main image

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Маленькая Радзіма аўтарытэтнага вучонага, грунтоўнага літаратуразнаўцы, крытыка, тэатразнаўцы, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН, намесніка дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука. Мястэчка Васілевічы, менавіта там нарадзіўся будучы вучоны, што ляжыць на чыгунцы Гомель-Калінкавічы, крыху ўбаку ад маністралі Гомель-Брэст, і сталася цэнтрам сусвету як для маленькага Сцяпанкі, так і ўмудронага жыццёвым досветам Сцяпана Сцяпанавіча. З усіх вандровак ён  імкнецца да гэтай зямлі, дзе пахаваны самыя дарагія на свеце людзі, дзе ўсё так проста і знаёма. Пра свае Васілевічы ён можа гаварыць бясконца. І пры гэтым не баючыся, што паўторыцца.

     Сцяпан Лаўшук пасля вучобы адразу паехаў на Урал. Праўда, хутка адтуль вярнуўся і стаў на звыклы шлях будучага вучонага-літаратуразнаўцы - паступіў на  філалагічны факультэт БДУ. Вучыўся ў галоўнай навучальнай установе Беларусі з 1962 па 1967 год. Паехаў па размеркаванні ў не такі ўжо далёкі ад Васілевічаў Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці. Там  працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара Дзятлавіцкай і Лахвенскай сярэдніх школ (1967-1968), загадваў аддзелам у Лунінецкім райкоме камсамола, быў дырэктарам Бродніцкай НСШ.

     З 1970 года Сцяпан Сцяпанавіч у Мінску, у Інстытуте літаратуры імя Янкі Купалы  НАН. Скончыў асперантуру, працаваў малодшым, старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, намеснікам дырэктара Інстытута літаратуры. Абараніў кандыдацкую (1974), доктарскую (1997) дысертацыі, член-карэспандэнт НАН (2004).

     Друкуецца  звыш 45 гадоў, першая публікацыя "Зарастаюць асакою" з'явілася ў "Гомельскай праўдзе" ў 1962 годзе.  Несумненна, што творчы талент і настойлівасць, адданасць адзінай справе і прынеслі свой плён. А зроблена даволі многа. І хаця многія драматычныя тэксты не адшуканы або незваротна згінулі на вірлівых дарогах стагоддзяў  і войнаў, тое, што засталося, сведчыць аб высокім узроўні пачатковага этапа станаўлення айчыннай драматургіі. Менавіта Лаўшуку С.С. належыць прыярытэт друкавання "Доктара па прымусу" М.Цяцерскага, а таксама поўнага вырыянта "Камедыі" К. Марашэўскага. Якраз Сцяпан Сцяпанавіч цвердзіў выключную значнасць "Раскіданага гнязда" Я.Купалы для станаўлення айчыннай драматургіі, здолеў ён па-свойму прачытаць спадчыну Я.Коласа, якую, пакладзем руку на сэрца, мы ўсё ж такі не даацэньвалі. Сапраўдны подзвіг быў у вяртанні славутага імені У. Галубка, том драматургіі, паэзіі,прозы, публіцыстыкі. С. Лаўшук падрыхтаваў да друку і выдаў шэраг твораў К. Крапівы, зборнікі навуковых артыкулаў, шэраг збораў п'ес сучасных аўтараў. Шмат сіл паклаў Сцяпан Сцяпанавіч на ушанаванне памяці А.Макаёнка.

     С. Лаўшук цяпер - самы галоўны аўтарытэт ў даследванні тэорыі і гісторыі беларускай драматургіі і тэатра. Ён аб'ездзіў усе гарады абласныя і раённыя, дзе ёсть тэатры, займаўся  праблемамі сацыялагізаванага даследавання тэатралаў, надрукаваў шэраг брашур, дзе распавёў пра выдатных драматургаў і лепшыя спектаклі  па іх творах.
 

    Лепшыя вынікі даследванняў С.С. Лаўшука увайшлі як самастойныя  раздзелы ў "Историю белорусской советской литературы" і "Гісторыю беларускай савецкай літаратуры" (Ч. 1-2), якія былі вельмі высока ацэнены грамадскасцю. Цяпер ён не толькі аўтар, але і адзін з галоўных рэдактараў новай Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя ў чатырох тамах.

     Нельга не сказаць пра арганізатарскія здольнасці С.С. Лаўшука. Шмат гадоў ён працуе над каардынацыяй даследванняў Акадэміі і рэгіянальных вну, чытаў спецкурсы і лекцыі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, кіраваў дыпломнымі работамі студэнтаў. Для ГДУ імя Ф. Скарыны падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.

      С. Лаўшук прымае ўдзел у святах пісьменніцтва, якія не абыходзяцца без благадатнага агню. У адраджэнні боскіх і народных традыцый бачыць ён свой покліч. У душы Сцяпан Сцяпанавіч пранікнёны лірык, пра што яскрава сведчыць і яго ўспаміны-згадкі пра родныя Васілевічы.    

                                     

 

                                                                                                                                                                      Творы С.С. Лаўшука:

Лавшук, С. Все колхозники — мои родственники, или Остановите планету, я сойду / Степан Лавшук // Неман. — 2020. — № 11. — С. 143—159. — К 100-летию со дня рождения А. Макаенка.

Лаўшук, С. А ён і сёння яшчэ модны : п'еса "Модны шляхцюк" Каруся Каганца / С. Лаўшук // РОДНАЕ СЛОВА. - 2008.- № 2.-С. 8-9.

Вытокi мужнасцi спасцiгаючы [Тэкст] ; навук. рэд. С. С. Лаушук. - Мн : Беларуская навука, 2006. – 269 с.

Лаўшук, С. С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. С. Лаўшук ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2010. - 410, [2] с. 

Лаўшук, С. 90 год Кандрату Крапіве / С.Лаўшук // Полымя. – 1986. - № 3.

Лаўшук, С. Жыць ды жыць бы яму : [успамін пра Андрэя Макаёнка] / С.Лаўшук // Роднае слова. – 1995. - № 11. – С. 3-9.

Лаўшук, С. З пакалення, што не стала на калені : [аб жыцці і творчасці І.Навуменкі] / С.Лаўшук // Полымя. – 1995. - № 3. – С. 213-220.

Лаўшук, С. Змена выяўленчых ракурсаў: сучасная беларуская драматургія аб Вялікай Айчыннай вайне / С. Лаўшук // ПОЛЫМЯ. - 2006.- № 10.- С. 186-192.

Лаўшук, С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 240 с.

Лаўшук, С. На драматычных скрыжаваннях / С.Лаўшук . – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 160 с.

Лаўшук, С. На творчай арбіце Андрэя Макаёнка / С.Лаўшук // Полымя. – 2010. - № 8. – С. 136-146.

Лаўшук, С. Праўда і памяць – саюзніцы / С.Лаўшук // Беларуская думка. – 2010. - № 11. – С. 178-179.

Лаўшук, С. Равеснік Купалаўскага тэатра : [да 75-годдзя А.Макаёнка] / С.Лаўшук // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 17 лістапада. – С. 6.

Лаўшук, С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пачатак 30-х гадоў) / С.Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 192 с.

Лаўшук, С.С. Сучасная беларуская драматургія / С.С.Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1977. – 168 с.

Лаўшук, С. У традыцыях народнага тэатра : [камедыя “Несцерка” В.Вольскага] / С.Лаўшук // Роднае слова. – 2008. - № 7. – С. 13-16.

Лаўшук, С. С. Яшчэ не вечар : да 60-годдзя Аляксея Дударава / Сцяпан Лаўшук // Роднае слова. - 2010. — № 6. — С. 16-19 ; № 7. — С. 39-40.

 

                                                                                                                                         Аб жыцці і творчасці :

Журавлёв, В. На путях истории и теории драматургии / В.Журавлёв // Нёман. – 2004. - № 7. – С. 166-170.

З мястэчка, багатага на таленты : [да 60-годдзя з дня нараджэння С.Лаўшука] // Роднае слова. – 2004. - № 7. – С. 106-108.

Кузьміч, М. Літаратура па правілах шоу-бізнесу : [размова з пісьменнікам С.Лаўшуком] / М.Кузьміч // Народная газета. – 2012. – 20 лістапада. – С. 8.

Лаўшук, С. С. Засталіся толькі каскі ад арыйскіх чарапкоў : сябар К. Крапівы С. Лаўшук аб знакамітай газеце-плакаце "Раздавім фашысцкую гадзіну!" / Сцяпан Лаўшук ; Аліна Касель // Рэспубліка. — 2019. — 2 ліпеня (№ 121). — С. 24.

Штэйнер, І. Сцяпан Лаўшук / І.Штэйнер // Речица. Литературно-духовное наследие региона : в 2 т. Т.1. Речицкая лирическая / И.Ф.Штейнер, С.И.Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 195-201.

Штэйнер, І. “У Васілевічах сонечных дзён болей, чым у Адэсе”. Сцяпан Лаўшук / І.Штэйнер // Дняпроўскія матывы / І.Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 248-250.