main image

«Адчуй асалоду роднай мовы»

У філіяле «Азершчынская бібліятэка сямейноага чытання» прайшоў адкрыты прагляд «Адчуй асалоду роднай мовы». Чытачы дакрануліся да крыніц  роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, вымаўлялі на хуткасць хуткамоўкі, даведаліся, чаму наша мова   жывая, родная і мілагучная. Бібліятэкар прапанавала цікавыя апавяданні і вершы пра нашу родную зямлю, яе працавітых людзей, пра мары хлопчыкаў і дзяўчынак. А потым удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове.