main image

«З любоўю да роднага слова»

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы «З любоўю да роднага слова». Навучэнцы 1 і 2 класаў сярэдніх школ горада прынялі ўдзел у незвачайнай гульне-падарожжы “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Дзеці адправіліся ў госці да роднай мовы разам з Дзедам-Барадзедам. Маленькія госці бібліятэкі пазнаёміліся з беларускімі ветлівымі словамі, адгадалі загадкі, пагулялі ў беларускія гульні, былі перакладчыкамі, успомнілі прымаўкі і прыказкі, прынялі ўдзел у віктарыне “Беларускія казкі”, рассказалі беларускія вершы і пагледзелі мультфільм “Піліпка”.

 

Чытачы цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі «Чытайце беларускае» і пазнаёміліся з выставай кніг «На мове, сэрцу зразумелай».