Нарадзіўся 17.04.1918 г. у г. Рэчыца. Беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар рэспублікі (1969). Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1941). 3 1946 г. працуе ў праектных інстытутах Мінска (з 1969 г. галоўны архітэктар інстытута Белкамунпраект, у 1974 — 1978 гг. — інстытута Белжылпраект). Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Найбольш значныя работы ў Мінску: жылыя дамы па вуліцы Я. Коласа (1951), Чырвонай (1953) і Камуністычнай (1954; абодва ў сааўтарстве), Ленінскім праспекце (1956), адміністрацыйныя карпусы Дзяржкамсельгастэхнікі БССР і Мінпрамбуда, Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР (усе 1970), адміністрацыйны будынак па вуліцы Савецкай (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), інстытут Белжылпраект (1981), планіроўка жылых кварталаў на Ленінскім праспекце, па вуліцах Чырвонай, Я. Коласа (1950-ыя гады); праект рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, гандлёвых збудаванняў і іншых грамадскіх будынкаў (усе 1957-1969); планіроўка цэнтральнай плошчы (1960) у Барысаве і інш.
