Нарадзіўся 12.03.1938 г. у г. Рэчыца. Беларускі вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Доктар тэхнічных навук (1991). Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1960). 3 1972 у Інстытуце надзейнасці машын АН Беларусі, адначасова з 1994 прафесар Беларускага тэхналагічнага універсітэта. Мае навуковыя працы па імавернасным прагназаванні надзейнасці машын і іх тэхналагічнай дыягностыцы на стадыі паскораных выпрабаванняў і эксплуатацыі.