Нарадзіўся ў 1940 у г. Петразаводску (Расія) ў сям’і ваеннаслужачага. У 1958 з сям’ей прыехаў у Рэчыцкі р-н. Скончыў факультэт фізічнага выхавання Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава (1963), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1965). Працаваў музыкантам Рэчыцкага раённага Дома культуры, салістам-інструменталістам эстрады, рэжысёрам-пастаноўшчыкам эстрады, артыстам вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», выкладчыкам кафедры рэжысуры клубных масавых прадстаўленняў Белдзяржфілармоніі, тэатразнаўцам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, рэжысёрам-пастаноўшчыкам эстраднага аркестра РСФСР і «Саюзканцэрта», рэжысёрам-пастаноўшчыкам менеджэрскага бюро фонда «Дзяржканцэрт» (Расія). Кандыдат мастацтвазнаўства (1988), лаўрэат Першага Усесаюзнага кон курсу рэжысёраў эстрады і масавых прад стаўленняў (1991), заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1991).
Аўтар манаграфій: «Вакальна-інструментальныя ансамблі», «Веды». М., 1980; «На шляху ад эстрады да тэатра», «Дзяржканцэрт». М., 1995. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986).
В. К. Яшкін памёр у 1997. Пахаваны ў г. Масква.