main image

Прыгарніся да роднага слова

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара” прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы  «Прыгарніся да роднага слова», на якім удзельнікі ўспомнілі забаўлянкі, песні, загадкі, лічылкі. Прымалі ўдзел у конкурсах: “Хуткамоўкі”, “Загадкі з скрыначкі”, “Прыказкі і прымаўкі”. Узнагародай стала папаўненне ведаў аб роднай мове, абагачэнне моўнага запасу маленькіх чытачоў. Увазе гасцей бібліятэкі прапанавана кніжная выстава “Салодкі водар роднага слова”. Тут, побач з творамі класікаў беларускай літаратуры размешчаны творы сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама творы вуснай народнай творчасці.