main image

«Вужыная гісторыя»

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся фальклорна-паэтычны круіз «Вужыная гісторыя». Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Школа юнага краязнаўцы», навучэнцы ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія” даведаліся шмат цікавага пра Вужынага цара. Школьнікі чыталі вершы М. Багдановіча “Змяіны цар”, А. Сыса “Змяіны цар”, апавяданне А. Кавалеўскай “Улляна”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў гульнях «Карона Вужынага цара» і «Загадкі Азярніцы».