main image

Атрощенко Олег Александрович

      Нарадзіўся 19.07.1940 г. у г. Рэчыца. Беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1989). Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962), там і працуе. Аўтар навуковых прац па лясной таксацыі, імітацыйным мадэліраванні і геаінфармадыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.