main image

Гісторыка-краязнаўчы каляндар

Гісторыка-краязнаўчы каляндар

Рэчыцкага раёна на 2025 год

 

195 год (1830 – 1911) з дня нараджэння Аскеркі Аляксандра Уладзіміравіча, грамадскага дзеяча, ураджэнца Рэчыцкага павета.

80 год (1945) з часу стварэння Рэчыцкага народнага духавога аркестра.

35 год (1990) з часу заснавання тэлеканала “Рэчыца ТВ” КУП “Тэлерадыёкампанія “Тэлевід”.

30 год (1995) з часу заснавання Рэчыцкай народнай тэатральнай студыі “Ілюзіён” Палаца культуры і тэхнікі “Нафтавік”.

Студзень

6 – 110 год (1915 – 1990) з дня нараджэння Аніпкі Макара Пракопавіча, камандзіра партызынскай брыгады імя К.Я. Варашылава.

8 – 85 год (1940 ) з дня нараджэння Карака Пятра Сямёнавіча, беларускага вучонага-філосафа, прафесара, ураджэнца в. Сведскае.

8 – 70 год (1955 - 1995) з дня нараджэння Стрыжака Віктара Іванавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Заспа.

11 – 70 год (1955 – 1987) з дня нараджэння Ісачова Аляксандра Анатольевіча, беларускага мастака, жыхара г. Рэчыцы. Яго імем названа Рэчыцкая карцінная галерэя.

11 – 95 год (1930 – 2008) з дня нараджэння Пінчука Аркадзя Фёдаравіча, празаіка, сцэнарыста, ураджэнца г. Васілевічы.

19 – 75 год   (1950) з дня нараджэння Асіпенкі Віктара Рыгоравіча, беларускага мастака, ураджэнца в. Якімаўка.

22 – 105 год (1920 – 1965) з дня нараджэння Масальскага Уладзіміра Рыгоравіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца г. Рэчыцы. Яго імем названа адна з вуліц горада.

Люты

4 – 85 год (1940 – 2001) з дня нараджэння Буслава Віктара Аляксандравіча, беларускага мастака, жыхара г. Рэчыцы.

16 - 100 год (1925 – 2006) з дня нараджэння Навуменкі Івана Якаўлевіча, народнага пісьменніка Беларусі, вучонага ў галіне літаратуразнаўства, грамадскага дзеяча, ураджэнца г. Васілевічы. Яго імем названа адна з вуліц г. Рэчыцы.

Сакавік

6 – 85 год (1940 – 2006)  з дня нараджэння Штукара Альберта Аркадзьевіча, беларускага мастака, ураджэнца г. Рэчыцы.

 

7 – 80 год (1945 - 2017) з дня нараджэння Ліна Дзмітрыя Рыгоравіча, беларускага вучонага ў галіне механікі палімераў, прафесара, ураджэнца г. Рэчыцы.

12 – 80 год (1945 – 2011) з дня нараджэння Сіткова Анатоля Іванавіча, контр-адмірала ВМФ СССР, ваеннага і палітычнага дзеяча, ураджэнца г. Рэчыцы.

Красавік

7 – 85 год (1940) з дня нараджэння Бяркоўскага Барыса Міхайлавіча, беларускага вучонага-фізіка, ураджэнца г. Рэчыцы.

20 – 85 год (1940) з дня нараджэння Капшая Уладзіміра Міхайлавіча, беларускага мастака, ураджэнца г.Рэчыцы.

Чэрвень

1 – 140 год (1885 – 1966) з дня нараджэння Сямёнава Аляксандра Сцяпанавіча, заслужанага ўрача Беларусі, ураджэнца в. Холмеч.

7 – 60 год (1965) з дня нараджэння Пясецкага Аляксандра Сяргеевіча, беларускага мастака, жыхара г. Васілевічы.

13 – 75 год (1950) з дня нараджэння Сідарэйкі Васіля Ларыёнавіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Каравацічы.

15 – 110 год (1915 – 2007) з дня нараджэння Варанчука Андрэя Якаўлевіча,  Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Горваль. Яго імем названа адна з вуліц г. Рэчыцы.

20 – 75 год (1950 - 2013) з дня нараджэння Шпадарука Уладзіміра Мікалаевіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Бабічы.

24 – 80 год (1945 - 2013) з дня нараджэння Віслабокавай Надзеі Станіславаўны, беларускага вучонага-педагога, прафесара, ураджэнкі г. Рэчыцы.

Ліпень

3 – 75 год (1950) з дня нараджэння Жукавай Святланы Пятроўны, расійскага мастака, ураджэнкі г. Рэчыцы.

10 – 80 год (1945) з дня нараджэння Сяргеенка Раісы Іванаўны, музыказнаўцы, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, ураджэнкі г. Рэчыцы.

19 -  85 год (1940 - 2017) з дня нараджэння Атрошчанкі Алега Аляксандравіча, беларускага вучонага ў галіне лесазнаўства, прафесара, ураджэнца г.Рэчыцы.

27 – 75 год (1950) з дня нараджэння Рудэнка Віктара Пятровіча, урача і арганізатара аховы здароўя Беларусі, ураджэнца в. Броннае.

Жнівень

12 – 65 год (1960 – 1981) з дня нараджэння Вароніна Сяргея Аляксандравіча,  воіна-афганца, ураджэнца г. Рэчыцы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі.

Верасень

2 - 30 год (1995) з часу адкрыцця капліцы ў гонар Е. Полацкай.

13 – 95 год (1930 - 2014) з дня нараджэння Латушкі Пятра Канстанцінавіча, настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы, грамадскага дзеяча, ганаровага грмадзяніна г. Рэчыцы.

15 – 115 год (1910 – 1974) з дня нараджэння Германа Ізраіля Рыгоравіча, беларускага цымбаліста, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, ураджэнца г. Рэчыцы.

25 – 95 год (1930 – 2019) з дня нараджэння Мітраховіча Міхаіла Фядосавіча, выдатніка аховы здароўя, заснавальніка траўматалагічнай службы Рэчыцкага раёна, ганаровага грамадзяніна г. Рэчыцы. У яго гонар адкрыта мемарыяльная Дошка.

27 –  25 год (2000) з часу заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок”.

Кастрычнік

9 – 115 год (1910 – 1943) з дня нараджэння Сарокіна Міхаіла Якаўлевіча, Героя Савецкага Саюза, які вызваляў Рэчыцкі раён. 

Лістапад

4 – 125 год (1900 – 1990) з дня нараджэння Канстанцінава Міхаіла Пятровіча, Героя Савецкага Саюза, які ўдзельнічаў у вызваленні Рэчыцкага раёна.

5 – 95 год (1930 – 1989) з дня нараджэння Кулеша Івана Уласавіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Краснаполле.

12 – 140 год (1885 – 1969) з дня нараджэння Грамыкі Міхаіла Аляксандравіча, беларускага пісьменніка, вучонага-геолага, ураджэнца в. Чорнае.

14 – 55 год (1970) з дня нараджэння Атрошчанка Анжэлы Пятроўны, беларускай спартсменкі, майстра спорту Беларусі міжнароднага класа, ураджэнкі г. Рэчыцы.

Снежань

40 год (1985) з часу заснавання Ровенскаслабодскага гісторыка-мемарыяльнага музея “Памяць”.

1 - 95 год (1930 - 2016) з дня нараджэння Пырко Івана Рыгоравіча, Героя Сацыялістычнай працы, ураджэнца в. Глінная Слабада.

22 – 125 год (1900 – 1983) з дня нараджэння Хлуса Парфірыя Мацвеевіча, арганізатара аховы здароўя ў Рэчыцкім раёне, заслужанага ўрача Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Рэчыцы. Яго імем названа адна з вуліц горада.

20 – 85 год (1940 – 1997) з дня нараджэння Яшкіна Валерыя Канстанцінавіча, артыста ВІА “Песняры”, жыхара г. Рэчыцы.