У філіяле «Ліскаўская сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны час «Аб чым шумелі сосны», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Удзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй майстра беларускай прозы, а таксама з афарызмамі, якімі насычаны яго творы на розныя жыццёвыя тэмы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці».



