main image

Спадчына твая і мая

У філіяле “Гарадская бібліятэка імя Н.К. Крупскай” прайшла гадзіна роднай мовы “Спадчына твая і мая”. Дзеці, удзельнікі гульні, адгадвалі па прыкметах і называлі прадметы, з’явы, жывых істот на беларускай мове. Далей гульня працягнулася цікавымі конкурсамі – “Перакладчык”, “Назвы месяцаў”, “Беларускія прыказкі”. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю - дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы