Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык нарадзіўся 1 лістапада 1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.
Будучаму паэту з астатнімі сямейнікамі давялося перажыць скрутны ваенны час у вёсцы Нахаў Калінкавіцкага раёна (тады Васілевіцкага). У канцы вайны прыходзіць скупое казёнае паведамленне пра бацьку: “прапаў без вестак…” Ні месца прапажы, ні даты: ці то ў 1941-м, ці то ў 1944-м…
У Соф’і Данілаўны на руках трое: Іна (1935 г.), Валодзя (1937 г.), Рыта (1941 г.). Іна і Валодзя, як і бацька, ідуць у настаўнікі, Рыта – на бібліятэкара.
У 1955 годзе Валодзя закончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, пасля якога год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам спеваў і малявання ў Міхалкаўскай сярэдняй школе Мазырскага раёна. Служыў у арміі ў Казахстане, Арменіі, Абхазіі (1956–1959). Потым ён паступіў у БДУ, які скончыў у 1964 г. Па размеркаванню ён трапіў у в. Ведрыч Рэчыцкага раёна.
Пачаліся працоўныя будні. Ён жыў клопатамі беларускай школы, але знаходзіў час для натхнення. Вершы пачаў пісаць яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы, тады і першы верш надрукаваў у рэчыцкай раённай газеце «Зара камуны».
Усю сваю творчасць паэт прысвяціў роднай зямлі, Палессю, Прыпяці. Уладзімір Верамейчык – аўтар зборнікаў вершаў і паэм “Прыпяць” (1973), “Яснасць” (1978), “Люблю!” (1981), “Клянуся Прыпяццю” (1988), “Ліхаўня” (1997), кніг публіцыстыкі “Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы” (1984), “Жыву школаю” (1991), зборніка сатырычных вершаў і баек “Магарыч” (1994), шматлікіх гумарэсак, сатырычных апавяданняў, фельетонаў (зборнік “Карчы Гіменея”), нарысаў, крытычных артыкулаў і інш.
Напрыканцы жыцця У. Верамейчыку довялося шмат пакутаваць. У 1991 годзе пад Новы год, ва ўзросце 25 гадоў трагічна гіне Юра – адзіны сын Уладзіміра Міхайлавіча. У 1993 годзе памірае мама паэта – Соф’я Данілаўна Збароўская. Самога паэта ўсё страшней заціскае цукровы дыябет. Яму робяць некалькі аперацый.
Нарэшце 26 снежня 1999 года ён пакінуў гэтую зямлю.
ТВОРЫ У. ВЕРАМЕЙЧЫКА:
- Верамейчык, У. Вершы / У. Верамейчык // Анталогія беларускай паэзіі : Т. 3. Вершы і паэмы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – С. 251-253.
- Верамейчык, У. Вершы / У. Верамейчык // Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна / Склад. І.Ф. Штэйнер, В. Новак. – Мінск: ЛМФ “Нёман”, 2002. – С. 337-346.
- Верамейчык, У. Гарызонты сельскіх педагогаў: запіскі дырэктара школы / У. Верамейчык. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 110, [2] с.
- Верамейчык, У. Жыву школаю: Нарысы, інтэрв'ю, публіцыстыка / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 206 с.
- Верамейчык, У. Карчы Гіменея: Гумарэскі / У. Верамейчык ; Маст. А. І. Гармаза. – Мінск : Выд. ЦК КПБ, 1991. – 47с.
- Верамейчык, У.Клянуся Прыпяццю : паэзія / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 191 с., 1л. парт.
- Верамейчык, У.Ліхаўня: Вершы і паэма / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 79 с.
- Верамейчык, У. Люблю! : лірыка : [зборнік] / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 77, [1] с.
- Верамейчык, У. Магарыч : сатырычныя вершы і байкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 94 с. : іл.
- Верамейчык, У. Местачковы секс : апавяданні і гумарэскі / У. Верамейчык ; маст. афармленне А. Гармазы. – Мінск : Бел. Дом печати, 1994. – 31 с. : іл . Верамейчык, У. Прыпяць: вершы / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 46, [1] с. – (Першая кніга паэта).
- Верамейчык, У. Хапіла б часу... / У. Верамейчык // Магістраль 92: Аўтабіяграфіі, вершы, апавяданні, гумарэскі пісьменнікаў Гомельшчыны. – Гомель, 1992. – С. 20-21.
- Верамейчык, У. Яснасць: вершы / У. Верамейчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 77, [1] с.
Матэрыялы пра У. Верамейчыка:
- Абраннік Палесся: Уладзімір Верамейчык: Біябібліягр. паказальнік / Рэчыцкая цэнтральная раённая б-ка / Склад. М.А. Аляксандрава, рэд. А.І. Патаповіч. – Рэчыца, 2017. – 19 с.
- Бароўская, І. А. Песня пра Мазыр : [песенная лірыка У. Верамейчыка] / І.А.Бароўская // Пад зоркаю кахання і любові / І. Бароўская. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – С. 64-72.
- Бароўская, І. Песня пра Мазыр : [песенная лірыка У. Верамейчыка / І.А.Бароўская // Мазыр. 850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны / І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская, А.В. Кошман і інш. Пад анульнай рэдакцыяй прафесара І. Ф. Штэйнера. – Гомель : КВПУП “Сож”, 2005. – С.82-90.
- Ваньковіч, А. І сам ускаласіўся верш : Палесскія матывы ў творчасці У. Верамейчыка / А. І. Ваньковіч // Полымя. – 2004. – № 1. – С. 199-203.
- Ваньковіч, А. “Клянуся Прыпяццю”. Мазыр і Прыпяць у жыцці і паэзіі У. Верамейчыка /А. Ваньковіч // Мазыр. 850 год : У 3 т. Т.”. Мазыр літаратурны / І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўскі, А. В. Кошман і інш. Пад агульнай рэдакцыяй прафесара І. Ф. Штэйнера. – Гомель : КВПУП “Сож”, 2005. - С. 67-81.
- Ваньковіч, А. "Мой край – надпрыпяцкія выспы" : [тэма Палеся ў творчасці У. Верамейчыка] / А. Ваньковіч // Роднае слова. – 2003. – № 7. – С. 27-29.
- Ваньковіч, А.В. Пачынаюцца рэкі з малых ручаёў…: творчая індывідуальнасць Уладзіміра Верамейчыка / А.В. Ваньковіч. – Мінск: ЛМФ “Нёман”, 2003 – 190 с.
- Ванькович, А. Тапанімічнае багацце паэзіі ураджэнца Рэчыцы У. Верамейчыка / А. Ваньковіч // Чацвёртыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні (г. Рэчыца, 18–19верасня 2004 г. ): В 2 ч. – Ч. 2 : Рэчыца ў часе і прасторы : 790 год заснавання горада / рэдкал. В. М. Лебедзева (адк. рэд.) [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. – С. 191-198.
- Дашкевіч, Г.М. “Ты, Мазыр, – мой Парнас…”(Мазыр у жыцці і творчасці У. Верамейчыка) / Г.М. Дашкевіч // Літаратурнае Палессе ў постацях і лёсах: матэр. Міжнар. навук. канф. 17–18 ліст. 2004 г. / УА МДПУ імя І.П. Шамякіна; рэдкал.: [і інш.]. – Мазыр, 2004. – 145 с.
- Канцавая, М. У. Назва Прыпяць у навуковай и мастацкай літаратуры / М. У. Канцавая // Региональная ономастика: проблемы и перспективы исследования : сб. науч. статей : [материалы междунар. науч. конференции, Витебск, 18 февраля 2016 г.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2016. – С. 250-253.
- Кудравец, А. Я Прыпяці і вусьце і выток // За дальнім прычалам / А. Кудравец. – Мінск : Медісонт, 2007. – С. 151-164.
- Верамейчык Уладзімір // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Рэчыц. р-на. У 2 кн. Кн.2. / Укл. П. П. Рабянок. – Мн. : Беларусь, 1998. – С. 246.
- Рабянок, П. Пакуль цякуць Дняпро ды Прыпяць : [аб У. М. Верамейчыку] / П. Рабянок // Дняпровец. – 2017. – 31 кастр. – С. 7.
- Владимир Верамейчык // Речица : дорогой столетий в будущее. – Речица : Редакция газеты «Дняпровец», 2013. – С. 277-278.
- Судас, А.С. Літаратурна-краязнаўчы патэнцыял творчасці Уладзіміра Верамейчыка / А. С. Судас // Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Брэст, 28-29 сакавіка 2008 года / [пад агульнай рэдакцыяй У. А. Сенькаўца]. – Брэст, 2008. – С. 253-258.
- Штейнер, И.Ф. Уладзімір Верамейчык // Речица. Литературно-духовное наследие региона : в 2 т. Т.1. Речицкая лирическая / И.Ф. Штейнер, С.И. Ханеня. – Гомель : Сож, 2007. – С. 44-54.
- Шур, В. Анамастыкон Палесся ў паэзіі У. Верамейчыка / В. Шур // Уласнае імя ў мастацкім тэксце / В. Шур. – Мозыр, УА “Мазырскі педагагічны універсітэт імя І Шамякіна”, 2010. – 198 с.
- Шур, В. Перыфразы ў паэтычных творах У. Верамейчыка / В. Шур // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік; [рэдкал.: М. І. Новік, В. М. Касцючык, Л. І. Яўдошына, С. Ф. Бут-Гусаім]; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна, Каф. беларускага мовазнаўства. – Брэст : БрДУ, 2008. – С. 361-365.
- Шур, В. Палессе — куток непаўторны / В. Шур // Полымя. – 2016. – № 2. – С. 161-174.