Нарадзіўся 03.05.1927 г. у в. Азершчына. Беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны работнік культуры рэспублікі (1975). Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча (1949). У 1949—1957 гг. выкладчык музыкі ў Рэчыцкім педагагічным і Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчах.
З 1957 г. – кіраўнік Рэчыцкага народнага аркестра народных інструментаў, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага майстэрства. За час працы з аркестрам падрыхтаваў 10 праграм, стварыў шэраг апрацовак народных мелодый, твораў айчынных і замежных аўтараў. Аўтар інструментовак народнай оперы «Ведрыца», аперэт «Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава і «Трэмбіта» Ю. Мілюціна.