Гомельскі край — гэта скарбніца ўнікальнай інфармацыі. У фотаальбоме сабраны здымкі, якія адлюстроўваюць усе сферы жыцця нашага рэгіёна.


 

 

4

Захаваная памяць страчанай зямлі = Сохраненная память утраченной земли = Preserved memory of the lost land : [альбом / укладальнікі: Б. А. Лазука, А. А. Галкоўскі ; аўтар тэксту А. А. Галкоўскі ; фота: М. П. Мельнікаў і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2016. - 206, [1] с. 

У альбоме прадстаўлена калекцыя помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва са збораў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, сабраная ў 1990 - 2000-х гг. у раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паказаныя ў выданні рэчы характарызуюць побыт, рамёствы, творчасць народных майстроў і даюць уяўленне аб унікальнай культурнай спадчыне рэгіёна, традыцыйны ўклад якога змяніўся пасля найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофы.


 

5

Корбут, В. А. Ад Мінска да Вільні : гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках / Віктар Корбут. - Мінск : Беларусь, 2016. - 495 с.

Кніга Віктара Корбута ўяўляе сабой зборнік эсэ на розныя тэмы беларускай гісторыі, культурнай спадчыны, яе месца ў сучасным грамадстве. У адрозненне ад іншых папулярных кніг па гісторыі Беларусі, праца вылучаецца тым, што яе змест цалкам грунтуецца на навуковых фактах, а міфы крытычна аналізуюцца. Гэты важкі том - своеасаблівы мост праз вякі да разумення колішніх падзей, якія прадвызначылі наш сённяшні дзень. Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі і малюнкамі, якія з'яўляюцца дадатковым пацвярджэннем унікальнасці нашай гісторыі. Аўтарскі стыль Віктара Корбута дазваляе нават складаныя навуковыя праблемы выкладаць даступна для чытача.


6

Ліпскі, У. С. Мая Беларусь : аповесць-споведзь / Уладзімір Ліпскі ; [мастак В. Дударэнка]. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2018. - 79 с. 

З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай любоўю да роднай Беларусі, шчырым захапленнем і павагай да яе працавітых, таленавітых сыноў і дочак, да яе слаўных дасягненняў і прыгажосці беларускай прыроды, складваецца непаўторны ўзор. У гэтым чароўным узоры сплятаюцца мінулае і сучаснасць, ствараецца добрая будучыня. Аўтар спадзяецца, што юныя чытачы адчуюць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапленне мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны, што і з'яўляецца непарушнай асновай патрыятычнага выхавання. Кнiга адрасавана дзецям сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту. Можа з поспехам выкарыстоўвацца настаўнікам як падчас урокаў, так і ў рамках пазакласных мерапрыемстваў. Цудоўныя ілюстрацыі мастака Віталя Дударэнкі робяць выданне сапраўднай аздобай сямейнай бібліятэкі.


7

Мы – беларусы / уклад. Т. М. Бондар. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2003. – 232 с.

Кніга – своеасаблівы партрэт беларускага грамадства ў межах апошняга стагоддзя, карані якога праглядваюцца ў далёкім мінулым. У кнігу ўвайшлі матэрыялы, ш8то дасылаліся для публікацыі ў беларускім друку і спецыяльна рыхтаваліся для гэтага выдання, і ў кожным з іх выказваецца любоў да Айчыны, гордасць за свій старажытны род і тыя здяйсненні, якімі ўслаўлялі беларусы зямлю сваю на працягу ўсяе гісторыі.


 

 

8

Нам засталася спадчына : нарысы, вершы ; уклад. [М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго] ; маст. [Л. Пастушэнка]. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 204 с.

Нам засталася спадчына. Гэта – незвычайная кніга. Яе дораць вам аўтары “Вясёлкі” – пісьменннікі і журналісты. Творы гэтага своеасаблівага падручніка па гісторыі роданй Беларусі друкаваліся на старонках вашага любімага часопіса пад рубрыкай "Наша спадчына". Хочацца верыць, што такія кнігі будуць выдавацца і далй, бо гістарычная спадчына нашай Бацькаўшчыны багатая і цікавая.


9

Целеш, В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках [Выяўленчы матэрыял] = Towns of Belarus on old-time postcards / Вячка Целеш ; [пераклад на англійскую мову: А. В. Валасач]. - Мінск : Беларусь, 2014. - 334, [1] с. 

Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Берліна і іншых гарадоў. Набыць іх можна было у кнігарнях, кіёсках, на складах выдавецкіх фірм, у магазінах і фотаатэлье.


10

Шыманскі, М. М. На добрай зямлі : нарысы / Міхаіл Шыманскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 317, [1] с. 

Кніга «На добрай зямлі» вядомага беларускага журналіста, пісьменніка Міхаіла Шыманскага — гэта шчыры расповед пра самае святое — нашу Бацькаўшчыну. Усхвалявана і душэўна, з філасофска-лірычным роздумам рас­крывае аўтар вобраз Беларусі. Галоўнае ў аповедзе — наша матэрыяльная і духоўная спадчына. І, канешне, памяць пра гераічнае і трагічнае ў гісторыі беларускага народа. Гэта бесцэннае нацыянальнае багацце, якое мы павінны бе­рагчы, бо гістарычная памяць — сумленне народа; яна дае нам жыццёвыя сілы.


 

 

   

govpres 123 Национальная библиотека Беларуси Виртуальный читальный залPravo by logoДетский правовой сайт

   
© Государственное учреждение культуры "Речицкая районная сеть библиотек" 1919-2019