main image

«Беларуская казка – жывая крыніца душы»

У рамках праекта “Мая Беларусь” ў філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшоў літаратурны рынг “Беларуская казка – жывая крыніца душы”, мэта якога - далучыць дзяцей да беларускай культуры і цікавасці да твораў вуснай народнай творчасці. Дзеці загадзя рыхтаваліся да сустрэчы з казкай - чыталі і перачытвалі беларускія казкі, малявалі казачных персанажаў. Вядучыя мерапрыемства прапанавалі ўдзельнікам розныя конкурсы: “Прыдумай  казку”, “Каму тэлеграма”, “Слухай казку, калі ласка”. Асабліва захапіў дзяцей конкурс “Адгадай казку”, які правёў Дзед Барадзед. Адгадаўшы казку («Вожык і заяц», “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Ганарыстая варона”, “Зайкава хатка”, “Ліса і мужык”), а потым яе інсцэніраваўшы, дзеці трапілі ў чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло.