main image

Асипенко Виктор Григорьевич

Нарадзіўся 19 студзеня 1950 г. у в. Якімаўка. Беларускі мастак. Член Саюза мастакоў РБ з 1997 г. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972). Працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва і чарчэння ў Рэчыцкай СШ №9, мастаком-афарміцелем Рэчыцкага філіяла Гомельскага камбіната “Мастацтва” мастацкага фонду Беларусі. З 1991 зноў у калектыве СШ №9. Стварыў класы з архітэктурна-мастацкім ухілам. Асноўныя жанры – пейзаж, партрэт. У сваёй творчасці адлюстроўваепрыгажосць роднай прыроды, вобразы сучаснікаў і тэму чарнобыльскай трагедыі. Палітра мастака няяркая, стрыманая, але яго творам уласцівы адухоўленасць і ўрачыстасць.

         Сярод яго карцін: “Калгасная ніва”, “Паводка на Дняпры”, “Шэры дзень”, “Вечарэе”, “Раніца туманная”, “Узлесак”, “Красуе лета”, “Восень у вёсцы”. Мастак браў удзел у рэспубліканскіх выставах. Удзельнік выстаў у Польшчы (1988) і Германіі (1994).

 

 

Бібліяграфія:
 

 

Максімаў А. Дзівосны свет прыроды // Дняпровец. – 1991. – 30 студз.

Пра адзін красавіцкі дзень: [Пра творы мастака, у тым ліку карціну “Адзін з красавіцкіх дзён” на чарнобыльскую тэму] // Гомельская праўда. – 1991. – 30 сак.

Шныпаркоў А. Прырода ўзвышае чалавека // Гомельская праўда. – 1990. – 22 снеж.

Шныпаркоў А. Творчыя сілы – творчыя здабыткі // Гомельская праўда. – 1995. – 29 жн.