Грамыка Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся ў сям'і разначынца 12 лістапада 1885 годзе ў вёсцы Чорнае Рэчыцкага павета Мінскай губерніі (цяпер гэта Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці).
Калі будучаму пісьменніку было каля трох гадоў, памерла маці. Бацька, Аляксандр Гаўрылавіч, з дзецьмі перабраўся ў Гомель, ажаніўся другі раз. Сям'я набыла сядзібу каля в. Іванішкавічы Быхаўскага павета. Дастатак дазволіў Міхаілу вучыцца ў гімназіі. Неўзабаве сям'я пераехала ў Магілёў, дзе Міхайла Грамыка правёў сваё юнацтва.
У час вучобы ў Магілеўскай гімназіі Міхайла ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які знаходзіўся пад уплывам магілеўскай арганізацыі РСДРП. Пасля заканчэння гімназіі ў 1905 г. ён паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта, аднак недахоп сродкаў вымусіў яго перайсці на аддзяленне прыродазнаўства універсітэта па спецыяльнасці геалогія. Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілеўскім акруговым камітэце РСДРП.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1911 г. Міхайла Грамыка настаўнічаў у Адэсе, у прыватным кааператыўным вучылішчы, у жаночых гімназіях. З 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай», у 1920 г. быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце, быў дацэнтам кафедры геалогіі БДУ, з дня заснавання працаваў у Інбелкульце. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію ў галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі (разам з М. Азбукіным). Апублікаваў падручнікі на беларускай мове: «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926). Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі. 13 ліпеня 1930 года Міхайла Грамыка незаконна быў арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі».У наступны, 1931 год, высланы ў Іванава–Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 годзе Міхайла Грамыка выехаў з сям'ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, Чусаў Гарадок). У 1945–1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. У 1948-1952 гады зноў працаваў у горным тэхнікуме ў Кіраўску. З 1952 года на пенсіі. 15 жніўня 1957 года быў рэабілітаваны. Апошнія гады жыў у Хімках.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 г. навэлай «Белый камень», апублікаванай у Маскоўскім часопісе «Белый камень». Вершы, невялікія апавяданні, навелы Грамыкі змяшчаліся ў Маскоўскім і Адэскім друку. У літаратурнай дзейнасці выкарыстоўваў псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г.
У 1913-1914 гг. задумаў вершаваны раман, які так і не скончыў. Першай паспяховай спробай пісаць на беларускай мове стала п’еса “Змітрок з Высокай Буды” (надрукаваная ў 1911 г.) пра рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі.
Велізарнае месца ў творчасці Міхайлы Грамыкі займаюць матывы вольнай працы, пытанні пазнання чалавекам прыроды.
У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». У розныя гады былі створаны п’есы «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйная п’еса «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычная драма «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930).
Таксама Міхайла Грамыка выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш. Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры на беларускую мову.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1965 года. У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — зборнік «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).
Міхайла Грамыка — аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962-69, не законч., апубл. 1987).
Памёр Міхайла Грамыка 30 чэрвеня 1969 годзе. У 2017 годзе ў в. Чорнае (Рэчыцкі раён) адкрыта памятная дошка нашаму знакамітаму земляку.
ТВОРЧЕСТВО М.А. ГРОМЫКИ:
- Грамыка, М. Беларусь; Наш верш; Восень; Між жыта, на мяжы; “Маладняцкая”; Янку Купалу; Сунічка; Кветачкі; Ліпень; Гвалт над формай : вершы / М. Грамыка // Шляхі : Беларуская паэзія 20-30-гг. ; для ст. шк. узросту / маст. У. Малахаў. – Мінск : Юнацтва, 1992. – С. 52-65.
- Грамыка, М. Ванда Карсак; Марынка : вершы / М. Грамыка // Анталогія беларускай паэзіі, у 3 т., уклад.: А. І. Мальдзіс і інш. ; рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.] ; рэд. і аўт. прадм. Н. Гілевіч. – Т. 1. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – С. 582-584.
- Грамыка, М. Ванда Карсак : балада / М. Грамыка // Беларуская балада: анталогія / склад. Я. Саламевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 206-207.
- Грамыка,М. Вецер; Старыя рамансы : вершы / М. Грамыка // Дзень паэзii-66. – Мінск : “Беларусь”, 1966. – С. 59-60.
- Грамыка, М. А. Выбранае / М. А. Грамыка ; уступ. арт. Я. Казекі. – Мінск : Беларусь, 1967. – 146, [2] с., [1] л. партр. : іл.
- Грамыка, М. Каля тэрасы : драма ў 4 дзеях з часоў 1917 г. / М. Грамыка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. - 83, [1] с. - (Бібліятэка беларускай драматургіі).
- Грамыка, М. А. Каля тэрасы / М. А. Грамыка // Драматургія першай паловы XX стагоддзя / навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – С. 421-473. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 16).
- Грамыка, М. А. Каля тэрасы / М.А. Грамыка // П'есы XIX - пачатку XX ст.: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Склад. Я. Саламевіч. – Мінск : БелЭн, 1998. – С. 332-381. – (Школьная бібліятэка).
- Грамыка, М. А. Крылан :паэма : урывак / М. Грамыка // Сэрцам роднага слова краніся : Хрэстаматыя для вучняў ст. кл. / уклад. і аўт. прадм. М. Воінаў, К. Усовіч. – Мінск : Выд. дзярж. прадпрыемства "Нар. асвета", 1998. – С. 14-15.
- Грамыка, М. «Маладняцкая» : верш / М. Грамыка // Універсітэт паэтычны : зборнік вершаў / склад., прадм. : А. А. Лойка. – Мінск : Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1971. - 243 с.
- Грамыка, М. Марынка : верш / М. Грамыка // Зорка Венера : лірыка кахання / уклад. М. Аўрамчыка ; прад. А. Вялюгіна. – Мінск, 1972. – С. 37.
- Грамыка, М. Менская вежа : верш у прозе / М. Грамыка // Бацькаўшчына : зборнік гістарычнай літаратуры. – Мінск: Юнацтва, 1996. – С. 138-141.
- Грамыка, М. Наша кроў : верш / М. Грамыка // Бацькаўшчына : зборнік гістарычнай літаратуры. – Мінск: Юнацтва, 1996. – С. 141-142.
- Грамыка, М. Параўнай: ці ж той край, дзе радзімыя гоні : верш / М. Грамыка // Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 2.
- Грамыка, М. Родная пушча : п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты / М. Грамыка / уклад. С. П. Шушкевіча; аўтар. Прадм. С. С. Лаўшука. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 461 с., 1 л. партр.: іл.
- Грамыка, М. Сунічка : верш / М. Грамыка // Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 8.
- Грамыка, М. Янку Купалу : верш ; Проста, даходліва… : абразок / М. Грамыка // Бацькаўшчына : зборнік гістарычнай літаратуры. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. – С. 151-153.
МАТЕРИАЛЫ О М.А. ГРОМЫКЕ:
- Валахановіч, А. І. Зрыў літаратурнага дыспуту ў Горках / А. І. Валахановіч // Полымя. – 2013. ― № 12. ― С. 170-173.
- Галковский, С. Геолог и поэт, который нашел под Речицей нефть / С. Галковский // Советская Белоруссия. – 2017. – 10 ноября. – С. 10.
- Грамыка Міхайла // Беларуская савецкая энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. – Мінск: БелЭн, 1997. – С. 403-404.
- Грамыка Міхайла // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. Т. 2. – Мінск: БелЭН, 1993. – С. 241-243.
- Грамыка Міхаіл Аляксандравіч // Залаты фонд Рэчыцкага краю : Навука : біябібліяграфічны паказальнік /склад. М. А. Аляксандрава. – Рэчыца: Гарадская бібліятэка імя Н. К. Крупскай, 2017. – С. 72-74.
- Грамыка Міхайла // Культура Беларусі : энцыклапедыя : У 6 т. Т. 3 / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. – С. 191-192.
- Грамыка Міхайла // Літаратурная Гомельшчына : даведнік / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская. – Гомель: ГАСПТ БССР ГАІУМ, 1992. – С. 73-74.
- Грамыка Міхайла // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага р-на. У 2 кн. Кн. 1. / укл. П. П. Рабянок. – Мінск : Беларусь, 1998. – С. 76-80.
- Грамыка Міхайла // Пісьменнікі савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – С. 100-101.
- Грамыка Міхайла // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – С. 294.
- Грамыка Міхайла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. Т. 2. – Мінск: БелЭн, 1985. – С. 164-165.
- Громыко Михаил Александрович // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев ; под ред. А. С. Махнача. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1992. – С. 38.
- Громыко Михаил Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Кн. 1 / ред-кол. : Т.В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. – С. 201.
- Громыко Михайло // Республика Беларусь : энциклопедия. В 6 т. Т. 3 / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] – Минск : БелЭН, 2006. – С. 265-266.
- Громыко Михаил Александрович // Речица: дорогой столетий в будущее. – Речица : Редакция газеты «Дняпровец», 2013. – С. 278-279.
- Ермоленко, В. А. Географ, геолог, писатель из Речицы : к 125-летию со дня рождения М. Громыко / В. А. Ермоленко// Геаграфія: праблемы выкладання. – 2010. – № 6. – 2-я с. вокл.
- Коновалова, Л. Михайло из-под Речицы : [в деревне Черное Речицкого района открыли памятный знак известному земляку Михаилу Александровичу Громыко] / Л. Коновалова // Нефтяник. – 2017. – 23 ноября. – С. 1, 3.
- Котляров, Р. В деревне Черное открыт памятный знак знаменитому геологу, этнографу и поэту : [Михаилу Александровичу Громыко (1885-1969); Речицкий район] / Р. Котляров // Дняпровец. – 2017. – 14 лістапада. – С. 1, 3.
- Котляров, Р. Этнограф, геолог и поэт : [в деревне Черное Речицкого района открыли памятный знак известному земляку Михаилу Александровичу Громыко] / Роман Котляров // Гомельская праўда. – 2017. – 14 лістапада. – С. 5.
- Краснобаев, В. Вспоминая историю / В. Краснобаев // Нефтяник. – 2016. – 25 февраля (№ 2). – С. 1.
- Краснобаев, В. Событие создает историю / В. Краснобаев // Нефтяник Полесья. – 2016. – № 2. – С. 26-39.
- Ларионов, В. Искал и верил / В. Ларионов // Гомельские ведомости. – 2018. – 29 мая. – С. 4.
- Лаўшук, С. Светлы талент з вёскі Чорнае: Старонкі жыццяпісу Міхайлы Грамыкі. – Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 5.
- Міхайла Грамыка // Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна. – Мінск : ЛМФ “Нёман”, 2002. – С. 347-352.
- Міхайла Грамыка: Паэт, вучоны, драматург: Біябібліягр. паказальнік / Цэнтральная раённая бібліятэка / склад. М. А. Аляксандрава. — Рэчыца, 2021. — 31 с.
- “Мой родны край гукнуў мяне да працы!” : Міхайла Грамыка // Дняпроўскія матывы : нарысы / пад агул. рэд. І. Ф. Штэйнера. – Гомель: Сож, 2009. – С. 193-199.
- Увековечили память первооткрывателя белорусской нефти : [в деревне Черное Речицкого района открыт памятный знак Михаилу Громыко] // Светлагорскія навіны. – 2017. – 16 лістапада. – С. 3.
- Штейнер, І. Ф. Міхайла Грамыка // Речица. Литературно–духовное наследие региона : В 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 8 – 14.
- Шчэрба, С. М. Авангардысцкія тэндэнцыі ў беларускай паэзіі 20-х гг. ХХ ст. (на прыкладзе творчасці М. Грамыкі, М. Чарота, У. Дубоўкі) / С. М. Шчэрба // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта : навукова-тэарэтычны часопіс / Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна". – 2016. – № 2. – С. 75-80.
- Яцухна, В. І. Повязь геалогіі, геаграфіі і філалогіі (жыццё і дзейнасць Міхайлы Грамыкі) / В. І. Яцухна // Непрерывное географическое образование: новые технологии в системе высшей и средней школы : материалы IV Междунар. науч.-практ. конф., Гомель, 25 –26 апреля 2013 года / ГГУ им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. – С. 162-165.