У філіяле «Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання» прайшоў час гісторыі «Ад Скарыны да нашых дзён», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з узнікненнем і развіццём пісьменнасці і кнігадрукавання, с жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны і іншых выдатных асветнікаў. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны, а таксама з задавальненнем малявалі літары, падобныя на тыя, якімі ўпрыгожваў свае кнігі Францыск Скарына.




