main image

Капшай Владимир Михайлович

Hарадзіўся 20.04.1940 г. у г. Рэчыца. Беларускі мастак. Скончыў Беларускі мастацка- тэатральны інстытут (1970). Удзельнік мастацкіх выставак з 1977 г. Працуе ў галіне афармленчага мастацтва. Асноўныя работы: мастацкае афармленне філіяла Літаратурнага музея Я. Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на (1972, з Э. Агуновічам; 1982), музеяў савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага р-на (1973), гісторыі войск Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі ў Мінску, старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР (1979), Беларускага раздзела на міжнароднай выстаўцы ў Брно (ЧССР, 1983, з В. Чуглазавым), праекты мастацкага афармлення музеяў М. К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага р-на (1977), М. Багдановіча ў Мінску (1981, з С. Багласавым).