Нарадзіўся 05(17).02.1898 г. у г. Рэчыца, беларускі геадэзіст. Прафесар (1960). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). 3 1930 г. дацэнт кафедры геадэзіі БСГА, у 1942 — 1947 гг. працаваў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, у 1947 — 1963 гг. загадчык кафедры геадэзіі БСГА. Распрацаваў і тэарэтычна абгрунтаваў метад чатырохвугольнікаў без дыяганалей для стварэння геадэзічных сетак, якія выкарыстоўваюцца пры землеўпарадкаванні і планіроўцы гарадоў.
Памёр 25.11.1963 г.