main image

“Падарожжа ў краіну казак”

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча з удзельнікамі праекта “Школа радаснага чытання”. На гэты раз вучні адправілісь па розным інтэлектуальным прыпынкам квэст-гульні “Падарожжа ў краіну казак”. У пачатку вандроўкі дзеці даведаліся, што ўсе беларускія казкі дзеляцца на тры віды – пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. У ходзе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты беларускую казку”, дзе па ўрыўках і малюнках пазнавалі казкі, адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі па картках, з інтарэсам паглядзелі мультфільм “Піліпка”, самастойна расказвалі казкі на беларускай мове і з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “Журавель” і “Рухаючая сіла”.