main image

Замкавыя таямніцы

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося падарожжа па гісторыі Рэчыцкага замка «Замкавыя таямніцы». Падчас мерапрыемства навучэнцы ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія” прагледзелі відэаролік «Таямніцы Рэчыцкага замка», паўдзельнічалі ў гульне «Вежы замка», дзе ім давялося разгадваць загадкі і выконваць заданні. У “Літаратурнай вежы” прапанавалася прачытаць «Баладу пра Рэчыцкі замак», у “Жывапіснай” хлопцы і дзяўчаты складалі пазл з выявамі Рэчыцкага замка на хуткасць. “Паляўнічая вежа” запрасіла на сапраўднае паляванне, пасля якога ў “Танцавальнай вежы” адбыліся танцы ў касцюмах пад старажытную музыку.