main image

Лопато Георгий Павлович

  Нарадзіўся 23.08.1924 г. у в. Азершчына. Наватар вытворчасці. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970). Кандыдат тэхнічных навук (1969). Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1952). Удзельнік Вялікай Айчын най вайны. 3 1959 на Мінскім заводзе элек тронных вылічальных машын імя Арджанікідзе — галоўны інжынер, начальнік СКБ, у 1966—1969 гг. начальнік праектнага бюро. 3 1969 г. дырэктар Мінскага філіяла навукова доследнага цэнтра электроннай вылічальнай тэхнікі. Дзяржаўная прэмія СССР прысуджана за ўдзел у стварэнні сям’і універсальных электронных вылічальных ма­шын другога пакалення тыпу «Мінск» і асваенне іх серыйнай вытворчасці. Узнагароджаны некалькімі ордэнамі, сярод якіх — Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны».

     Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1995), чл.-кар. Рас. АН (1979). Доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980).