main image

Які гэта цуд, мова родная мая

У філіяле “Салтаноўская сельская бібліятэка”  прайшоў паэтычны вернісаж “Які гэта цуд, мова родная мая”.  Чытачам было прапанавана падарожжа ў гісторыю роднага слова. Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Дзеці адгадвалі тэматычныя рэбусы і загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Словазнаўцы”, “Адгадай твор па радках”. Цікавасць выклікала тэматычная зона “З любоўю да роднага слова”.