Нарадзіўся 28 ліпеня 1944, г. у Васілевічах Рэчыцкага раёна ў сям’і рабочых. Вучыўся ўВасілевіцкай сярэдняй школы № 2, пасля на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 1967 годдзе. Пасля працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970-1973 гадах займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працаваў з 2007 года навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, затым галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. З таго ж часу, з 1972 года, выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Аўтар кніг «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пачатак 30-х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986, 2002), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), «Гарызонты беларускай драматургіі» (2010), брашур «З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі» (1977), «Першы народны артыст БССР» (1982) і «Высокія арбіты грамадзянскасці» (1984). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кн. (1994-1995), «Тэатральная Беларусь» (2003, т.2), «Беларусы» (2012, т. 13 «Тэатральнае мастацтва»).
Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка У. Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П’есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А. Макаёнка (1986-1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), збору твораў Кандрата Крапівы ў 6 тамах (1997-2004).
За шматгадовую навуковую і грамадскую дзейнасць у 2004 годзе Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук стаў кавалерам адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод – ордэна Ф. Скарыны, узнагароджаны знакам “Выдатнік друку Беларусі”, многімі памятнымі медалямі.
Сёння займаецца выданнем 10-томнага збору твораў свайго вядомага земляка Івана Навуменкі.
С. Лаўшук у Васілевіцкай і Рэчыцкай цэнтральнай раённай бібліятэках
ПРАЦЫ С. ЛАЎШУКА:
Лавшук, С. С. Андрей Макаенок / С. С. Лавшук // История белорусской советской литературы. – Минск, 1977. – С. 747-764.
Лаўшук, С. С. В. Дунін-Марцінкевіч – заснавальнік новай беларускай драматургіі і тэатра / С. С. Лаўшук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Мінск, 5–6 лютага 2008 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 268-272.
Лаўшук, С. С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 410 с.
Лаўшук, С. Грамадзянская і мастацкая постаць Івана Навуменкі / Сцяпан Лаўшук // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры : міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці Івана Навуменкі (2–3 кастрычніка 2008 г.) : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2009. – С. 21-24.
Лаўшук, С. С. Грамадзянскі і мастацкі подзвіг Уладзіслава Галубка / С. С. Лаўшук // Беззапаветнае служэнне народу : да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канференцыі, Мінск, 15 мая 2012 г. / навук. рэд. А. І. Лакотка]. – Мінск, 2014. – С. 9-29.
Лаўшук, С. С. Жанрава-паэтычны пошук сучаснай драматургіі / Сцяпан Лаўшук // Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 31 мая 2004 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск, 2005. – С. 130-135.
Лаўшук, С. С. З думкай пра сучасніка: агляд сучаснай беларускай драматургіі : матэрыял у дапамогу лектару / С. С. Лаўшук. – Мінск : Праўленне таварыства "Веды" БССР, 1977. – 32 с.
Лаўшук, С. Змагарны дух і творчае натхненне / С. Лаўшук // Збор твораў : у 6 т. / Кандрат Крапіва. – Мінск. – 1997. – Т. 1 : Вершы. Байкі. Эпіграмы. Паэмы ; Біблія ; Хвядос-Чырвоны нос. – С. 5-16.
Лаўшук, С. З пакалення, што не стала на калені : [жыццё і творчасць І. Навуменкі] / С. Лаўшук // Полымя. – 1995 . – № 3. – С. 213-221.
Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва / склад. і аўтар тэксту С. C. Лаўшук. – Мінск : Беларусь, 1989. – 79 с.
Лаўшук, С. Кандрат Крапіва – геній беларускай драматургіі / С. Лаўшук // Шлях да брамы неўміручасці : матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, Мінск, 3 сакавіка 2011 г. / уклад. А. А. Манкевіч. – Мінск, 2012. – С. 76-93.
Лаўшук, С. С. Кандрат Крапiва i беларуская драматургiя / С. С. Лаўшук. – 2 выд. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 252 с.
Лаўшук, С. На драматургічных скрыжаваннях / С. Лаўшук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 160 с.
Лаўшук, С. С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 267 с.
Лаўшук, С. С. Прырода вызначае / С. С. Лаўшук // Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст : Рэспубліканская навуковая канферэнцыя да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І. Я. Навуменкі, Мінск, 16 лютага 2010 г. / рэдкал.: С. С. Лаўшук (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 281-285.
Лаўшук, С. С. Светлы талент з вёскі Чорнае : старонкі жыццяпісу [пісьменніка] Міхайлы Грамыкі / С. Лаўшук // Роднае слова. – 2005. – № 11. – С. 5-8.
Лаўшук, С. С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я -нач. 30-х гг.) / С. С. Лаўшук ; АН БССР. Ін-т літаратуры ім. Я. Купалы. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1984. – 192 с.
Лаўшук, С. С. Сучасная беларуская драматургія / С. С. Лаўшук ; АН БССР. Ін-т літаратуры ім. Я. Купалы. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1977. – 168 с.
Лаўшук, С. С. Тэатральныя клопаты Якуба Коласа / С. С. Лаўшук // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск, 25–26 верасня 2012 г. / рэдкал.: А. А. Манкевіч (уклад.) [і інш.]. – Мінск, 2012. – С. 35-40.
Янка Купала: энцыкл. даведнік / Беларус. Савец. Энцыкл. ; А. А. Лойка, … С. С. Лаўшук [і інш.] ; рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. – 727 с.
МАТЭРЫЯЛЫ АБ С. ЛАЎШУКУ:
Журавлев, В. На путях истории и теории драматургии : о литературоведе С. С. Лавшуке / В. Журавлев // Нёман. – 2004. – № 7. – С. 166-170.
Жураўлёў, В. П. З кагорты васілёўцаў : Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч / В. Жураўлёў // Путь в науку / под ред. С. В. Щербакова. – Гомель, 2011. – Вып. VI: Очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. – С. 53-58.
Лавшук Степан Степанович // Речица: дорога столетий в будущее / Речицкий районный исполнительный комитет, В. М. Лебедева [и др.] ; под общ. Ред. В. С. Панченко ; фото Е. В. Лугинина, О. С. Никон, М. О. Шеленок. – Речица : Редакция газеты "Дняпровец", 2013. – С. 385-386.
Парепко, А. Ф. Лавшук Степан Степанович / А. Ф. Парепко // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] – Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – Т. 4. – С. 390.
Саламевіч, І. У. Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд) [і інш.]. – Мінск.: БелЭн, 1999. – Т. 9. – С. 162-163.
Сцяпан Лаўшук // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі; навук. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск, 1994. – С. 328-329.
Чыгрын, І. П. Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч / І. П. Чыгрын // Памяць: Рэчыцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2-х кн. / рэдкал. : Э Н. Гнеўка [і інш.]; уклад. П. П. Рабянок. – Мінск, 1998. – Кн. 2. – С. 248-249.
Чыгрын, І. П. Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч / І. П. Чыгрын // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ,1986. – Т. 3: Карчма – Найгрыш. – С. 207.
Штэйнер, І. Ф. З мястэчка, багатага на таленты : С. Лаўшук – аўтарытэтны даследчык літаратуры / І. Штэйнер // Роднае слова. – 2004. – № 7. – С. – 106-108.
Штэйнер, І. Ф., Барташэвіч, М. П. Лаўшук Сцяпан Сцяпанавiч // Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiягр. слоўнiк. У 6 т. Т. 4 / Iн-т лiт. iмя Я. Купалы АН РБ, Беларус. Энцыкл.; пад рэд. А. В. Мальдзiса; рэдкал.: I. Э. Багдановiч [i iнш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. – С. 21-22.
Штэйнер, І. Сцяпан Лаўшук / І. Штэйнер // Речица. Литературно-духовное наследие региона : в 2 т. / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. –Т. 1. Речицкая лирическая. – С. 195-201.
Штэйнер, І. "У Васілевічах сонечных дзён болей, чым у Адэсе". Сцяпан Лаўшук / І. Штэйнер // Дняпроўскія матывы / І. Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 248-250.
Яскевіч, А. З клопатам пра айчынную драматургію : [аб творчасці беларускага літаратуразнаўцы С. С. Лаўшука] / А. Яскевіч // Полымя. – 2004. – № 7. – С. 185-188.
Яскевіч, А. А. Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук : [да 60-годдзя з дня нараджэння] / А. А. Яскевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2004. – №2. – С. 123-124.