Hарадзіўся 24.03.1931 г. у м. Васілевічы. Гісторык, доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1993).
У 1948 г. з медалём скончыў Васілевіцкую СШ. Працаваў інструктарам раённага Дома культуры. У 1949 г. паступіў вучыцца на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які з адзнакай скончыў у 1954 г. Са жніўня 1954 г. па красавік 1957 г.— выкладчык гісторыі рускай СШ у г. Петрыкаў. Адначасова працаваў (студзень 1956 — красавік 1957) загадчыкам Петрыкаўскага раённага педкабінета.
У 1957 г. пераехаў працаваць выкладчыкам гісторыі ў Васілевіцкую СШ. У 1959 г. паступіў вучыцца ў завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. 3 верасня 1966 г. — завуч Васілевіцкай СШ. У студзені 1969 г. абараніў дысертацыю «Аграрны крызіс канца XIX ст. і ягоны ўплыў на сельскую гаспадарку Беларусі». X. Ю. Бейлькіну была прысвоена навуковая ступень кандыдата гістарычных навук. 3 верасня 1969 г. працаваў на кафедры грамадскіх навук Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута. Спачатку асістэнтам, затым — старшым выкладчыкам, дацэнтам.
3 1978 г. і да апошняга часу працуе ў Гомельскім кааператыўным інстытуце. Спачатку дацэнтам, а з 1993 г. прафесарам кафедры філасофіі і гісторыі. Чытае курс гісторыі Рэспублікі Беларусь. X. Ю. Бейлькін — аўтар каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. Аснову ягоных даследаванняў складаюць аграрныя адносіны ў Беларусі ў час капіталізму. Гэтай тэме прысвечана каля 40 прац.
Значнае месца ў навуковай дзейнасці вучонага займаюць таксама пытанні краязнаўства — гісторыі гарадоў і вёсак Гомельшчыны.