main image

Дрыгавічы – лясныя людзі

У цэнтральнай раённай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія” прайшоў крэатыў-партал у мінулае Рэчыцкай зямлі «Дрыгавічы – лясныя людзі». Падчас мерапрыемства госці прагледзелі відэаролік «Дрыгавічы – лясныя людзі», адказалі на пытанні віктарыны «Спадчына дрыгавічоў», паслухалі расповед бібліятэкара пра ўпрыгожанні старажытных славян, а потым паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу старажытных грыўнаў і вісочных кольцаў. Прачыталі верш Леаніда Дайнекі «Дpыгaвiчы — ляcныя людзi» і пагулялі ў гульні «Так казалі ў даўніну» і «Запляці касу».