main image

«Чараўніца восень»

У філіяле «Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання» прайшло літаратурнае свята  «Чараўніца восень». Дзеці з задавальненнем акунуліся ў святочную восеньскую атмасферу: чыталі вершы, адгадвалі восеньскія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні: «Гарачая бульбачка», «Яблынька». Не абышлося і без вясёлых конкурсаў: «Абыйдзі лужыну», «Упрыгож дрэва», «Збяры кляновы лісточак». Дапоўніў мерапрыемства тэатр-экспромт «Казка пра рэпку». Гульні, жарты, смех і добры настрой суправаджалі ўдзельнікаў увесь час.