Коўтун Валянціна Міхайлаўна (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў Міхаіла Фёдаравіча і Ганны Раманаўны Колтунаў.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1969, перавялася з Львоўскага дзяржаўнага універсітэта). Працавала настаўніцай на Гродзеншчыне (1969—1970), літкансультантам у «Сельскай газеце» (1970 – 1976), загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Юнацтва». З 1990 г. – старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».
Першыя паэтычныя творы В.М. Коўтун з’явіліся ў друку ў 1966 г. Пасля выдала зборнікі вершаў і паэм “Каляровыя вёслы” (1971), “На ўзлёце дня” (1977), “На зломе маланкі” (1981), “Мы робім казку” (1983), “Метраном” (1985), “Вясёлы заасад”(1986), “Лісты да цябе” (1988), “Свяча любові” (2006), “Малітва да Калымы” (2009). За кнігу “Метраном” паэтэса ў 1986 г. была адзначана Літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А. Куляшова.
В.М. Коўтун з’яўляецца аўтарам шэрагу празаічных твораў, сярод якіх раман “Крыж міласэрнасці” (1988), раман “Пакліканыя” (2007), а таксама шматлікія апавяданні, частка якіх склала выдадзены ў 1988 г. зборнік “Калінавая гронка залатая”. Апошнія гады жыцця В.М. Коўтун працавала над раманам пад рабочай назвай “Над садам Іарданскім”, які так і не быў завершаны.
Выявіла сябе В.М. Коўтун і як таленавіты драматург. Пра гэта яскрава гавораць яе п’еса “Вясельны хутар”, драматычная містэрыя “Крыж Ігуменні”, драма “Шлях палачанкі”.
Выдатны ўнёсак зрабіла В.М.Коўтун і ў беларускае літаратуразнаўства. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па філалагічных навуках. Яе даследчыцкаму пяру належаць працы па гісторыі беларускай літаратуры і міжлітаратурных сувязяў, народнай творчасці, сярод якіх “Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні” (1984), “Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі” (1987), шматлікія артыкулы аб творчасці Цёткі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Пімена Панчанкі і інш.
Творчую, навуковую і рэдакцыйную працу В.М. Коўтун сумяшчала з актыўнай грамадскай працай. У 1993 г. па яе ініцыятыве і пад яе кіраўніцтвам быў створаны Усебеларускі жаночы фонд Еўфрасінні Полацкай, культурна-асветніцкая грамадская арганізацыя, якая плённа працавала да 2005 г. За дванаццацігадовы перыяд дзейнасці Фонду, і найперш неверагоднымі стараннямі В.М. Коўтун, арганізоўвалася асветніцкая праца сярод насельніцтва, праводзіліся міжнародныя кангрэсы, канферэнцыі, творчыя сустрэчы, наладжвалася міжнароднае супрацоўніцтва, на выдатным узроўні тварылася народная дыпламатыя. У гэты перыяд В.М. Коўтун праявіла сябе і як лідар беларускага жаночага руху і яго палымяны публіцыст.
Валянціна Міхайлаўна Коўтун пайшла з жыцця раптоўна 30 красавіка 2011 г.
ТВОРЫ В. М. КОЎТУН
Коўтун, В. Белый гром : стихи, драматическая поэма / В. Ковтун. – Москва: Советский писатель, 1987. – 112 с.
Коўтун, В. М. Выбранае / В. М. Коўтун. – Мінск : Лімарыус, 2011. – 280 с.
Коўтун, В. Вядзьмар ; Лес ; Чужая ; Стары бубен ; Малінавае шчасце ; Калінавая гронка залатая : апавяданні / В. Коўтун // Раяль з адламаным вечкам / уклад. А. В. Спрынчан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – С. 122–218. – (Бібліятэка выбраных твораў).
Коўтун, В. Еўдакіі Лось ; Паэзія ; “Белы гром над маёй галавой…” ; Тонеж ; “Такі разрыў са светам ёсць…” ; “На сустрэчу запальваем свечку…” : вершы / В. Коўтун // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Т. 3 : Вершы і паэмы / уклад. У. Гніламедаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – С. 408-412.
Коўтун, В. Калінавая гронка залатая : апавяданні : для ст. шк. узросту / В. Коўтун. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 198 с.: іл.
Коўтун, В. Каляровыя вёслы : вершы / В. Коўтун. – Мінск : Беларусь, 1971. – 40 с. – (Першая кніга паэта).
Коўтун, В. Крыж міласэрнасці : раман : у 2 кн. : для ст. шк. узросту / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 493 с., [1] л. партр. – (Школьная бібліятэка).
Коўтун, В. Лісты да цябе : вершы, паэмы / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 174 с.
Коўтун, В. Метраном : кніга паэзіі / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 135 с.
Коўтун, В. На зломе маланкі : лірыка / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 110 с.
Коўтун, В. На ўзлёце дня : вершы і паэмы / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 96 с. : іл.
Коўтун, В. Пакліканыя : раман-жыціе / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 247 с.
Коўтун, В. Свяча любові : выбраная паэзія / В. Коўтун. – Мінск : Лімарыус, 2006. – 199, [1] с., [3] л. іл.
Коўтун, В. Суд Алаізы : драматычная паэма / В Коўтун // Сучасная беларуская драматургія : для ст. шк. узросту / рэд.-уклад. Д.А. Афяроўскі. – Мінск, 1999. – С. 197–238.
Творы В. Коўтун для дзяцей:
Коўтун, В. Вясёлы заасад : вершы / В. Коўтун. – Мінск : “Юнацтва”, 1986. – 40 с.
Коўтун, В. Ганарысты цецярук ; Жырафа і каралі ; Кавалі ; Кенгугу і спаборніцтвы ; Кніга Белавежы ; Люстэрка ; Пахваліўся маме ; Цвыркунок-кумок ; Цягавіты хамячок : вершы / В. Коўтун // Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету / уклад. А. Спрынчан ; іл. В. Шніп. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – С. 12, 121, 139, 163, 170, 341, 344, 348, 351.
Коўтун, В. Гусі : верш / В. Коўтун // Зярнятка : Вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі / уклад. 3. I. Кустава, В. А. Салаўёва; маст. Л. У. Пашчасцева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 190 с.
Коўтун, В. Мы робім казку : вершы / В. Коўтун. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 23 с.
Літаратуразнаўчая дзейнасцт В. Коўтун:
Коўтун, В. Вялікая беларуская Будзіцелька / В. Коўтун // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 21 ліпеня. – C. 6. – пра кнiгу «На полымі любві» Лідзіі Арабей, прысвечаную Цётцы.
Коўтун, В. Гэта было Жыццё : да 110-годдзя з дня нараджэння Цёткі / В. Коўтун // Вобраз : літаратурна-крытычныя артыкулы / склад. Т. Чабан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – С. 208-218.
Коўтун, В. Крыніца паэзіі: на шляхах эпізацыі : кніга для настаўніка / В. Коўтун. – Мінск : “Народная асвета”, 1987. – 206 с.
Коўтун, В. Нацыянальная святыня : (Ефрасіння Полацкая і жаночы рух на Беларусі) : Эсэ / В. Коўтун // Бацькаўшчына : зб. гіст. літ. / уклад. С. С. Панізнік. – Мінск, 1998. – С. 301-308.
Коўтун, В. Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 191 с.
Коўтун, В. Стала песняю ў народзе : асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі : дапам. для настаўніка / В. Коўтун. – Мінск : Народная асвета, 2000. – 143 с.
Коўтун, В. Традыцыі Цёткі ў творчасці «ўзвышанцаў» / В. Коўтун // Пра час «Узвышша» : матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 1990-2002) / рэдкал. : гал. рэд. Г. В. Запартыка [і інш.]. – Мінск, 2002. – С. 190-197.
АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ В. КОЎТУН:
Энцыклапедыі і даведачныя выданні:
Коўтун Валянцiна // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiягр. слоўн. У 6 т. Т. 3 / Iн-т лiт. iмя Я. Купалы АН Рэспублiкi Беларусь, Беларус. энцыкл.; пад рэд. А. В. Мальдзiса; рэдкал.: I. Э. Багдановiч [i iнш.]. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 388-391.
Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С. 297-298.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. - Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 710-711.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Бел. энцыкл. : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 437.
Коўтун Валянціна // Літаратурная Гомельшчына / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская. – Гомель, 1991. – С. 74-75.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Памяць : гіст.- дакум. хроніка Рэчыц. р-на. Кн. 2. / укл. П. П. Рабянок. – Мінск : Беларусь, 1998. – С. 247-248.
Коўтун Валянціна // Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. / под ред. И. Ф. Штейнера, С. И. Ханени. – Гомель : Сож, 2007. – Т. 1: Речицкая лирическая. – С. 72–80.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Речица : дорогой столетий в будущее. – Речица : Редакция газеты «Дняпровец», 2013. – С. 279-280.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 244-245.
Артыкулы:
Акуленка, Г. “Між слоў шукайце зерне, каб вырасціць дабро…” : сцэнарый пасяджэння клуба “Літаратурны ветразь” (ХІ клас) / Г. Акуленка, Я. Есіс // Роднае слова. – 2021. – № 3. – С. 83-86.
Бельскі, А.І. “Жанр са знешняй формы ператвараецца ва ўнутраную…” / А. І. Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт. артыкулы. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 271-274. – пра паэтычны жыццяпіс Цёткі, створаны Валянцінай Коўтун.
Бялячыц, Р. Знак сёстраў : да юбілеяў Цёткі і Валянціны Коўтун / Р. Бялячыц // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 8 ліпеня (№ 27). – С. 6. – пра кнігу В. Коўтун “Крыж міласэрнасці”.
Дзюбайла, П. Крытыка і агульныя праблемы літаратурнага развіцця / П. Дзюбайла // Час, літаратура, крытыка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – С. 58-61. – пра раман В. Коўтун “Крыж міласэрнасці”.
Кажамяка, С. Красавіцкае прычасце Валянціны Коўтун : досвед музейнай інтэрпрэтацыі жыцця і творчасці / С. Кажамяка // Роднае слова. – 2021. – №3. – С. 18-21.
Локун, В. Валянціна Коўтун / В. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – С. 704-736.
Локун, В. Крыж праз усё жыццё / В. Локун // Кругі жыцця – кругі літаратуры / В. Локун. – Мінск, 2002. – С. 228-238.
Локун, В. Пакліканая / В. Локун // Полымя. – 2016. – № 2. – С. 147-160.
Незгасальная свяча любові : В. Коўтун : матэрыялы ў дапамогу бібліятэкарам да святкавання 70-годдзя з дня нараджэння В. Коўтун / гарадская бібліятэка імя Н. К. Крупскай ; склад. М. Аляксандрава. – Рэчыца, 2016. – 24 с.
Русілка, В.І. Духоўна-маральныя асновы лірычнага характару ў паэзіі Валянціны Коўтун / В. І. Русілка // Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Мінск, 3–4 сакавіка 2016 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – С. 277-279.
“Скрозь хмары прабіцца маланкаю: В. Коўтун” : бібліяграфічны паказальнік да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун / склад. М. А. Аляксандрава. – Рэчыца, 2021. – 19 с.
Фіцнер, Т. Другарадныя жаночыя вобразы рамана “Крыж міласэрнасці” Валянціны Коўтун праз прызму “жаночага чытання” / Таццяна Фіцнер // Роднае слова. – 2016. – № 8. – С. 14-17.
Фіцнер, Т. Жаночыя вобразы рамана “Крыж міласэрнасці” Валянціны Коўтун праз прызму “жаночага чытання” : вобраз Цёткі / Таццяна Фіцнер // Роднае слова. – 2016. – № 4. – С. 12-15.
Фіцнер, Т. Лірыка Валянціны Коўтун у кантэксце развіцця айчыннай жаночай традыцыі / Т. Фіцнер // Роднае слова. – 2021. – №3. – С. 9-13.
Штэйнер, І. “Балада белай ліліі”: Валянціна Коўтун / І. Штэйнер // Дняпроўскія матывы / І. Штэйнер. – Гомель. : Сож, 2009. – С. 251-258.
Штэйнер, І. Каханне і вера Валянціны Коўтун / І. Штэйнер // Роднае слова. – 2021. – № 3. – С. 13-15.
Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. – Мінск : Бел. навука, 2002. – С. 192-199. – пра раман В. Коўтун “Крыж міласэрнасці”, паэмы “На зломе маланкі” і “Суд Алаізы”.