У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшлі фальклорныя забавы “Ах, калядачкі”. На мерапрыемства завіталі самыя маленькія чытачы - выхаванцы дзіцячага садка №1. Да Каляд рыхтаваліся загадзя: бібліятэкары і выхавальнікі знаёмілі дзяцей з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы. Асаблівы святочны настрой стваралі калядоўшчыкі, пераапранутыя казой, мядзведзем і цыганкай. «Калядкі» былі насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць маленькім чытачам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гульняў.


