main image

Навуменка Iван Якаўлевіч

Іван Якаўлевіч Навуменка - народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі - з'яўляецца аўтарам апавяданняў, аповесцей, раманаў, шматлікіх навуковых прац па праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. Многія яго творы перакладзены на рускую, літоўскую, латышскую і іншыя мовы, а асобныя вядомы чытачам краін далёкага замежжа.
     Нарадзіўся ў г. п. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў Васілевіцкай сярэдняй школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у падпольнай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў (уваходзіў у разведвальна-дыверсійную групу, быў партызанам брыгады імя Панамарэнкі), ваяваў на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі, Сілезіі. Пасля дэмабілізацыі Навуменка працаваў карэспандэнтам газеты "Бальшавік Палесся". У 1950 г. ён скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, потым працягваў вучобу ў аспірантуры і працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", у часопісе "Маладосць", загадваў кафедрай беларускай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973-1982 гг. Навуменка ўзначальваў Інстытут літатаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР. У 1982-м яго абралі віцэ-прэзідэнтам АН БССР (на гэтай пасадзе ён быў да 1991 г.). Уражвае і вялікая грамадская дзейнасць пісьменніка, вяршыня якой - выкананне абавязкаў Старшыні Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання (1985-1990). Пад яго старшынствам былі прыняты многія законапраекты, якія спрыялі развіццю нацыянальнай культуры і мовы.
     Пачаткам літаратурнай творчасці Навуменка лічыў 1955 г., калі ў часопісе "Маладосць" былі апублікаваны яго апавяданні "Сідар і Гараська" і "Эх, махорачка". З 1957 г. кніга за кнігай выдаваліся зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей пісьменніка - "Семнаццатай вясной", "Хлопцы-равеснікі", "Бульба", "Таполі юнацтва", "Замяць жаўталісця", "Пераломны ўзрост", "Водгулле далёкіх вёснаў" і інш. Многія з гэтых твораў з'яўляюцца значным укладам у скарбніцу беларускай навелістыкі. У іх праглядаецца лёс пакалення аднагодкаў аўтара, вобраз-тып семнаццацігадовага юнака, які сустракаецца з жорсткімі жыццёвымі выпрабаваннямі і, нягледзячы на супярэчнасці лёсу, захоўвае рамантычны, часам летуценна-наіўны погляд на рэчаіснасць. Маладыя героі прозы Навуменкі праходзяць ваеннымі дарогамі, сядаюць на студэнцкую лаву, перажываюць радасці і расчараванні кахання. Апавяданні і аповесці з'явіліся для Навуменкі пачатковым этапам стварэння трылогіі аб Вялікай Айчыннай вайне, якую склалі вядомыя раманы "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". У раманах, напісаных у 1970-1980 гг., - "Смутак белых начэй", "Летуценнік", "Асеннія мелодыі" - паўстае вобраз беларускага інтэлігента старэйшай генерацыі, асобы надзвычай чуйнай да дысгармоніі і дыскамфортнасці быцця, схільнага да балючай рэфлексіі. У гэтых творах даволі выразнае прадчуванне таго пералому ў поглядах і этычнай арыентацыі, што адбудзецца потым у інтэлігенцкім асяроддзі ў 90-я гады. Сучаснае жыццё ў яго канфліктнасці, супярэчлівасці асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы - трылогіі "Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва".
     Асобнай старонкай дзейнасці Івана Якаўлевіча Навуменкі з'яўляецца яго даследчыцкая, літаратурна-крытычная і навуковая праца. Ён глыбока і грунтоўна спасціг мастацкі свет Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, В.Дуніна-Марцінкевіча, раскрыў прыроду купалаўскага і коласаўскага рамантызму, паказаў яго сувязь з жыццёвым, сацыяльным разладам, барацьбой дабра і зла ў свеце. Пад кіраўніцтвам Навуменкі былі падрыхтаваны акадэмічныя выданні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" на рускай мове, якія маюць вялікае навуковае і асветніцкае значэнне. Ён аўтар раздзелаў "Янка Купала", "Максім Багдановіч", "Змітрок Бядуля" ў новай акадэмічнай "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" ў 4 тамах.
     Іван Навуменка – яркі самабытны талент, чалавек з багатай біяграфіяй. Звыш 40 гадоў аддаў пісьменнік роднай літаратуры, узбагаціў яе новымі вобразамі людзей, мужныя і гераічныя характары, якіх знайшлі праўдзівае і яркае ўвасабленне ў глыбока самабытнай яго творчасці. Пісьменнік умеў апавядаць пра лёс, пачуцці звычайнага чалавека, пра яго маральна-этычны стан так, каб дапамагчы чытачу заняць правільную пазіцыю ў жыцці.
     "Я лічу, што творчасць пачынаецца з музыкі. Яна гучыць у свядомасці, як намёк на гармонію ці драму... Літаратура не павінна забываць свой лірычны бераг. Бо лірыка разліта ва ўсім міразданні",- гаварыў І.Навуменка. Такім "лірычным берагам" для яго стала родная Беларусь, родныя Васілевічы, іх непаўторны рэгіянальны каларыт.

 

     Творы І.Навуменкі:

  1. Навуменка, І.Я. Збор твораў : У 6 т. / І.Я Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1981-1984.
  2. Навуменка, І.Я. А немцы ў Парыжы... : апавяданне / І.Я.Навуменка // Полымя. - 2001. - № 9. - С.91.
  3. Навуменка, І.Я. Асеннія мелодыі : раман / І.Я. Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1987. - 318 с.
  4. Науменко, И.Я. В бору на рассвете : повести / И.Я.Науменко. - Мн. : Маст. літ., 1988. - 304 с.
  5. Навуменка, І.Я. Вецер у соснах : раман / І.Я.Навуменка. - Мн. : Юнацтва, 1993. - 317 с.
  6. Навуменка, І.Я. Водгулле далёкіх вёснаў : апавяданні. Аповесці / І.Я.Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1989. - 454 с.
  7. Навуменка, І.Я. Гасцініца над Прыпяццю : аповесці і апавяданні / І.Я.Навуменка - Мн. : Маст. літ., 1994. - 253 с.
  8. Навуменка, І.Я. Год карася : апавяданні / І.Я. Навуменка. - Мн. : Юнацтва, 1988. - 207 с.
  9. Навуменка, І.Я. Дзяцінства : аповесць / І.Я.Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1992. - 288 с.
  10. Науменко, И.Я. Десятый класс : повесть / И.Я. Науменко // Неман. - 2000. - № 2. - С. 107.
  11. Навуменка, І.Я. Жоржык : Апавяданне / І.Я.Навуменка // Вясёлка. - 1996. - № 12. - С. 4-5.
  12. Навуменка, І.Я. Летуценнік. Смутак белых начэй : раманы / І.Я.Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1985. – 383 с.
  13. Навуменка, І.Я. Падарожжа ў юнацтва : выбранае / І.Я.Навуменка. - Мн. : Маст. літ., 1972. – 434 с.
  14. Навуменка, І.Я. Пачатак : апавяданне / І.Я.Навуменка // Полымя. - 1999. - № 7. - С. 123.
  15. Навуменка, І.Я. Сасна пры дарозе : раман / І.Я.Навуменка. - Мн. : Беларусь, 2001. - 459 с.
  16. Науменко, И.Я. Хлопцы с одной улицы : рассказ / И.Я.Науменко // Неман. - 2002. - № 9. - С. 7.

 

Літаратуразнаўчыя творы:

  1. Навуменка, І.Я. Пісьменнікі – дэмакраты. - Мн.: Народная асвета, 1967.- 116 с.
  2. Науменко, И.Я. Из глубин народной жизни. - Мн.: Наука и техника, 1981.- 64 с.
  3.  Науменко, И.Я. Янка Купала. Якуб Колос : Творческие портреты. - М.: Советский писатель, 1982. - 286 с.
  4. Навуменка, І.Я. Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч / І.Я.Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 216 с.
  5. Навуменка, І.Я. Якуб Колас : Нарыс жыцця і творчасці.- Мн.: Народная асвета, 2003.- 203 с.
  6. Навуменка, І.Я. Змітрок Бядуля/І.Я.Навуменка. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 226 с.
  7. Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці / І.Я.Навуменка. - Мн.: Народная асвета, 2003. – 203 с.
     

 

А б   ж ы ц ц і   і   т в о р ч а с ц і   п і с ь м е н н і к а:

  1. Навуменка Іван Якаўлевіч // Бел. энцыкл.: Т. 11. - Мн., 2000. - С. 111-112.
  2. Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн.: Т. 4. - Мн., 1994. - С. 368-377.
  3. Іван Навуменка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Давед. - Мн., 1994. - С. 398-400.
  4. Піскун, Л.А. Іван Навуменка / Людміла Піскун. - Мазыр: РВФ "Белы вецер", 1997. - 183 с. - (Народныя пісьменнікі Беларусі).
  5. Васючэнка, П.В. Іван Навуменка / Васючэнка П.В. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 3. - Мн., 2001. - С. 689-713.
  6. Марціновіч, А. Салдат вялікай вайны... Генерал вялікай літаратуры... / Алесь Марціновіч // Бел. думка. - 2000. - № 2. - С. 168-175.
  7. Марціновіч, А. З вышыні пражытага: Штрыхі да творчага партр. І.Навуменкі / Алесь Марціновіч // Род. слова. - 2000. - № 2. - С. 4-8.
  8. Васючэнка, П.В. Іван Якаўлевіч Навуменка / П.В.Васючэнка // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 2000. - № 1. -  С. 151-152.
  9. Гардзей, В. Далёка бачны таполі юнацтва / Віктар Гардзей // Маладосць. - 2000.- № 2. - С. 246-251.
  10. Лаўшук С. З пакалення, што не стала на калені / Сцяпан Лаўшук // Полымя.  - 1995. -  № 3.
     
  11. Ляшук, В. "Вайна каля Цітавай копанкі" Івана Навуменкі / В.Ляшук // Роднае слова. - 2008. - № 9. - С. 33 – 37.
  12. Іван Навуменка // Речица. Литературно-духовное наследие региона: В 2 т. Т.1. Речицкая лирическая / И.Ф. Штейнер, С.И. Ханеня. - Гомель: Сож, 2007. - С. 20-34.
  13. Мішчанчук, М. Салдаты самай вялікай вайны М.Мішчанчук // Роднае слова. - 2007. - № 2. - С. 52-59.
  14. Карпава, Л. Колеравая карціна мастацкага свету ў ранняй прозе І.Навуменкі / Л.Карпава // Роднае слова. - 2007. - № 2. - С. 12-16.
    Васючэнка, П. Салдаты вярнуліся: Ваенная проза І.Наву менкі / П.Васючэнка // Роднае слова. – 2005. - № 1. - С. 6-10.
  15. Мяснікоў, А. Майстар роднага слова /А.Мяснікоў // Звязда. - 2005. - 16 лютага. - С. 3.
  16. Паўлавіцкая, С. Доўгімі вёрстамі вайны С.Паўлавіцкая // Літаратура і мастацтва. - 2005. - 18 лютага. - С. 7.
  17. Гардзей, В.Далёка бачны таполі юнацтва / В.Гардзей // Маладосць. - 2000. - № 2. - С. 246-248.
  18. Даніленка, М. Ветразі далёкіх гадоў / М.Даніленка // Гомельская праўда. - 2000. - 15 лютага. - С.4.
  19. Марціновіч, А. З памяццю аб вялікай вайне / А.Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2000. - 11 лютага. - С. 4.
  20. Мікуліч, М. ...Усякаму пакаленню трэба баявая справа.../ М.Мікуліч // Беларуская думка. - 1997. - № 4. - С. 77-87.
  21. Лаўшук, С. З пакалення, што не стала на калені / С. Лаўшук // Полымя. - 1995. - № 3. - С. 213.
  22. Сіненка, Г.Д. Іван Навуменка : Нарыс творчасці / Г.Д. Сіненка // Мн.: Маст. літ., 1981. - 207 с.
  23. Творчасць Івана Навуменкі [крыжаванка] : да 95-годдзя з дня нараджэння / склала Л. М. Балуева // Беларуская мова і літаратура. — 2020. — № 3. — С. 61.
  24. Час падрахункаў // Бугаёў Д. Талент і праца. – Мн.: Маст. літ., 1979. - С. 250-266.
  25. Куторгина, Т. Важно быть участником событий! / Татьяна Куторгина // Дняпровец. — 2019. — 1 жніўня (№ 88). — С. 10. — В статье рассказывается об участии Ивана Яковлевича Науменко, народного писателя Беларуси, уроженца г. Василевичи Речицкого района, в деятельности Василевичского комсомольско-молодежного подполья в годы Великой Отечественной войны.
  26. Шур, В. В. Палессе ў лёсе і творчасці Івана Навуменкі : матэрыял да ўрокаў у XI класе / В. В. Шур // Беларуская мова і літаратура. — 2019. — № 10. — С. 3—8. — Бібліяграфія: 11 назв.
  27. Кавальчук, Т. Вялікая Айчынная вайна ў кнігах Івана Навуменкі : літаратурая гадзіна да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка / Т. Кавальчук // Бібліятэка прапануе. — 2020. — № 2. — С. 6—10.
  28. Белая, А. Васілевіцкі чалавек / Алена Белая // Дняпровец. — 2020. — 22 лютага (№ 21). — С. 6. — У Васілевіцкай гарадской бібліятэцы імя І. Я. Навуменкі прайшла літаратурная вечарына "Васілевіцкі чалавек", прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Якаўлевічу Навуменку з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння.
  29. Круталевіч, Т. Прыслухоўваемся да пісьменніка / Тамара Круталевіч // Краязнаўчая газета. — 2020. — № 10. — С. 3. — Артыкул пра народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменку, ураджэнца Рэчыцкага раёна.
  30. Самарцава, Т. М. Вобраз Апалінарыя Фекціставіча ў апавяданні Івана Навуменкі "Настаўнік чарчэння" (урок у 7 класе) / Т. М. Смарцава // Беларуская мова і літаратура. — 2021. — № 10. — С. 3—7.
  31. Несцяровіч, С. У. Апавяданне І. Навуменкі "Настаўнік чарчэння" / С. У. Несцяровіч // Беларуская мова і літаратура. — 2021. — № 12. — С. 6—7. — Тэставае заданне для вучняў 7 класса.