Філіял «Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання» запрасіла сваіх чытачоў на патрыятычную гульню «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праз гутарку-прэзентацыю юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй свята. Даведаліся, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца галоўны дзень краіны. Пашырылі свае веды пра родную краіну, даведаліся шмат цікавага пра прыроду Беларусі, гісторыка-культурную спадчыну, пра традыцыі і звычаі продкаў. Каб замацаваць атрыманыя веды, у канцы мерапрыемства ўдзельнікі паспаборнічалі ў віктарыне «Славутыя людзі зямлі Беларускай».



