Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі й Ціхана Сысоў.
Падчас вучобы ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 годзе ён паступіў ў ГДУ імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасля двухгадовай службы ў арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце «Перамога Кастрычніка». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мінск, дзе працаваў на Беларускім тэлебачанні.
У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукаваная ў часопісе «Маладосьць» і часопіс «Полымя» № 11 за 1987 год зьмясьціў вершы: «Колькі», «Маналог Алеся Гаруна», «Мара пра сыны». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменьнікаў «Тутэйшыя». Пры жыцьці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў: Агмень (1988), Пан лес (1989), Сыс (2002).
Пэрыяд найбольш плённай творчасьці прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка «Агмень» быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй сьмерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень.
Памёр 4 мая 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям’і ў паэта не было.
У 2007 годзе, ужо пасьля сьмерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленьне пра паэта.
ТВОРЧАСЦЬ А.Ц. СЫСА:
Сыс, А. Alaiza: [выбранае] / Анатоль Сыс. – Менск [Мінск] : Вільня [Вільнюс] : Gudas, 2009. – 211 с.
Сыс, А. А мне ня трэба шлях, дзе скрозь падковы... / Анатоль Сыс // Дзеяслоў. – 2006. – № 2. – С.184.
Сыс, А. Агмень: Вершы, паэмы / маст. У. Лукашык. – Мінск, 1988. – 48 с. – (Бібліятэка часопіса "Маладосць" ; 3(3)).
Сыс, А. Аднакрылы воран : вершы / А. Сыс // Дзеяслоў. – 2005. – № 5(18). – С. 227-231.
Сыс, А. Ц. Берагі майго юнацтва : вершы, пародыі / А. Сыс ; уклад., прадм.: А. Бяляцкі ; рэд., паслясл.: Э. Акулін. – Мінск : Галіяфы, 2016. – 249 с.
Сыс, А. Вельмі сумую па Беларусі : [Лісты А. Сыса да Віктара Шніпа] / Анатоль Сыс // Дзеяслоў. – 2006. – № 2. – С. 174-183.
Сыс, А. Вясковы кав а л ь ; В ы с а к о с н ыгод ; Маці (О, якія вочы..) ;“ А м н е б і л е т д аХірасімы…” ; “Не разбяру, дзе душ рыданьне…” ; “Верлібр першай сустрэчы з морам”; “Сапраўднаму паэту хопіць зорак…” / А. Сыс // Дзеяслоў. – 2011. – №5(54).
Сыс, А. Гэты свет – для размену манет : верш / А. Сыс // Полымя. – 2016. – № 2. – С. 1.
Сыс, А. Званы : вершы / А. Сыс ; уклад. В. Шніп. – Мінск : Звязда, 2021. – 128 с.
Сыс, А. Лен : выбраныя творы : паэзія, артыкулы, інтэрв'ю / Анатоль Сыс. – Минск : Кнігазбор, 2006. – 435 с.
Сыс, А. Наступніку Уладзіміра Караткевіча // “Тутэйшыя” : творчасць сяброў таварыства. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 30.
Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць ...: вершы і паэмы / укладанне В. Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 301 с. – (Беларуская
паэзія XX стагоддзя).
Сыс, А. Пан лес: вершы / А. Сыс. – Мінск : Мастацкая
літаратура, 1989. – 111 с. – (Першая кніга паэта).
Сыс, А. Петь – значит, жить! : [стихи / вступительное слово и] перевод с белорусского Геннадия Авласенко // Нёман. – 2012. – № 10. – С. 113-120.
Сыс, А. Сыс : Вершы / А. Сыс. – Мінск : Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства "Мастацкая літаратура", 2002. – 158 с.
Сыс, А. “Самыя дарагія лісты для мяне вельмі рэдка прыходзяць ад вас…” : выбраныя лісты з перапіскі А. Сыса з сябрамі // Дзеяслоў. – 2009. – № 5. – С. 271-289.
Сыс, А. Шрифтом Брайля... / А. Сыс ; перевод с белорусского Андрея Тявловского // Нёман. – 2016. – № 12. – С. 72-74.
МАТЭРЫЯЛЫ ПРА А.Ц. СЫСА:
Абрамовіч, П. Мой чытацкі лёс / П. Абрамовіч // Дзеяслоў. – 2019. – № 1. – С. 236-242.
Анатоль Сыс // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік ; склад. А. К. Гардзіцкі, нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура,
1994. – С. 523.
Анатоль Сыс : пра паэта і яго творы // Універсітэт
літаратурны. – Гомель, 2005. – С. 145-156.
Анатоль Сыс // Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И.Ф. Штейнер, С.И. Ханеня. – Гомель: Сож, 2007. – С. 87-97.
Анатоль Ціханавіч Сыс : біяграфічная даведка // Я хацеў вам сказаць… : вершы, паэмы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – С. 292.
Анцімонік, Н. Паўнеба на жыццё / Н. Анцімонік // Маладосць. – 2014. – № 9. – С. 76-77.
Аркуш, А. Сысова святасьць і паганства / А. Аркуш // ARCHE. – 2005. – № 4. – С. 205-210.
Бяляцкі, А. Сардэчная мова нябёсаў / А. Бяляцкі // Дзеяслоў. – 2011. – № 5. – С. 282-285.
Галубовіч, Л. М. Сыс і кулуары : літ.-крытыч. эсэ /
Л.М. Галубовіч. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 173 с.
Гарадніцкі, Я. Голас паэта : да 50-годдзя з дня нараджэння Анатоля Сыса / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. – 2009. – № 9. – С. 18-20.
Глобус, А. Імёны: літаратурныя партрэты / А. Глобус. – Мінск : Логвінаў, 2013. – 118 с. – (Бібліятэка "Беларускі калегіюм")
Кавалёў, С. В. Прарок – блазан – легенда: аўтарская траекторыя Анатоля Сыса / С. Кавалёў // Дзеяслоў. – 2019. – № 4. – С. 170-182.
Кустава, В. Апакаліпсіс Анатоля Сыса, альбо “Імпульс найвышэйшай прастаты” / В. Кустава // Маладосць. – 2003. – № 6. – С. 144-149.
Кустава, В. У абліччы адчаю. Штрыхі да партрэта Анатоля Сыса / В. Кустава // Дзеяслоў. – 2008. – № 5. – С. 299-310.
Мельнікаў, А. М. Анатоль Сыс : псальмяр эпохі перагною / А.М. Мельнікаў. – Мінск : Харвест, 2017. – 63 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
Паплаўная, Л. В. Вобразнасць мастацкага слова Анатоля Сыса / Л. В. Паплаўная // Известия Гомельского государственного университета имени
Ф. Скорины. – 2012. – № 1. – С. 161-166.
Сыс Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. – Мінск : “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1995. – Т. 5. – С. 466-467.
Сыс Анатоль Ціханавіч // Літаратурная Гомельшчына / В. С. Генаш, В. І.
Смыкоўская. – Гомель, 1991. – С. 79-80.
Сямёнава, А. "І выпіта святло да дна..." : эцюд памяці Анатоля Сыса / А. Сямёнава // Дзеяслоў. – 2015. – № 2. – С. 224-227.
Цыбакова, С. "І тады я ўзняў сляпыя вочы..." : сюжэт пра блуднага сына ў творчасці Анатоля Сыса / С. Цыбакова // Дзеяслоў. – 2017. – № 3. – С. 294-300.
Чаропка, В. Его Величество Поэт / В. Чаропка // Нёман. – 2019. – № 2. – С. 154-168.
Чаропка, В. Яго вялікасць паэт / В. Чаропка // Маладосць. – 2016. – № 8. – С. 122-136.
Чумакова, А. Культ агню і яго сімволіка ў паэзіі А. Сыса / А. Чумакова // VII навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу. – Гомель : ГДУ, 2005. – С. 330-332.
Штэйнер, I. Ф. «Свае руны мне не вышыць...»: спадчына Анатоля Сыса / Iван Фёдаравіч Штэйнер; [рэд. і рэцэнзент М. Тычына; адказны за вып. Г. Вінярскі; камп. набор І. Штэйнера]. – Мінск: Кнiгазбор, 2008. – 39 с.
Штэйнер, I. Ф. «Свае руны мне не вышыць...»: спадчына Анатоля Сыса // Ex promtu – ex proposito / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: Сож, 2008. – С. 257-280.
Штэйнер, І. Маналог Анатоля Сыса / І. Штэйнер // Дзеяслоў. – 2006. – № 2. – С. 199-216.
Штэйнер, І. Споведзь перад Богам і людзьмі: беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў: манаграфія / І. Штэйнер. – Гомель : Сож, 2007. – 172 с.
Штэйнер, І. “У паганскія гукі складаюцца ў песні астральныя…” // Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / І. Штэйнер. – Гомель : Сож, 2009. – С. 280-288.
Штэйнер, І. Ф. "Я чую з неба сум ваш на зямлі": Анатоль Сыс // Alma mater universitatis : навук.-папул. выданне / І.Ф. Штэйнер. – Гомель : УА "ГДУ імя Ф. Скарыны", 2010. – С. 146-152.
Штэйнер, І. Ф. FECI QUOD POTUI... : спадчына Анатоля Сыса і паэзія XX стагоддзя / Іван Штэйнер ; [прадмова Л. Галубовіча] ; Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны". – Гомель : ГДУ, 2019. – 65 с.
Штэйнер, І. Ф. FECI QUOD POTUI... // Bis repetita placent / Іван Фёдаравіч Штэйнер; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2013. – С. 189-219.
Ягамосьць : вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу ; уклад. С. Сыс. – Мінск : Медысонт, 2009. – 78 с. – (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў")
Спявак роднага краю: да 60-годдзя з дня нараджэння А. Ц. Сыса : біябібліяграфічны паказальнік / Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка, склад. В. В. Успаскіх. – Рэчыца, 2019. – 54 с.