Нарадзіўся 30 чэрвеня 1948 г. у г. Рэчыца. Закончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча. Першым яго настаўнікам быў таленавіты мастак Л. Абрамовіч. Жыве ў Рэчыцы.
Малюе пейзажы, эцюды на мясцовыя сюжэты. Спрабуе свае сілы ў напісанні карцін на тэмы фантастыкі, біблейскія тэмы. У весь час шукае новыя формы мастацкай выразнасці, новыя адценні мастацкай палітры.
Сярод работ: «Луг», «Бераг Дняпра», «Ведрыч».
Бібліяграфія:
Куцько С. У яго мастацтве свая гама //Гомел. праўда. - 1994. - 21 чэрв.