main image

“Беларуская мова – мелодыя сэрца”

У філіяле “Глыбаўская сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны час “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Юныя наведвальнікі здзейснілі імправізаваны экскурс і дазналіся аб узнікненні і развіцці беларускай мовы. Для дзяцей была праведзена цікавая конкурсная праграма,  прагучала шмат беларускіх народных прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, загадак. Аповед бібліятэкара чаргаваўся музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў. Вельмі спадабаліся ўдзельнікам конкурсы «Назаві адным словам», «Пагуляем у рыфму», «Наадварот».