main image

Пономаренко Леонид Фёдорович

Нарадзіўся 26.01.1937 г. у в. Вятхінь. Бела­рускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. I. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1962 г. Працуе ў галіне керамікі (тэракота, фарфор, шамот, маёліка). Работам Панамарэнкі характэрны творчае засваенне традыцыйных форм народнага ганчарнага посуду, спалучэнне традыцый­ных і сучасных спосабаў апрацоўкі матэрыялаў, стрыманая колерная гама з падкрэсленымі прыроднымі ўласцівасцямі матэрыялу.

       Сярод твораў: сервізы «Авальны» (1957), «Восень» (1962), «Вяночак» (1970), кампазіцыі «Мара» (1972), «Салют» (1975), кашпо «Полымя» (1972), дэкаратыўныя вазы «Змрок» і «Ноч» (1964 —1984), «Мядовая» (1978), «Беларускі сувенір» (1979), дэкаратыўныя пласты «Санет», «Кветкі», «Бусел» (усе 1980), «Васількі», «Восень», «Блакітны матыў», «Светлячок» (усе 1982), «Зязюля», «Урадлівасць», «Кветка шчасця», «Вясна», «Лета» (усе 1984), «Кветкі», «Блакітны», «Дзяды» (1985) і інш.