main image

Ермаченков Геннадий Александрович

Нарадзіўся 27.11.1948 г. у г. Рэчыца. Бела­рускі кампазітар, дацэнт дзяржкансерваторыі, лаўрэат прэміі ЛКСМБ за 1986 г. Myзыкай пачаў займацца з 7 гадоў у самадзейным аркестры народных інструментаў Рэчыцкага ГДК. У 1968 скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага па класу «народныя інструменты», а ў 1974 — Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У тым жа годзе паступіў у аспірантуру па класу дырыжыравання. Скончыў яе ў 1976, застаўся працаваць у кансерваторыі па класу дырыжыравання. Адначасова кіраваў у кансерваторыі аркестрам народных інструментаў.

   У 38-гадовым узросце, будучы дацэнтам, Г. А. Ермачэнкаў яшчэ раз паступіў на вучобу ў Беларускую дзяржкансерваторыю ў клас кампазітара народнага артыста СССР Яўгена Аляксандравіча Глебава. Скончыў яго з адзнакай.

       Г. А. Ермачэнкавым напісаны шмат твораў у самых розных музычных жанрах. Найбольш значныя з іх — араторыя для баса, тэнара, мецца-сапрана, змешанага хору, сімфанічнага аркестра «Явар і каліна» па аднайменнай легендзе У. Караткевіча; канцэрт для трубы з аркестрам, вакальна-харавы цыкл на вершы М. Багдановіча; канцэрт-рэквіем «Споведзь» для змешанага хору (памяці ахвяр Чарнобыля); кантаты «Радзіма надзей і трывог» і «Дні мае залатыя» на вершы М. Башлакова; вакальна-сімфанічная паэма «Зямля дзядоў», паэма для цымбалаў -«Гусляр» і г. д. Г. А. Ермачэнкаў гастраляваў з канцэртамі ў Алжыры, Германіі, Францыі, Швейцарыі.

 

Бібліяграфія:
 

 Рабянок, П.П. Курлыча ссірацелы жораў.. : [аб славутым земляке, кампазітары Г. Ермачэнкаве] / П.П.Рабянок // ДНЯПРОВЕЦ. – 2009. – 19 снежня. – С. 5.