main image

«Гучы, мая мова!»

Напярэдадні Міжнароднага дню роднай мовы ў філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» прайшоў літаратурна-музычны час «Гучы, мая мова!». Удзельнікі мерапрыемства пашырылі свае веды аб роднай мове, даведаліся, што беларуская мова з'яўляецца формай існавання i захавання народных традыцый, і звычаяў. З вялікім задавальненнем яны паслухалі прыгожыя і мілагучныя вершы пра мову і родны край. Напрыканцы гутаркі ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалася паказаць свае веды беларускай мовы ў віктарыне «Лепшы знаўца беларускай мовы».